Трабзанспор Трабзон

турэцкі футбольны клюб з Трабзону

«Трабзанспор» (па-турэцку: Trabzonspor) — турэцкі футбольны клюб з гораду Трабзону. Клюб быў утвораны ў 1967 годзе ў выніку зьліцьця некалькіх мясцовых клюбаў. Сяміразовы чэмпіён Турэччыны, дзевяціразовы ўладальнік Кубка Турэччыны. «Трабзанспор» ёсьць адзіным турэцкім клюбам, які атрымліваў перамогу ў нацыянальным чэмпіянаце як мужчынскай камандай, гэтак і жаночай.

Трабзанспор
Заснаваны 1967
Горад Трабзон, Турэччына
Стадыён Шэнол Гюнэш
Умяшчальнасьць: 43 223
Прэзыдэнт Эртугрул Даган[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2022—2023 6 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
trabzonspor.org.tr (тур.)​ (анг.)

Гісторыя рэдагаваць

Пасьля Першай сусьветнай вайны, футбол у горадзе Трабзоне стаўся ўлюбёным вдам спорту й пачаў хутка расьці ў 1920-х гадох з дапамогай сярэдніх школаў у горадзе. У 1921 годзе быў створаны клюб «Ідманачагі», а ў 1924 годзе паўстаў клюб «Ідмангюджу», якія сталі самымі папулярнымі клюбамі гораду пакуль ня быў створаны клюб «Трабзанспор».

У 1962—1963 гадох, прэзыдэнт Фэдэрацыі футболу Турэччыны, Архан Шэрэф Апак, дзеля паляпшэньня стандартаў футболу краіны, вырашыў стварыць «Нацыянальную футбольную лігу», у якой бы гулялі каманды, якія павінны прадстаўляць горад. Аднак «Ідманачагі» й «Ідмангюджу» ня мелі намеру да яднаньня, каб прадставіць адзіную каманду з Трабзону. Але пасьля некаторага часу, 21 чэрвеня 1966 году, пасьля таго як «Ідманачагі» вырашыў не далучацца ні да адной іншай каманды ў Трабзоне, клюбы «Ідмангюджу», «Мартыспор» і «Карадэнізгюджу» сабраліся разам, каб стварыць клюб «Моладзевы клюб Трабзанспор» (турэц. Trabzonspor Gençlik Kulübü) з чырвоным і белым як асноўнымі колерамі клюбу. Алі Асман Улусоў стаў першым прэзыдэнтам гэтае каманды. Тым ня менш, афіцыйная назва каманды была «Трабзанспор 1966» у афіцыйных дакумэнтах. Клюб правёў адзін сэзон у лізе, пасьля чаго назва была зьменена на «Трабзанспор». 2 жніўня 1967 году да клюбу далучыўся «Ідманачагі» й каманда пачала выступы ў другой турэцкай лізе[1].

У 1973 годзе каманду ачоліў Ахмэт Суат Эзьязыджы, які да гэтага быў футбалістам яшчэ «Ідманачагі», а потым і самога «Трабзанспору» па аб’яднаньні. Да таго, як былы гулец каманды быў прызначаны галоўным трэнэрам, клюб быў скінуты ў другі дывізіён. У сваім першым сэзоне трэнэр вярнуў дружыну ў элітны дывізіён. Па вяртаньні ў Першую лігу, як тады называўся найвышэйшы дывізіён чэмпіянату Турэччыны, «Трабзанспор» фінішаваў на дзявятым месцы[2], а праз год здабыў перамогу ў айчынным першынстве[3]. Клюб стаў першым клюбам па-за межамі Стамбула, які атрымаў тытул чэмпіёна краіны.

Склад рэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Угурджан Чакыр (капітан) 1996
2   Аб Раян Банія 1999
3   Аб Хаакін Фэрнандэс 1996
4   Аб Хюсэйн Туркмэн 1998
5   ПА Бэрат Эздэмір (ар. Аль-Ітыфак) 1998
6   ПА Батыста Мэндзі 2000
7   Нап Эдын Вішча 1990
8   ПА Эніс Бардзі 1995
9   Нап Умут Базок 1996
12   Аб Тама Мэнье 1991
14   Нап Таксіярхіс Фунтас 1995
16   ПА Керэм Шэн 2002
18   Аб Эрэн Элмалы 2000
20   ПА Огнен Бакіч 2003
23   ПА Умут Гюнэш 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
24   Аб Стэфана Дэнсьвіль 1993
25   Бр Ануралп Чэвікан 2006
27   Нап Трэзэге 1994
29   Нап Нікаля Пэпэ 1995
30   Нап Пол Ануачу (ар. Саўтгэмптан) 1994
32   Аб Філіп Бэнкавіч (ар. Удынэзэ) 1997
33   ПА Гёктан Гюрпюз 2003
50   Аб Мэхмэт Айдын (ар. Шальке-04) 2002
54   Бр Мухамэт Тэпэ 2001
73   Аб Арыф Башлук 2003
90   Нап Пойраз Ілдырым 2005
94   Нап Эніс Дэстан 2002
98   Бр Каган Марадааглу 2003
99   Нап Міслаў Оршыч 1992

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Mustafa Duman. Trabzon'un spor Tarihinden sayfalar
  2. ^ Sivritepe, Erdinç. «1974—1975 1.Lig». Turkish Soccer.
  3. ^ Sivritepe, Erdinç. «1975–1976 1.Lig». Turkish Soccer.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць