Дэнты́кулы (ад па-лацінску: denticulus — зубец), ці «ордарныя сухарыкі» — шэраг невялікіх прамавугольных выступаў, якія разьмешчаны ў выглядзе арнамэнту на карнізе будынка і выконваюць роля дэкору.

Дэнтыкулы на фасадзе клясыцычнага будынку

Сустракаюцца ў іанічным, карынфскім ордэары, а таксама ў рымскім варыянце дарычнага ордэру. Правобразам дэнтыкулаў паслужылі тарцы часта разьмешчаных папярочных драўляных бэлек плоскага глінабітнага перакрыцьця ў архітэктуры Іёніі.

Дэнтыкулы сустракаюцца як у архітэктуры Старажытнай Грэцыі, так і ў яе пазьнейшых інтэрпрэтацыях часоў клясыцызму і нэаклясыцызму.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Дэнтыкулсховішча мультымэдыйных матэрыялаў