Тры шалёныя нулі

нямецка-польскі дзіцячы тэлесэрыял

«Тры шалё́ныя нулі́» (па-польску: Trzy szalone zera) — нямецка-польскі прыгодніцкі тэлесэрыял рэжысэра Віктара Скрынецкага, прадстаўлены ў 2000 року на канале TVP1. Складаецца з 13 сэрыяў.

Тры шалёныя нулі
Trzy szalone zera
Жанр прыгоды
Сцэнарыст
  • Марэк Кройц
  • Кляўс Пэтэр Вольф
Рэжысэр Віктар Скрынецкі
Кампазытар Станіслаў Сырэвіч
Краіна
Колькасьць сэзонаў 1
Колькасьць сэрыяў 13
Мова польская
Вытворчасьць
Апэратар Грэгар Кендзерскі
Вытворчасьць
Даўжыня сэрыі ~25хв./сэрыя
Трансьляцыя
Тэлеканал TVP1
На экранах 2000
Спасылкі
Старонка на IMDb

Сюжэт рэдагаваць

Тройца сяброў жыве ў невялікім прыморскім мястэчку. Оля (польск. Ola) цікавіцца магіяй, Оляф (польск. Olaf) гадуе рыбкі, а Оскар (польск. Oskar) займаецца рознымі вынаходніцтвамі і навуковымі экспэрымэнтамі. Зацікаўленасьці хлапцоў не знайшлі падтрымкі іхніх бацькоў. Ім даводзіцца паркаваць свае аўтамабілі на вуліцы, бо гаражы занятыя дзіцячымі прыладамі. У школе сяброў чакае няпростае жыцьцё. За сваю неўтаймоўную фантазію, кемлівасьць і паводле першых літараў імёнаў атрымалі мянушку Тры шалёныя нулі.

Ролі рэдагаваць

Сьпіс сэрыяў рэдагаваць

Беларуская назва Арыгінальная назва
01 «Несправядлівае абвінавачаньне» Niesprawiedliwe oskarżenie
02 «Ідэальныя бацькі» Rodzice marzeń
03 «Бывай, надзея» Żegnaj nadziejo
04 «Ровар-монстар» Rower — monstrum
05 «Шалёныя пляны» Szalone pomysły
06 «Гонка» Wyścig
07 «Цудоўныя мячыкі» Cudowne piłeczki
08 «„Моніка“ ў вагні» «Monika» w ogniu
09 «Таямнічы госьць» Tajemniczy gość
10 «Зьнікненьне» Zniknięcie
11 «Оля ў небясьпецы» Ola w niebezpieczeństwie
12 «Кантрабандысты» Przemytnicy
13 «Вялікі дзень» Wielki dzień

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць