Тацьцяна Дзьмітрусёва

Таця́на Па́ўлаўна Дзьмітрусёва (1 студзеня 1948, Студзянец, Касьцюковіцкі раён, Магілёўская вобласьць, БССР — 28 жніўня 1998, в. Клачкі, Койданаўскі раён, Менская вобласьць, Беларусь) — беларуская пісьменьніца.

Тацьцяна Дзьмітрусёва
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 1 студзеня 1948(1948-01-01)
Памерла 28 жніўня 1998(1998-08-28) (50 гадоў)
Пахаваная
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, журналістка

Біяграфія рэдагаваць

Пасьля заканчэньня БДУ (1977) працавала загадчыцай літаратурнага аддзелу газэты «Чырвоная змена», намесьнікам рэдактара газэты «Піянер Беларусі», потым газэты «Культура», рэдактарам газэты «Кнігарня». Пазьней працавала ў «Настаўніцкай газеце».

Аўтарка двух паэтычных зборнікаў «Асеннія святы» і «Зажынкі». Шэрагам сваіх нарысаў стварыла славутую галерэю творчых партрэтаў беларускіх пісьменьнікаў, мастакоў, артыстаў. У апошні час жыла ў в. Клачкі Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Пахаваная на вясковых могілках.

Літаратура рэдагаваць

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.