Сярчыстая — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Вяльлі (басэйн Нёману). Цячэ ў Вялейскім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 15 км. Плошча вадазбору 65 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰.

Рака
Сярчыстая
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Румянскіх
Вусьце Вяльля
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Вялейскі раён
Даўжыня 15 км

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Даўгінаў.

Пачынаецца за 0,5 км на ўсход ад вёскі Румянскіх, упадае ў Вяльлю за 2,2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Аношкаў. Рэчышча каналізаванае. Вадазбор на ўсходзе Нарачанска-Вялейскай нізіны[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. С. 67.

Літаратура рэдагаваць