Уладзіслаў Чаржынскі
Уладзіслаў Вікенцьевіч Чаржынскі (нар. 15 траўня 187, вёска Старакаменная, Сакольскі павет, Гарадзенская губэрня, цяпер Падляскае ваяводзтва, Польшча — † 2 красавіка 1974, Казань) Псэўданімы: Уладзіслаў Дзяржынскі, Улідзе — беларускі крытык, літаратуразнавец, перакладчык.
Уладзіслаў Чаржынскі лац. Uładzislaŭ Čaržynski | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Уладзіслаў Дзяржынскі; Улідзе; |
Нарадзіўся | 15 траўня 1897 (126 гадоў) вёска Старакаменная, Сакольскі павет, Гарадзенская губэрня |
Памёр | 2 красавіка 1974 Казань, Расея |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | літаратуразнавец |
Гады творчасьці | 1922—1930 |
Мовы | беларуская мова, расейская мова |
Жыцьцяпіс рэдагаваць
Нарадзіўся ў 1897 годзе ў вёсцы Старакаменная Сакольскага павету Гародненскай губэрні, у сям'і селяніна. У бацькі было 5 дзесяцін зямлі, якую ён апрацоўваў сам асабіста пры дапамозе сваёй сямʼі, а матэрыяльную дапамогу атрымліваў ад старэйшага сына, які знаходзіўся на заробках у Амэрыцы. Пачатковае адукацыю Ўладзіслаў атрымаў у пачатковым народным вучылішчы, па заканчэньні каторага паступіў у Гарадзенскую казённую гімназію, уваходзіў у гродзенскі гурток беларускай моладзі. Але вясной 1914 года сябры гуртка хуценька разьехаліся па хатах, каб болей у Горадню не вяртацца. Калі ў 1915 годзе радзіма была акупаваная нямецкімі войскамі сям’я Чаржынскіх апынулася ў мястэчку Крычаў Магілёўскай губэрні. Там на пэўны час яна спыніліся. З Крычава Уладзіслаў дабіраецца да Петраграду, дзе быў залічаны студэнтам у рымска-каталіцкую духоўную сэмінарыю 15 траўня 1915 году. Працаваў Беларускім таварыстве па аказаньні дапамогі пацярпелым ад вайны, якое стварылася ў студзені 1916 году ў Петраградзе. У 1917 годзе пераехаў у Менск. Скончыў у 1918 годзе 7 клясаў мужчынскай гімназіі Фальковіча й Зубакіна ў Менску. У 1918—1919 гадах працаваў настаўнікам у вячэрняй школе для дарослых, якая была арганізавана ім жа ў вёсках Пасадзец й Крайск Вілейскага павету. Адначасна з гэтым даваў прыватныя лекцыі ў розныя клясы сярэдняе школы. У часе польскай акупацыі — у Беларускай вайсковай камісіі[1]. У 1921 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт на этнолага-лінгвістычнае адзьдзяленьне, якое скончыў у 1925 годзе. У час вучобы ва ўнівэрсытэце працаваў у Беларускім дзяржаўным выдавецтве й выкладаў на рабфаку ўнівэрсытэту. З 1925 працаваў у якасьці навуковага супрацоўніка ў Інстытуце беларускай культуры, а затым у Беларускай Акадэміі навук, у той жа час выкладаў у Беларускім камуністычным унівэрсытэце. Арыштаваны ДПУ БССР 28 чэрвеня 1930 году па справе «Саюза вызваленьня Беларусі». У 1930 годзе быў адміністрацыйна высланы ў Казань, тэрмінам на пяць гадоў. У Казані з 1931 да 1935 гадоў працаваў мэтадыстам у Інстытуце павышэньня кваліфікацыі настаўнікаў і ў пэдагагічным інстытуце. З 1933 года па сумяшчальнасьці працаваў выкладчыкам у Казанскай дзяржаўнай мэдыцынскім інстытуце (да 1936 г.), а затым да 1940 года штатным выкладчыкам. З 1940 года штатную пасаду выкладчыка ў Казанскім дзяржаўным стаматалягічным інстытуце, а ў Казанскім дзяржаўным мэдыцынскім інстытуце па сумяшчальніцтве. Пасля арышту й высылкі адышоў ад літаратурнай дзейнасці. 2 красавіка 1974 гады яго не стала. Пахаваны ён на Арскіх могілках у Казані[2] . Рэабілітаваны 10 чэрвеня 1988 году [3].
Творчасьць рэдагаваць
З 1922 пачаў выступаць з крытычнымі й літаратуразнаўчымі артыкуламі ў беларускім друку. У 1925 супрацоўнік часопіса «Полымя». Дасьледаваў творчасьць Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Цішкі Гартнага, Міхася Чарота, Яўхіма Карскага й іншых беларускіх літаратараў. Яго творчасьць вылучалася адсутнасьцю характэрных для таго часу вульгарных догмаў, жывасьцю дасьледчыцкай думкі.
Кнігапіс рэдагаваць
Крыніцы рэдагаваць
- ^ Сяргей Чыгрын. Бежанец Першай сусветнай вайны Уладыслаў Чаржынскі. // Шляхамі Беласточчыны: гісторыка-краязнаўчыя і літаратуразнаўчыя артыкулы. — Менск: Кнігазбор, 2015. — С. 53—58. — ISBN 978-985-7119-66-0.
- ^ Сергей Чигрин. Документы Владислава Чаржинского в архиве Казанского медицинского университета // Нёман : часопіс. — 2012. — № 4. — С. 217—220.
- ^ Маракоў, Леанід Уладзіміравіч. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991. Энцыклапедычны даведнік у трох тамах. — Менск: 2003 Т. 2, Лавіцкі—Ятаўт. — С. 324. — 380 с. — 50 ас. — ISBN 985-6374-05-7
Літаратура рэдагаваць
|
|