Сухапутныя войскі Рэспублікі Беларусь

Сухапутныя войскі Рэспублікі Беларусь маюць у сваім складзе пяхоту, мэханізаваныя злучэньні, ракетныя войскі й артылерыю, войскі ППА сухапутных войскаў, падразьдзяленьні сувязі, часьці й установы тылавога й тэхнічнага забесьпячэньня. Кожны род войскаў у сваім складзе мае часткі й падразьдзяленьні скарочанага складу, кадра, базы захоўваньня ўзбраеньня й тэхнікі.

Сухапутныя войскі Рэспублікі Беларусь

Эмблема сухапутных сілаў Рэспублікі Беларусь
Краіна Беларусь
Падпарадкаваньне Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
Уваходзіць у Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь
Дысьлякацыя Беларусь

Задачы Сухапутных войскаў рэдагаваць

Задачы Сухапутных войскаў у мірны час:

  • падтрыманьне баявога патэнцыялу, баявой и мабілізацыйнай гатовасьці органаў кіраваньня, злучэньняў, вайсковых часткаў і ўстановаў Сухапутных войскаў, якія забясьпечваюць адлюстраваньне нападу лякальнага маштабу,
  • забесьпячэньне гарантаванага пераходу войскаў зь мірнага на ваенны час ва ўсталяваныя тэрміны ў мэтах выкананьня задачаў па адлюстраваньні агрэсіі суперніка,
  • нясеньне баявога дзяжурства вылучанымі сіламі й сродкамі органаў кіраваньня й войскаў да вядзеньня баявых дзеяньняў і выкананьню іншых задачаў у адпаведнасьці зь іх прызначэньнем,
  • стварэньне й утрыманьне запасаў узбраеньня, вайсковае тэхнікі ды матэрыяльных сродкаў у аб’ёмах, што забясьпечваюць гарантаванае рашэньне задачаў, якія стаяць перад Сухапутнымі войскамі,
  • удзел у ліквідацыі наступстваў аварыяў, катастрофаў і стыхійных бедстваў,
  • падтрыманьне на высокім узроўні маральна псыхалягічнага стану асабовага складу.

Задачы Сухапутных войскаў у ваенны час:

  • выкананьне задачаў па пляне стратэґічнага разгортваньня Ўзброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь,
  • лякалізацыя (спыненьне) магчымых ваенных канфліктаў, адлюстраваньне агрэсіі суперніка баепадрыхтаванымі ў мірны час часткамі Сухапутных войскаў, а пры неабходнасьці — з мабілізаваньнем злучэньняў і часткаў,
  • адлюстраваньне нападу ў любых умовах становішча як самастойна, так і сумесна з узброенымі сіламі саюзьнікаў,
  • правядзеньне сумесна з ВПС і войскамі ППА Ўзброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь (пры ўдзеле ўзброеных сілаў краінаў СНД, якія падпісалі Дамову пра калектыўную бясьпеку) абарончых і контрнаступательных апэрацыяў па разгроме агрэсара,
  • нанясеньне паразы суперніку й стварэньне перадумоваў да спыненьня ваенных дзеяньняў,
  • фармаваньне й падрыхтоўка рэзэрваў, папаўненьне стратаў войскаў у асабовым складзе, узбраеньні й вайсковай тэхніцы па адмысловасьцях і намэнклятуры Сухапутных войскаў.
 
Сухапутныя войскі і Сілы спэцыяльных аперацыяў Беларусі

Злучэньні й адзінкі Сухапутных Войскаў цэнтральнага падпарадкаваньня рэдагаваць

Злучэньні й адзінкі Сухапутных Войскаў Заходняга апэратыўнага камандаваньня рэдагаваць

Злучэньні й адзінкі Сухапутных Войскаў Паўночна-заходняга апэратыўнага камандаваньня рэдагаваць

Тэхніка і ўзбраеньне рэдагаваць

Сухапутныя войскі маюць на ўзбраеньні танкі, баявыя машыны пяхоты, бронетранспартэры, бронеаўтамабілі, артылерыю рознае магутнасьці й прызначэньня, процітанкавыя ракетныя комплексы, зэнітныя ракетныя комплексы, сродкі кіраваньня, аўтаматычную стралковую зброю.

Тып Выява Вытворчасьць Прызначэньне Колькасьць Нататкі
Танкі
Т-80Б     СССР Асноўны баявы танк 69[1] Лёс невядомы. На ўзброеньні ня лічацца
Т-72Б     СССР Асноўны баявы танк 446[1] На захоўваньні яшчэ каля 910 адзінак
Т-72Б3 2016     Расея Асноўны баявы танк 14[1] Зразак 2016 рока
Баявыя машыны пяхоты
БМП-1     СССР Баявая машына пяхоты 109[1] Зьняты з узброеньня
БМП-2     СССР Баявая машына пяхоты 875[1] Яшчэ 275 на захоўваньні
БРМ-1К     СССР Баявая выведвальная машына 136[1]
БМД-1     СССР Баявая машына дэсанту 154[1]
Бронетранспартэры
БТР-Д     СССР Бронетранспартэр 22[1]
МТ-ЛБ     СССР Бронетранспартэр 70[1]
БТР-70     СССР Бронетранспартэр 39[1] Яшчэ каля 335 на захоўваньні
БТР-80     СССР Бронетранспартэр 153[1]
Аўтамабілі
Кайман (МБТС)    Беларусь Бронеаўтамабіль ~30
Волат V1    Беларусь Бронеаўтамабіль ~20
CS/VN3  Кітай Бронеаўтамабіль ~30
Dongfeng Mengshi    Кітай Уседарожнік ~20
Артылерыйскія сыстэмы
2С9 «Нона-З»     СССР 120 мм САУ 48[1] Самаходная. Яшчэ 6 на захоўваньні
2С1 «Гваздзік»     СССР 122 мм САУ 198[1] Самаходная. Яшчэ 62 на захоўваньні
2С3 «Акацыя»     СССР 152 мм САУ 108[1] Самаходная. Яшчэ 55 на захоўваньні
2С5 «Гіяцынт-З»     СССР 152 мм САУ 70[1] Самаходная. Яшчэ 50 на захоўваньні
2С19 «Мста-З»     СССР 152 мм САУ 12[1] Самаходная
2С7 «Півоня»     СССР 203 мм САУ н/д[1] Самаходная. Колькасьць невядома, але 24 адзінкі было на момант распаду СССР
Д-30     СССР 122 мм гармата-гаўбіца 48[1] Якая буксіруецца. Яшчэ 18 на захошваньні
2А36 «Гіяцынт-Б»     СССР 152 мм гармата-гаўбіца 48[1] Што буксіруецца. Яшчэ 2 на захоўваньні
2А65 «Мста-Б»     СССР 152 мм гармата-гаўбіца 132[1] Якая буксіруецца. Яшчэ 4 на захоўваньні
2С12 «Сані»     СССР Мінамёт 61[1] Транспартуемы. Яшчэ 16 на захоўваньні
Рэактыўныя сыстэмы залпавага агню
В200-Палянэз  Беларусь РСЗА (301 мм) 4[1]
БМ-21 Град    Беларусь РСЗА (122 мм) 126[1] Яшчэ 75 на захоўваньні
БМ-27 Ураган     СССР РСЗА (220 мм) 72[1] Яшчэ 3 на захоўваньні
БМ-30 Віхраслуп     СССР РСЗА (300 мм) 36[1] Яшчэ 4 на захоўваньні
Супрацьтанкавае ўзбраеньне
Фагот (СТРК)     СССР СТРК н/д[1]
Мэтыс (СТРК)     СССР СТРК 40
Штурм-С (СТРК)     СССР СТРК 110
Конкурс (СТРК)     СССР СТРК 126 Самаходныя
Тактычныя ракетныя комплексы
Кропка (тактычны ракетны комплекс)     СССР Тактычная ракета 36[1]
Р-17     СССР Тактычная ракета 60[1]
Стралковая зброя
Пісталеты
ПМ     СССР Пісталет
ПБ     СССР Пісталет бязьпалымянай стральбы
ПСМ     СССР Пісталет
Аўтаматычныя вінтоўкі
АК-74     СССР
АКС-74 Файл:АКС -74.jpg   СССР
АКС-74У     СССР
Кулямёты
РПК-74     СССР Ручны кулямёт
ПКМ   СССР Адзіны кулямёт
НСВ     СССР Буйнакаліберны кулямёт
Снайпэрскія вінтоўкі
СВД     СССР Марксманская вінтоўка
Гранатамёты
РПГ-7В     СССР Рэактыўны супрацьтанкавы гранатамёт
АГС-17     СССР Аўтаматычны станкавы гранатамёт
ГП-25     СССР Падствольны гранатамёт
Супрацьтанкавыя ракетныя комплэксы
Фагот     СССР СТРК
Мінамёты
2С12     СССР

Войскі тэрытараяльнай абароны рэдагаваць

У лістападзе 2011 году Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка загадаў заснаваць войскі тэрытарыяльнай абароны[2], якія павінны налічваць 120 000 чалавек. Падпарадкоўвацца гэтыя войскі павінны непасрэдна кіраўнікам Абласных выканаўчых камітэтаў, якія з часу стварэньня гэтых войскаў адначасова атрымалі званьні ґенэрал-маёра. Асноўнаю задачаю вайскаў тэрытарыяльнай абароны зьяўляецца хуткае рэагаваньне на магчымае ўварваньне супэрніка й разам зь сіламі рэґулярнай арміі правесьці абарончыя й контрнаступальныя апэрацыі з мэтаю разгрому сілаў супэрніка й нанясеньня ім паразы.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць