Тырольскі капялюш

галаўны ўбор з альпійскага Тыроля

Тыро́льскі капялю́ш (па-нямецку: Tirolerhut), таксама баварскі ці альпійскі капялюш (па-італьянску: cappello alpino) — галаўны ўбор, які паходзіць з альпійскага Тыролю. Яго носяць на тэрыторыі Аўстрыі, Нямеччыны, Італіі і Швайцарыі. Капялюш з вузкімі палямі і высокай верхам, на якой абавязкова прысутнічае мяккая зморшчына.

Шэры тырольскі капялюў без упрыгожваньняў
Аўтапартрэт у тырольскім капелюшы, Ловіс Корынт, 1913
Тырольскі капялюш ў пэндзьлям гамсбарт

Тыповы тырольскі капялюш першапачаткова меў тульлю, якая звужалася да вастрыя, і была зроблена з зялёнага лямцу з палямі шырынёй прыкладна ў далонь, што было асабліва распаўсюджана ў Цылерталі[1]. Існуюць розныя віды і формы тырольскага капялюша. Часта капялюш ўпрыгожваюць каляровай стужкай-шнуром, пукам кветак, пер’ем або г. зв. гамсбартам пэндзьлікам, традыцыйна зробленай з поўсьці са сьпіны серны[2], больш танным варыянтам зьяўляецца гамсбарт з поўсьці аленяў. У некаторых рэгіёнах у якасьці матэрыялаў выкарыстоўваецца барсуковая поўсьць або шчаціна дзіка. Акрамя таго, тырольскі капялюш турыстаў-паходнікаў могуць упрыгожвацца адмысловымі значкамі. Тырольскі капялюш стаў знакамітым дзякуючы англійскаму каралю Эдўарду VIII, які пасьля свайго адрачэньня часта спыняўся ў Аўстрыйскай Штырыі і часта насіў тырольскі капялюш[3].

У XIX—XX стагодзьдзях тырольскія народныя касьцюмы выпрацавалі пэўную ступень аднастайнасьці ў сваім зьнешнім выглядзе. Мясцовыя адрозьненьні ў фасонах тырольскага капялюша, ад паселішча да паселішча, захаваліся з 1830—1840-х гадоў. Формы гэтых капелюшоў зьмяняліся ад высокіх вузкаполых капелюшоў Паўночнага Тыролю, прыметых зьверху, да нізкіх шыракаполых капелюшоў паўднёватырольскага вінаробнага рэгіёну.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Heinrich Heine: Reisebilder II: 1828—1831: Kommentar, Volume 6. Akademie Verlag, 2003, p. 232
  2. ^ Kilgour, Ruth Edwards (1958). A Pageant of Hats Ancient and Modern. R. M. McBride Company.
  3. ^ Lexikon der Herrenmode, Musterschmidt, 1960