Томаш Хоры
Томаш Хоры (па-чэску: Tomáš Chorý; нар. 26 студзеня 1995 году) — чэскі футбаліст, нападнік пльзенскага клюбу «Вікторыя» і нацыянальнай зборнай Чэхіі.
Томаш Хоры | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 26 студзеня 1995[1] (29 гадоў) | |
Рост | 199 см або 200 см[2] | |
Вага | 90 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Вікторыя Пльзень | |
Нумар | 15 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2014—2018 2018— 2020—2021 |
Сыгма Вікторыя Пльзень → Зюльтэ-Варэгем (арэнда) |
78 (24) 161 (39) 16 (4) |
Зборныя | ||
2023— | Чэхія | 1 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера рэдагаваць
Клюбная рэдагаваць
Выхаванец футбольнай школы оламаўцкай «Сыгмы». Дарослую футбольную кар’еру распачаў у 2014 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клюбу, дзе правёў чатыры сэзоны. У пачатку 2018 году далучыўся да пльзенскай «Вікторыі»[3], аднак трывалым гульцом першай адзінаццатцы ня стаў. У апошнім туры групавога этапу Лігі чэмпіёнаў 2018—2019 гадоў забіў вырашальны гол у браму італьянскай «Ромы», што прынесла чэхам перамогу зь лікам 2:1, якая дазволіла апярэдзіць расейскі ЦСКА паводле дадатковых пунктах і заняць трэцяе месца месца ў групе, адпаведна працягнуўшы эўракубкавы сэзон у Лізе Эўропы. Сэзон 2020—2021 гадоў правёў у арэндзе ў бэльгійскім клюбе «Зюльтэ-Варэгем»[4].
Міжнародная рэдагаваць
Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Чэхіі 20 лістапада 2023 годзе ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы 2024 году супраць зборнай Малдовы. У гэтай сустрэчы адзначыўся голам на 72-й хвіліне матчу, чым дапамог здабыць перамогу зь лікам 3:0.
Дасягненьні рэдагаваць
«Вікторыя» Пльзень:
- Чэмпіён Чэхіі: 2018, 2022
Крыніцы рэдагаваць
- ^ а б в https://www.transfermarkt.de/tomas-chory/profil/spieler/198614
- ^ а б Soccerway (мн.)
- ^ «Plzeň posílí útočník Tomáš Chorý z Olomouce». FC Viktoria.
- ^ “La palabra” es una forma de ir haciendo la arquitectura en el debate y el intercambio de ideas, un trabajo en equipo. // Fernando Castillo Velasco. — Ediciones UC, 1905-07-10. — С. 117—123.
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball