Сімна

места ў Летуве

Сі́мна (лет. Simnas) — места ў Летуве, паміж азёрамі Сімнам і Гілуітам. Цэнтар староства Аліцкага раёну Аліцкага павету. Насельніцтва на 2018 год — 1295 чалавек. Знаходзіцца за 24 км на захад ад Аліты.

Сімна
лац. Simna
лет. Simnas
Касьцёл
Касьцёл
Герб Сімны
Першыя згадкі: XVII стагодзьдзе
Краіна: Летува
Павет: Аліцкі
Плошча:
  • 2,06 км²
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-64037
Геаграфічныя каардынаты: 54°23′0″ пн. ш. 23°39′0″ у. д. / 54.38333° пн. ш. 23.65° у. д. / 54.38333; 23.65Каардынаты: 54°23′0″ пн. ш. 23°39′0″ у. д. / 54.38333° пн. ш. 23.65° у. д. / 54.38333; 23.65
Сімна на мапе Летувы
Сімна
Сімна
Сімна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.simnetas.lt/

Сімна — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Троччыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XVI стагодзьдзя.

Назва рэдагаваць

Тапонім Сімна, магчыма, утварыўся ад возера Сімна, назва якога не тлумачыцца зь летувіскай мовы[2].

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Сімна ўтварылася ад гоцкага імя Semno або Simno[3] (германскі князь зь імём Semnon упамінаецца ў III ст., а назву семнаны мела германскае племя зь звязу свэваў)[4].

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Симно (1553 год)[5].

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

 
Мескі герб, 1792 г.

Першы пісьмовы ўпамін пра Сімна датуецца 1382 годам. У 1413 годам яно ўвайшло ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва

У 1520 годзе Сімна знаходзілася ў валоданьні Яна Забярэзінскага, які збудаваў тут касьцёл. У 1626 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў мястэчку Магдэбурскае права.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сімна апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Кальварыйскім павеце. На 1827 год у мястэчку было 140 будынкаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сімну занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Найноўшы час рэдагаваць

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Сімна ўвайшла ў склад Летувы.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1940 годзе Сімна апынулася ў складзе СССР. З 1941 да 1944 году яна знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва рэдагаваць

Дэмаграфія рэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 1020 чал.[6]
  • XXI стагодзьдзе: 2018 год — 1295 чал.

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

Славутасьці рэдагаваць

  • Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1520)

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023.
  2. ^ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 189—193.
  3. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 104.
  4. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 163.
  5. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 165.
  6. ^ Chlebowski B. Simno // Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 614