Сяды (па-летувіску: Seda) — горад у паўночнай Летуве, у Мажэйкаўскім раёне Цельшыцкага павету. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 1,2 тыс. чалавек. Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць. Горад аддалены ад Мажэек на 24 км на паўднёвы ўсход.

Сяды
лет. Seda
Цэнтар гораду
Цэнтар гораду
Герб Сядаў
Першыя згадкі: ХІІІ стагодзьдзе
Горад з: 1950
Магдэбурскае права: 1780
Краіна: Летува
Павет: Цельшыцкі
Раён: Мажэйкаўскі
Насельніцтва: 1161 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-89051
Геаграфічныя каардынаты: 56°9′50″ пн. ш. 22°5′40″ у. д. / 56.16389° пн. ш. 22.09444° у. д. / 56.16389; 22.09444Каардынаты: 56°9′50″ пн. ш. 22°5′40″ у. д. / 56.16389° пн. ш. 22.09444° у. д. / 56.16389; 22.09444
Сяды на мапе Летувы
Сяды
Сяды
Сяды
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя рэдагаваць

Упершыню Сяды ўзгадваюцца ў гістарычных крыніцах у XIIІ стагодзьдзі. З ХV стагодзьдзя каля гораду праходзіла мяжа паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Лівонскім ордэнам. У 1655 годзе Сяды атрымалі прывілей на правядзеньне кірмашоў. Паселішча хутка разьвівалася, таму што мела важнае гандлёвае значэньне на шляху паміж Лівоніяй і Жамойцю. У 1780 годзе Сяды атрымалі Магдэбурскае права. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай Сяды трапілі ў склад Расейскай імпэрыі. Пасьля паўстаньня 1831 году, паселішча было канфіскаванае ў іх гаспадароў Сапегаў і стала дзяржаўным уладаньнем. У 1950 годзе Сяды паўторна атрымалі гарадзкія правы.