Сьцяўа Бухарэст

румынскі футбольны клюб

«Сьцяўа» (па-румынску: Steaua) — румынскі футбольны клюб з гораду Бухарэсту. Заснаваны ў 1947 годзе. Клюб зьяўляецца найбольш пасьпяховым сярод румынскіх клюбаў ня толькі ў айчынным першынстве, маючы на сваім рахунку 26 перамог, але й на эўрапейскіх спаборніцтвах. «Сьцяўа» стала першай усходнеэўрапейскай камандай, якая здолела перамагчы ў Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў, зрабіўшы гэтае ў 1986 годзе. У сэзоне 1988—1989 гадоў «Сьцяўа» зноўку дайшла да фіналу прэстыжнага эўрапейскага клюбу, але атрымала паразу ад італьянскага «Міляну». На рухунку клюбу таксама маюцца 22 перамогі ў Кубку Румыніі і 6 перамог у Супэркубку Румыніі, а таксама аднойчы клюб стаў пераможцам Кубка лігі Румыніі.

Сьцяўа
Поўная назва Fotbal Club Steaua Bucureşti
Заснаваны 7 чэрвеня 1947
Горад Бухарэст, Румынія
Стадыён Нацыянальны
Умяшчальнасьць: 55 634
Прэзыдэнт Валерыю Аргэсялэ[d]
Кіраўнік Георге Бэкалі[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2022—2023 2 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fcsb.ro (рум.)​ (анг.)

Клюб гістарычна вядомы як спартовы клюб румынскага войска. Аднак яшчэ ў 1998 годзе клюб аддзяліўся ад войска, стаўшы незалежным. На дадзены момант адзінай прамой спасылкай на войска зьяўляецца стадыён «Нацыянальны», які знаходзіцца ва ўласнасьці Міністэрства нацыянальнай абароны.

«Сьцяўа» ўсю сваю гісторыю праводзіць у наймацнейшым дывізіёне чэмпіянату Румыніі, толькі пяць разоў скончыўшы сэзон на месцы ніжэйшым за шостае. Першапачаткова клюб гуляў у колерах румынскага трыкалёру, то бок сінім, жоўтым і чырвоным, але неўзабаве жоўты страціў сваё значэньне, і каманда стала асацыявацца з чырвоным і сінім колерам. Аднак у апошнія часы на новай форме клюбу пачаў зноўку выкарыстоўвацца жоўты колер.

Клюб мае даўняе суперніцтва з бухарэсцкім «Дынама», матчы паміж якімі звычайна называюць «Адвечным дэрбі» або «Румынскім дэрбі».

Заўзятары рэдагаваць

Сьцяўа мае найвялікшую колькасьць прыхільнікаў сярод усіх клюбаў у Румыніі. Апытанка, якую зладзілі ў чэрвені 2007 году, вызначыла, што прыхільнікамі клюбу ёсьць прыблізна 42% усіх аматараў румынскага футболу. Гэта значна больш, чым каманды, якія займаюць другое і трэцяе месцы, як то бухарэсцкія «Дынама» (12%) і «Рапід» (12%)[1]. Самая вялікая колькасьць прыхільнікаў клюбу месьціцца ў Бухарэсьце, у прыватнасьці, у раёнах, прылеглых да арэны, а таксама ў паўднёвай частцы гораду[2]. Акрамя таго, заўзятары клюбу жывуць ня толькі ў сталіцы краіны, але і ў іншых гарадах Румыніі і за мяжой.

Склад рэдагаваць

Актуальны на 24 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Міхай Удра 2001
2   Аб Валентын Крэцу 1989
3   Аб Ёнуц Панцыру 1996
5   Аб Жайскім Дава 1996
6   Аб Дэніс Харуц 1999
7   Нап Фларынэл Коман 1998
8   ПА Адрыян Шут 1999
10   Нап Актавіян Папэску 2002
11   Нап Давід Мікулеску 2001
16   ПА Міхай Ліксандру 2001
18   ПА Андрэй Пандэле 2003
19   Нап Луіс Фэліпэ 2001
20   Аб Нана Антві 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21   Аб Улад Кірыкеш 1989
22   ПА Міхай Тома 2007
23   ПА Авідыю Папэску 1994
25   Нап Аляксандру Бэлуцэ 1993
27   ПА Дарыюс Алару (капітан) 1998
28   Аб Аляксандру Панця 2003
30   Аб Сіябонга Нгезана 1997
32   Бр Штэфан Тырнавану 2000
33   Аб Рыста Радунавіч 1992
42   ПА Баба Алясан 2000
80   ПА Эдуард Рэдэслэвэску 2004
99   Бр Андрэй Улад 1999

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць