Сямімо́ўны сло́ўнік — адна зь першых спробаў стварэньня, апрацоўкі і кадыфікацыі тэрмінаў сучаснай беларускай мовы. Выдадзены ў Ляйпцыгу ў 1918 г. У ім беларуская мова ўпершыню пастаўленая ў адзіны шэраг з расейскай, польскай, летувіскай, латыскай, нямецкай і ідышам. Налічвае 8000 словаў на 420 старонках.

Сямімоўны слоўнік
па-нямецку: Sieben-Sprachen-Wörterbuch
Жанр: слонўік
Публікацыя: 1918
Асобнае выданьне: 1918
Выдавецтва: Spamer
Колькасьць старонак: 420

Складальнікі слоўніка сфармулявалі для сябе наступную мэту «кніга павінна несьці паразуменьне ад народу да народу, ад чалавека да чалавека». Аўтары вызнавалі наяўнасьць пэўнай колькасьці недахопаў і не хавалі цяжкасьцяў, зьвязаных зь перакладніцкай працаю.

Над лексіконам працавалі практыкі, якія ня мелі спэцыяльнай падрыхтоўкі. У навуковым пляне слоўнік цікавы як адна зь першых спробаў, у многіх выпадках удалых, будаваць беларускую тэрміналёгію на народнай аснове.

Літаратура рэдагаваць

  • Sieben-Sprachen-Wörterbuch. — Leipzig: Spamer, 1918