Сымбаль бату

сымбаль валюты

Сымбаль ба́ту, таксама знак ба́ту (฿) — друкарскі сымбаль, які ўваходзіць у групу «Тайскае пісьмо» (па-ангельску: Thai) стандарту Юнікод. Выкарыстоўваецца галоўным чынам для прадстаўленьня нацыянальнае валюты Тайлянда — бату.

Сымбаль тайскага бату
฿
Выява
   𐆖 ؋ ฿ Br ¢   
Іншыя назвы Знак тайскага бату
Зьвесткі
Тып сымбаль валюты;
Кадаваньне ISO 4217 THB (764)
Краіна Тайлянд Тайлянд
Кадаваньне
Назва ў Юнікодзе thai currency symbol baht
Юнікод U+0E3F
HTML &#3647, &#xe3f
UTF-16 0xE3F
URL-код %E0%B8%BF
Гісторыя
Варыяцыі B · บาท
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Напісаньне рэдагаваць

Сымбаль «฿» уяўляе сабой загалоўную лацінскую літару «B», перакрэсьленую адной вэртыкальнай рысай. Утвораны ад назвы грашовай адзінкі «бат» на ангельскай мове (анг. baht).

Выкарыстаньне рэдагаваць

Сымбаль выкарыстоўваецца галоўным чынам для прадстаўленьня валюты Тайлянда — бата (па-ангельску: baht)[1][2], аднак можа служыць і для іншых мэт, у прыватнасьці, для кароткага прадстаўленьня крыптавалюты біткойн (па-ангельску: bitcoin), паколькі сымбаль біткойна унесены ў Юнікод толькі ў вэрсіі 10.0, якая выйшла 20 чэрвеня 2017 году[3].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Thai (Range: 0E00–0E7F) Архіўная копія ад 2015-11-15 г.
  2. ^ Unicode: Сымбалі валют (§ 22.1) Архіўная копія ад 2016-12-06 г.
  3. ^ Ken Shirriff (2015-10-02) Proposal for addition of bitcoin sign (анг.) Праверана 2017-11-03 г. Архіўная копія ад 2015-11-19 г. (анг.)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць