Талінская затока
Та́лінская зато́ка (па-эстонску: Tallinna laht) — затока ў Эстоніі на паўднёвым узьбярэжжы Фінскае затокі Балтыйскага мора.
Талінская затока | |
Tallinna laht | |
Месцазнаходжаньне | Фінская затока Балтыйскага мора |
---|---|
Тып вадаёма | Затока |
Асноўныя рэкі | Пірыта |
Краіны вадазбору | Эстонія |
Плошча паверхні | 250 км² |
Найб. глыбіня | 90 м |
Салонасьць | 3—6‰ |
Найб. тэмпэратура | +16° — +18°C |
Замярзаньне | Ступень пакрыцьця лёдам залежыць ад зімы, якая можа быць мяккай, умеранай або цяжкай. |
Астравы | Аэгна, Найсар |
Населеныя пункты | Талін |
Тапаграфія рэдагаваць
Паўвыспы Сурупі з захаду й Вімсі з усходу абмяжоўваюць Талінскую затоку, а з поўначы выспы Найсар (59°34′0″ пн. ш. 24°32′0″ у. д. / 59.56667° пн. ш. 24.53333° у. д.) і Аэгна (59°34′40″ пн. ш. 24°45′20″ у. д. / 59.57778° пн. ш. 24.75556° у. д.), што месьціца за 1,25 мілі на паўночны захад ад паўвыспы Віімсі. Дзьве дробныя выспы Красулі й Кумблі ляжаць паміж Аэгна і паўвыспай Вімсі.
Талінская затока падзелена на некалькі частак:
- Талінскі рэйд (мяжа паміж мысамі Вяйке Пальясар ( Väike Paljassaar (эст.)) (59°29′8″ пн. ш. 24°42′26″ у. д. / 59.48556° пн. ш. 24.70722° у. д.)) і Аўснэм (Ausneem (эст.)) (59°30′20″ пн. ш. 24°48′27″ у. д. / 59.50556° пн. ш. 24.8075° у. д.),
- Пальясарская затока (мяжа паміж мысамі Коплінэм (Koplineem (эст.)) (59°28′8″ пн. ш. 24°38′51″ у. д. / 59.46889° пн. ш. 24.6475° у. д.) і Сур Пальясар (Suur Paljassaar (эст.)) (59°29′2″ пн. ш. 24°41′18″ у. д. / 59.48389° пн. ш. 24.68833° у. д.),
- Копліская затока (мяжа паміж мысамі Какумяэ (Kakumäe (эст.)) (59°27′41″ пн. ш. 24°34′18″ у. д. / 59.46139° пн. ш. 24.57167° у. д.) і Коплінэм (Koplineem (эст.)) (59°28′8″ пн. ш. 24°38′51″ у. д. / 59.46889° пн. ш. 24.6475° у. д.),
- Какумяйская затока (мяжа паміж мысамі Нінаманэм (Ninamaaneem) (59°28′22″ пн. ш. 24°21′37″ у. д. / 59.47278° пн. ш. 24.36028° у. д.) і Какумяэ (Kakumäe (эст.)) (59°27′41″ пн. ш. 24°34′18″ у. д. / 59.46139° пн. ш. 24.57167° у. д.).
Плошча 250 км², найбольшая глыбіня 90 мэтраў паміж выспамі Найсар і Аэгна. Вышыня хваль у затоцы дасягае 4-х мэтраў, а ваганьне ўзроўню мора да 2-х мэтраў. Камяністыя мелі вакол выспы Найсар: Новая (Uusmadal (эст.)) (4,2 м) (59°40′0″ пн. ш. 24°35′35″ у. д. / 59.66667° пн. ш. 24.59306° у. д.), Найсарская (Naissaare Madal (эст.)) (3 м) (59°35′0″ пн. ш. 24°36′0″ у. д. / 59.58333° пн. ш. 24.6° у. д.), Сярэдняя (Keskmadal (эст.)) (7,4 м) (59°37′47″ пн. ш. 24°37′48″ у. д. / 59.62972° пн. ш. 24.63° у. д.), Літэгрунд (Littegrund (эст.)) (3,2)(59°34′30″ пн. ш. 24°37′48″ у. д. / 59.575° пн. ш. 24.63° у. д.), Хулкарі (Hulkari madal (эст.)) (8,9 м) (59°32′18″ пн. ш. 24°37′0″ у. д. / 59.53833° пн. ш. 24.61667° у. д.), Кагуранна (Kaguranna madal (эст.)) (11 м)(59°30′48″ пн. ш. 24°36′06″ у. д. / 59.51333° пн. ш. 24.60167° у. д.), Вахэ (Vahemadal (эст.)) (3,8 м)(59°30′12″ пн. ш. 24°41′36″ у. д. / 59.50333° пн. ш. 24.69333° у. д.).
Буйнейшыя пясчаныя пляжы Какумяэ, Пельгурана й Пірыта. У затоку ўпадаюць рака Пірыта, буйнейшыя ручаі Ціскрэ й Мустойя. Прыбярэжныя воды неглыбокія, але раптоўна глыбіня імкліва павялічваецца. Дзесяці мэтровая ізабата (роўнаглыбінёвая лінія) за 0,5 мілі ад берага. Сталіца Эстоніі Талін месьціцца на паўднёвым беразе затокі.
Суднаходзтва рэдагаваць
Асноўныя навігацыйныя знакі: Маяк Сурупі (Suurupi Tuletorn (эст.)) (59°27′49″ пн. ш. 24°22′49″ у. д. / 59.46361° пн. ш. 24.38028° у. д.), Маяк Найсар паўночны альбо Пікасярэ (Pikasaare ots Tuletorn (эст.))) (59°36′13″ пн. ш. 24°30′39″ у. д. / 59.60361° пн. ш. 24.51083° у. д.) (белы васьмігранны бетонная вежа з чырвоным верхам вышынёй 45 мэтраў, Маяк Найсар паўднёвы альбо Хулкарі (Hulkari ots Tuletorn (эст.))) (59°32′27″ пн. ш. 24°33′49″ у. д. / 59.54083° пн. ш. 24.56361° у. д.), Маяк Талінамадал ( (эст.))Tallinna madal Tuletorn (эст.)) (59°42′7″ пн. ш. 24°43′9″ у. д. / 59.70194° пн. ш. 24.71917° у. д.), Маяк Кэры (Keri Tuletorn (эст.))) (59°41′55″ пн. ш. 25°01′22″ у. д. / 59.69861° пн. ш. 25.02278° у. д.). Глыбіні 14–80 мэтраў. Судна падыходзяць да Таліна з N або W у рамках Схемы Падзелу Руху (па-ангельску: Traffic Separation Scheme), якая адзначана створнымі агнямі альбо маякамі й плаваючымі буямі.
Створныя агні рэдагаваць
- Талінскія, пярэдні знак — чырвоная канічная вежа на невысокім каменным будынку, вышынёй 18 м. (59°26′14″ пн. ш. 24°47′54″ у. д. / 59.43722° пн. ш. 24.79833° у. д.) і задні Маяк Талін — белая круглая каменная вежа з чорным верхам, вышынёй 40 м. (59°25′40″ пн. ш. 24°48′20″ у. д. / 59.42778° пн. ш. 24.80556° у. д.), на лініі 159°, паказваюць лінію разьдзяленьня паміж струменямі руху, якія вядуць праз Талінскую затоку.
- Сурупі, пярэдні знак (59°28′18″ пн. ш. 24°25′0″ у. д. / 59.47167° пн. ш. 24.41667° у. д.) і задні Маяк Сурупі, на лініі 246.5°;
- Вімсі, пярэдняе знак — белы прастакутнік з чырвонай паласой на мэталічнай вежы, вышыня 34 м. (59°30′55″ пн. ш. 24°48′55″ у. д. / 59.51528° пн. ш. 24.81528° у. д.) на ўсходнім баку Талінскай затокі. Задні знак — чырвоная круглая вежа з галерэяй вышынёй 13 м. (59°31′0″ пн. ш. 24°50′23″ у. д. / 59.51667° пн. ш. 24.83972° у. д.), на лініі 83,5°.[1][2]
Парты й гавані рэдагаваць
- Гандлёвы порт Пальясарэ (59°27′29″ пн. ш. 24°42′19″ у. д. / 59.45806° пн. ш. 24.70528° у. д.).
- Порт Дэпартамэнта марскіх шляхоў Эстоніі Хундыпэа (Hundipea sadam (эст.)) (59°27′30″ пн. ш. 24°43′9″ у. д. / 59.45833° пн. ш. 24.71917° у. д.).
- Ваенна-Марскі порт Эстоніі Мінны порт (Miinisadam (эст.)) (59°27′19″ пн. ш. 24°43′28″ у. д. / 59.45528° пн. ш. 24.72444° у. д.).
- Порт Ноблесьнера (Noblessneri sadam (эст.)) (1918–1940 Пэтры) (59°27′12″ пн. ш. 24°43′48″ у. д. / 59.45333° пн. ш. 24.73° у. д.).
- Філія Марскога музэя Гідрасамалётны порт (Lennusadam (эст.)) (59°27′14″ пн. ш. 24°44′13″ у. д. / 59.45389° пн. ш. 24.73694° у. д.).
- Рыбны порт (Kalasadam (эст.)) мясцовыя пасажырскія лініі, былы Рыбны порт (59°26′46″ пн. ш. 24°44′52″ у. д. / 59.44611° пн. ш. 24.74778° у. д.).
- Батарэйны порт (Patareisadam (эст.)) прымае пасажырскія высакахуткія судны. Лінія Хельсінкі-Талін. Паром катамаран «HSC (High-speed craft) Superexpress (анг.)» — 900 пасажыраў, 220 машын. 91 мэтар, 5902 тоны, 42 вузла. (59°26′53″ пн. ш. 24°45′06″ у. д. / 59.44806° пн. ш. 24.75167° у. д.).
- Стары порт (Vanasadam (эст.)) (59°26′47″ пн. ш. 24°46′09″ у. д. / 59.44639° пн. ш. 24.76917° у. д.) складаецца з трох басэйнаў і ўнутранага Адміралтэйскага басэйну.
- Гандлёвы порт Мідурана (Miiduranna sadam (эст.)) (59°29′55″ пн. ш. 24°48′57″ у. д. / 59.49861° пн. ш. 24.81583° у. д.) разьмешчаны на ўсходнім баку Талінскай затокі.
Паказчыкі 2013 году груза- і пасажыраабароту: прыблізна 6700 судоў, 33,000,000 тон грузаў, у тым ліку 140 000TEU й 7 300 000 пасажыраў, якія перавозяцца штогод. Холдынгавая кампанія «Талінскі порт» уключае наступныя пяць партоў: Ванасадам (стары порт, дзе ў 2004 і 2014 гг. былі пабудаваны дзьве прыстані дзеля круізных пасажырскіх суднаў), порт Пальясарэ, Паўднёвы порт Палдыскі (59°20′0″ пн. ш. 24°04′45″ у. д. / 59.33333° пн. ш. 24.07917° у. д.), порт Муга (59°29′39″ пн. ш. 24°57′33″ у. д. / 59.49417° пн. ш. 24.95917° у. д.) і пасажырскі порт Саарэмаа каля вёскі Нінасэ (Ninase (эст.), затока Кюдэма (Küdema (эст.)) (58°32′11″ пн. ш. 22°14′7″ у. д. / 58.53639° пн. ш. 22.23528° у. д.).
Копліскіая затока рэдагаваць
- Вэнэ-Балтыйскі порт, суднабудаўнічы завод і «Балтыйскі суднарамонтны завод» (Vene—Balti (эст.)) (59°27′33″ пн. ш. 24°39′18″ у. д. / 59.45917° пн. ш. 24.655° у. д.).
- Гавань флёту Памежнай варты (Piirivalvesadam (эст.)), месьціцца непасрэдна к поўдню ад Вэнэ-Балтыйскага порта (59°27′21″ пн. ш. 24°39′42″ у. д. / 59.45583° пн. ш. 24.66167° у. д.).
- Гандлёвы порт Бэкэры (Bekkeri (эст.)) (59°27′14″ пн. ш. 24°39′55″ у. д. / 59.45389° пн. ш. 24.66528° у. д.)
- Гандлёвы порт (Meeruse (эст.)), месьціцца непасрэдна к поўдню ад порта Бэкэры (59°27′02″ пн. ш. 24°40′15″ у. д. / 59.45056° пн. ш. 24.67083° у. д.).
Парты дзеля ветразевых яхт, ветразева-маторных і маторных яхт рэдагаваць
Крыніцы рэдагаваць
Літаратура рэдагаваць
- EE: Eesti entsüklopeedia / peatoimetaja Ü. Kaevats. — Tallinn: Eesti Entsüklopeediakirjastus, 1996. — Т. 9, Sun - türg. — С. 232, 233. (эст.)
- Eesti lootsiraamat. — Tallinn: Veeteede Amet, 2007. — 212 с. (эст.)
- Eesti lootsiraamat : Tallinna ja Muuga laht / koostaja Tarmo Ots ; meteoroloogia-hüdroloogia osa: Tarmo Kõuts. — Tallinn: Eesti Veeteede Amet, hüdrograafia ja navigatsioonimärgistuse teenistus, 1997. — 85 с. (эст.)
- Mereleksikon / teose juhtivtoimetaja O. Luhaveer. — Tallinn: Eesti Entsüklopeediakirjastus, 1996. — ISBN 5-89900-037-6 (эст.)
- Admiralty Sailing Directions. Nautical Pilot: NP 20 Baltic Pilot. Volume III.. — Taunton, Somerset, England: The United Kingdom Hydrographic Office. Admiralty Maritime Data Solutions. — Т. 20. — С. 102—104 (No 3.33—3.79). — ISBN 5-89900-003-1 (анг.)
- Ports & Terminals Guide. — Information Handling Services (IHS) Markit Ltd, 2013. — ISBN 978-1906313784 (анг.)
- Sailing directions for Estonian waters. — Tallinn: Estonian Maritime Administration, Aids to Navigation and Hydrography Division, 2004. — 191 с. (анг.)
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
Талінская затока — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў