Ультрагу́к — гукавыя ваганьні з частатой вышэй 20 кГц. Сярод сучасных мэтадаў мэдычных дасьледаваньняў ультрагук займае важнае месца. Дыягнастычныя апараты, якія выкарыстоўваюць ультрагук, праводзяць візуалізацыю глыбокіх структур чалавека і ўнутраных органаў, для характарыстыкі тканак, а таксама для кантролю парамэтраў руху асяродзьдзя і структур, напрыклад, пры вывучэньні крыватока ці работы розных участкаў сэрца. Ультрагук ляжыць у аснове прынцыпова новых мэтодык у хірургіі і асабліва мікрахірургіі. Фізыятэрапэўтычная ультрагукавая тэхніка пасьпяхова прымяняецца пры лячэньні розных хвароб. Прымяненьне ультрагуку атрымала настолькі шырокае распаўсюджаньне не толькі з-за сваіх унікальных магчымасьцяў у мэдыцыне, але і з-за адноснай бясьпекі для чалавека. Мэдыцынская акустыка — вобласьць навукі і тэхнікі, якая хутка разьвіваецца.

Гісторыя ультрагуку рэдагаваць

Упершыню выкарыстоўваць накіраваны ультрагук для мэтаў падводнай лякацыі пачалі пад час Першай сусьветнай вайны. Францускі фізык Поль Ленжэвэн упершыню заўважыў шкоднае дзеяньне ультрагуку на жывыя арганізмы. Вынікі яго назіраньняў, а таксама сьведчаньні пра тое, што ультрагукавыя хвалі могуць пранікаць скрозь мяккія тканіны чалавека, прывялі да таго, што ў пачатку 1930-х гг. узьнік вялікі інтарэс да праблемы прымяненьня ультрагуку для тэрапіі розных хвароб. Гэты інтарэс не памяншаўся і ў далейшым, прычым разьвіцьцё мэдычных прыкладаньняў ішло па самых розных напрамках; асабліва шырока ультрагук стаў прымяняцца ў фізыятэрапіі. Штуршком да істотнага разьвіцьця ультрагукавых дыягнастычных мэтадаў зьявілася стварэньне хуткадзейных электронных імпульсных сыстэм апрацоўкі радыёлякацыйных сыгналаў. Такія сыстэмы сталі шырока ўкараняцца ў радыёлякацыі ў пэрыяд Другой сусьветнай вайны 1939—1945 гг.

Літаратура рэдагаваць

  • Применение ультразвука в медицине: Физические основы / Пер. с англ./ Под ред. К. Хилла.. — М.: Мир, 1989. — 568 с.