Тунок

прастасаваньне для рыбных ловаў

Туно́к[1], або патапе́ц[2] — адно з найстаражытнейшых прыстасаваньняў, якое выкарыстоўвалася ў рыбных ловах і для нацяжэньня нітак у кроснах. Выраблялася з керамікі (тэракоты), або каменя.

Алавяныя тункі

Сучасны рыбалоўны тунок на валасьніку, як правіла, плавуковай вуды, уяўляе сабой невялікі кавалачак волава. Часта выкарыстоўваецца звычайны валавяны шрот, разрэзаны да сярэдзіны. Тункі вырабляюць таксама з алавянага аркуша, абмотваючы ягоны невялікі кавалак вакол валасьніка.

Выкарыстоўваецца на рыбалцы для выраўноўваньня плавука і для дасягненьня гачком з прынадай зададзенай глыбіні. Таксама можа ставіцца на рыбалоўных сетках.

Найчасьцей рыбаловы-аматары адліваюць тункі для закіданак (донак) самастойна. Тунок, які адлілі ў гарбатнай лыжцы, будзе важыць каля 50 грамаў, у дэсертнай лыжцы  — каля 100 грамаў, у сталовай лыжцы  — каля 150 грамаў.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ https://soundcloud.com/svaboda/viacorka0216ladavac?in=svaboda/sets/pa-belarusku
  2. ^ Гл. беларуска-расейскі слоўнік Кандрата Крапівы