Стэфанас Цыцыпас
Стэфанас Цыцыпас (па-грэцку: Στέφανος Τσιτσιπάς, нар. 12 жніўня 1998, Атэны, Грэцыя) — грэскі тэнісіст, фіналіст Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі 2023 і Адкрытага чэмпіянату Францыі 2021 ў адзінкавым разрадзе, былая трэцяя ракетка сьвету.
Cтэфанас Цыцыпас | |
Краіна | Грэцыя |
---|---|
Пражывае ў | Дубай, ААЭ |
Нарадзіўся |
12 жніўня 1998[1] (25 гадоў) |
Рост | 193 |
Вага | 90 |
Пачатак кар’еры | 2016 |
Працоўная рука | правая, бэкхэнд аднаручны |
Прызавыя грошы | 26 412 294 |
Адзіночны разрад | |
Матчаў | 284—132(68.3%) |
Тытулаў | 9 |
Найвышэйшы рэйтынг | 3 (9 жніўня 2021) |
Турніры Вялікага шлему | |
Аўстралія | фінал (2023) |
Францыя | фінал (2021) |
Ўімбэлдан | 4 раўнд (2018, 2023) |
ЗША | 3 раўнд (2020, 2021) |
Парны разрад | |
Матчаў | 31—54 |
Тытулаў | 1 |
Найвышэйшы рэйтынг | 64 (29 жніўня 2022) |
Турніры Вялікага шлему ў пары | |
Аўстралія | 2 раўнд (2023) |
Францыя | 1 раўнд (2023) |
Ўімбэлдан | 1 раўнд (2018, 2021, 2023) |
ЗША | 2 раўнд (2018) |
Cтэфанас Цыцыпас у Вікісховішчы |
Ранняе дзяцінства рэдагаваць
Нарадзіўся ў Афінах 12 жніўня 1998 года ў сям’і Апосталаса Цыцыпаса і Юліі Апосталі (у дзяцінстве — Сальнікава). Маці Стэфанаса ў мінулым была радавай тэнісісткай і ўваходзіла ў топ-200, а таксама ўдзельнічала ў Кубку Фэдэрацый. Дзед па лініі маці таксама быў родам з Радавага Зьвязу і зьяўляўся прафесыянальным футбалістам.
Кар’ера рэдагаваць
2017 год рэдагаваць
Дэбютаваў на турнірах Вялікага шлема на Ралян Гарос 2017, дзе саступіў вэтэрану Іва Карлавічу з Харватыі ў першым коле спаборніцтваў. У кастрычніку добра выступіў на турніры ў Бэльгіі European Open. Будучы кваліфайярам дайшоў да паўфіналу. На шляху да паўфіналу ўзяў рэванш у Іва Карлавіча за паразу ўва Францыі, а таксама атрымаў сваю першую перамогу над гульцом з топ-10 Давыдам Гафэнам, які выступаў на дамашняй пляцоўцы й быў першым сеяным турніру. Гэты пасьпяховы выступ дазволіў Цыцыпасу падняцца ў першую сотню рэйтынгу АТП.
2018 год рэдагаваць
На першым турніры Вялікага шлема склаў ракетку ўжо ў першым круге, дзе саступіў Дзянісу Шапавалаву з Канады у трох партыях.
На грунтовым турніры ў Барсэлёне выйшаў у свой першы фінал турніра сэрыі АТП 500. На шляху абгуляў трох гульцоў з топ-20, уключаючы аўстрыйца Дамініка Ціма. У фінале нічога ня змог супрацьпаставіць Рафаэлю Надалю — 2-6 1-6. Дзякуючы гэтаму выступу ўвайшоў у топ-50. На Адкрытым чэмпіянаце Францыі прайшоў першы раўнд, але ў другім саступіў будучаму фіналісту Дамініку Ціму.
На Ўімбэлдане ўпершыню за кар’еру ўвайшоў у лік сеяных і атрымаў 31-шы нумар пасеву. Змог дайсьці да 4 кола, на шляху перамог Грэгуара Барэрэ, Джарэда Дональдсана і Томаса Фабіяна. У 4 раўндзе саступіў амэрыканцу Джону Ізнэру у трох партыях — 4-6 86-7 46-7.
Пасьпяхова выступіў на амэрыканскай сэрыі турніраў на хардзе. Выйшаў у паўфінал Вашынгтону, а таксама дайшоў да фіналу спаборніцтваў на Роджэрс Кап у Канадзе. Абгуляў чатырох прадстаўнікоў топ-10, уключаючы перамогі над Дамінікам Цімам у другім коле 6-3 7-66, Новакам Джокавічам у трэцім 6-3 56-7 6-3, Аляксандрам Зьверавым у чвэрцьфінале 3-6 7-611 6-4, Кэвінам Андэрсанам у паўфінале 46-7 6-4 7-67. У фінале турніру атрымаў паразу ад першай ракеткі сьвету Рафаэля Надаля 2-6 46-7.
