Турэцкая Вікіпэдыя

Турэ́цкая Вікіпэ́дыя (па-турэцку: Türkçe Vikipedi) — разьдзел Вікіпэдыі на турэцкай мове. Гэта 30-ы паводле велічыні разьдзел Вікіпэдыі ў сьвеце[1], заснаваны 5 сьнежня 2002 году, але першыя 100 артыкулаў напісалі толькі ў студзені 2004 году. Паводле стану на 7 траўня 2024 мае 607 089 артыкулаў.

Турэцкая Вікіпэдыя
Лягатып турэцкай Вікіпэдыі
Лягатып турэцкай Вікіпэдыі
Тып онлайнавая энцыкляпэдыя
Даступныя мовы турэцкая
Уладальнік Фундацыя Вікімэдыя
Пачатак працы сьнежань 2002
Камэрцыйны? не
Рэгістрацыя неабавязковая
Ліцэнзія CC BY-SA 3.0[d] і ЛВД ГНУ
tr.wikipedia.org

Мінуўшчына рэдагаваць

У студзені 2007 году турэцкай Вікіпэдыі далі ўзнагароду — прыз «Altın Örümcek» як найлепшаму за ўсіх турэцкіх сайтаў у катэгорыі Навука[2].

29 красавіка 2017 турэцкія ўлады заблякавалі доступ да Вікіпэдыі[3]. У сьнежні 2019 року Канстытуцыйны суд Турэччыны прызнаў блякаваньне парушэньнем свабоды слова, і 15 студзеня 2020 року блякаваньне было скончанае[4].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ List of Wikipedias Мэта-Вікі. Фундацыя ВікіМэдыя. Праверана 16 студзеня 2020 г.
  2. ^ 4. Altin Örümcek (тур.). Doruk Bilişim Teknolojileri Limited Şirketi. Праверана 16 студзеня 2020 г.
  3. ^ Turkish authorities block Wikipedia without giving reason (анг.) // Бі-Бі-Сі, 29 красавіка 2017 г. Праверана 16 студзеня 2020 г.
  4. ^ Turkey restores access to Wikipedia after 991 days (анг.). NetBlocks (15 студзеня 2020). Праверана 16 студзеня 2020 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Турэцкая Вікіпэдыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў