Сырвід, Сыравід (Сірвід, Шырвід), Сурвід (Сурвідзь, Журвід) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Sisuita
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Siso + Wid
Іншыя формы
Варыянт(ы) Сыравід, Сірвід, Шырвід, Сурвід, Сурвідзь, Журвід
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Сырвід»

Паходжаньне рэдагаваць

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Сісьвіта або Сесьвіта (Sisuita[1], Sisoitu[2], Sesuito) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова сір- (сер-, сіс-) (імёны ліцьвінаў Сіргоўд, Сіргут, Сірмонт; германскія імёны Siriaud, Sergudo, Sirmont) паходзіць ад гоцкага sisu 'чароўны сьпеў, заклён'[4], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[5].

Германскае паходжаньня імя Шырвід сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: от Жировита (XI ст.)[7]; Сиръвидъ Рюшковичъ (Галіцка-Валынскі летапіс)[8]; Оръвиду а Сирвиду чотыри чоловеки (1440—1492 гады)[9]; чоловеков… а Сурвида (9 лістапада 1449 году)[10]; Воитех Сирвидович (3 студзеня 1515 году)[11]; земли пустовское доилидское в Неменчинскои волости на имя Сирвидовщины (4 чэрвеня 1516 году)[12]; Воитъко Сурвидовичъ (1523 год)[13]; Янъчикъ Сирвидович (1528 год)[14]; Янъ Сиръвидовичъ (1567 год)[15]; земенина господаръского повету Упитъского Юрья Каспоровича Журвида (16 ліпеня 1586 году)[16]; умоцованый ее милости панее Служчыное Валентый Сырвидъ (7 лютага 1596 году)[17]; Валентын Янович Сырвидъ (11 сакавіка 1596 году)[18]; Kazimierz Surwid (1667 год)[19]; wieś Lebedzie… Kazimierz Syrwid (1675—1677 гады)[20]; Mikołaj Surwidz Jagowd (1690 год)[21]; Sirwidy (1744 год)[22]; Michał Syrwid chorąży petyhorski (9 лютага 1790 году)[23].

Носьбіты рэдагаваць

Сырвіды (Syrwid) гербаў Даліва і Лебедзь — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[28].

Сурвідовічы (Surwidowicz) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[29].

Сырвіды (Syrwid) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Лынтупаў[30].

Сірвіды — літоўскія шляхецкія роды[31].

Дуніны Сырвіды або Шырвіды (Dunin Syrwid, Dunin Szyrwid) гербу Лебедзь — літоўскі шляхецкі род[32]

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Galicia histórica: Colección diplomática de Galicia histórica. — Santiago, 1901. P. 226.
  2. ^ Antroponimia Altomedieval en Galicia (4ª Ed.), Celtiberia.net — Prehistoria, Protohistoria e Historia antigua
  3. ^ Anzeiger der Philosophisch-Historischen Klasse. 93. Jahrgang, 1957. S. 297.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 164.
  7. ^ а б Зализняк А. А. Древненовгородский диалект. 2-е изд. — М., 2004. С. 280, 739.
  8. ^ ПСРЛ. Т. 2. — СПб., 1845. С. 195.
  9. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 47.
  10. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 66.
  11. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 263.
  12. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 341.
  13. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 12 (1522—1529). — Vilnius, 2001. P. 221.
  14. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 169.
  15. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 632.
  16. ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 26. — Вильна, 1899. С. 319.
  17. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 32. — Вильна, 1907. С. 10.
  18. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 32. — Вильна, 1907. С. 268.
  19. ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 5. — Warszawa, 2016. S. 423.
  20. ^ Žemaičių vyskupijos vizitacija 1675—1677 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. X, 2011. P. 901.
  21. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 171.
  22. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  23. ^ Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės seimelių instrukcijos (1788—1790). — Vilnius, 2015. P. 79.
  24. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 6. ― Вильна, 1908. С. 256.
  25. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 9. ― Вильна, 1912. С. 59.
  26. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 9. ― Вильна, 1912. С. 137—138.
  27. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 9. ― Вильна, 1912. С. 304.
  28. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 803.
  29. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 186.
  30. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 188.
  31. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на С, Згуртаваньне беларускай шляхты
  32. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 5. — Rzeszów, 2001. S. 195.