На Адкрытым чэмпіянаце ЗША саступіў у другім раўндзе расейцу Даніілу Мядзьведзеву, будучы 15-м сеяным турніру.
У кастрычніку 2018 перамог на турніры ў Стакгольме, пераадолеўшы супраціў Фабія Фаніні і Эрнэста Гулбіса. Напрыканцы сязону заваяваў тытул на турніры Next Gen ATP Finals і быў названы самым прагрэсуючым гульцом АТП у сязоне.
2019 год рэдагаваць
На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі 2019 змог прайсьці да паўфіналу. Па ходу турніра змог выбіць свайго куміра Роджэра Фэдэрэра ў чацьвёртым коле спаборніцтваў. У паўфінале йзноў саступіў Рафаэлю Надалю. У лютым заваяваў свой другі тытул у кар’ере — 2019 Open 13 Provence. На наступным тыдні дайшоў да фінала ў Дубаі, дзе паразу Стэфанасу нанес Роджэр Фэдэрэр. Гэты посьпех дазволіў Цыцыпасу прарвацца ў першую дзясятку рэйтынгу.
На грунтовым турніры ў Эштарыле здабыў тытул. Праз тыдзень дайшоў да фіналу турніра сэрыі Мастэрс 1000 у Мадрыдзе, дзе перамог Зьверава і Надаля, але саступіў Новаку Джокавічу. Ралян Гарос скончыў на стадыі 4 раўнда, дзе саступіў былому чэмпіёну Станісласу Ваўрынке ў пяці сэтах.
На Ўімбэлдане і US Open скончыў свой выступ ужо ў першым раўндзе, атрымаўшы паразу ад Томаса Фабіяна і Андрэя Рублёва. Але гэтыя няўдачы не памяшалі Стэфанасу кваліфікавацца на выніковы турнір ATP Finals. У групавых спаборніцтвах перамог Зьверава і Мядзьведзева, саступіў Надалю. Гэта не перашкодзіла Цыцыпасу выйсьці ў паўфінал турніра, дзе ён разабраўся з Роджэрам Фэдэрэрам і выйшаў у фінал. У фінале яго супэрнікам быў Дамінік Цім з Аўстрыі. Стэфанас аддаў першы сэт на тай-брэйку, але ўзяў наступныя две партыі і стаў пераможцай турніру 66-7 6-2 7-64. Скончыў сязон на шостым месцы рэйтынгу.
2020 год рэдагаваць
На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі дайшоў толькі да 3 раўнда, дзе саступіў Мілашу Раонічу з Канады. Узяў тытул на турніры ў Марсэлі.
Таксама ў трэцім раўндзе саступіў на Адкрытым чэмпіянаце ЗША, дзе сустркаўся з харватам Борнай Чорычам.
Адкрыты чэмпіянат Францыі быў пасьпяховым для грэка. Яму ўдалося дасягнуць паўфінала турніра. У першым коле адгуляўся з ліку 0-2 па партыях з Хуамэ Мунарам 4-6 2-6 6-1 6-4 6-4, у наступных 4 раўндах не аддаў ні сэта Пабло Куэвасу, Аляжу Бэдэнэ, Грыгору Дымітраву і Андрэю Рублёву перад тым, як саступіць першаму сеянаму Новаку Джокавічу ў пяці сэтах 3-6 2-6 7-5 6-4 1-6.
2021 год рэдагаваць
Аўстраліян Оўпэн пачаў з праходу ў паўфінал. На сваім шляху адолеў Жыля Сымона 6-1 6-2 6-1, Танасі Какінакіса 56-7 6-4 6-1 56-7 6-4, Мікаэла Імэра 6-4 6-1 6-1. Італьянец Матэа Берэціні зьняўся з матчу чацьвёртага раўнда і Стэфанас без барацьбы прайшоў у чвэрцьфінал, дзе яго супэрнікам стаў Рафаэль Надаль. Пасьля паражэньня ў першых 2 сэтах Цыцыпас здолеў перамагчы ў наступных 3 партыях — 3-6 2-6 7-64 6-4 7-5. Ён стаў толькі другім гульцом пасьля Фабія Фаніні, які змог перайграць Надаля пасьля ліку 0-2 па сэтах. У паўфінале ня змог нічога супрацьпаставіць Даніілу Мядзьведзеву 4-6 2-6 5-7.
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- ^ а б в г ATP website