Стайкаўскі сельсавет (Аршанскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі

Ста́йкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Цэнтрам сельсавету была вёска Стайкі.

Гісторыя рэдагаваць

17 ліпеня 1924 году ў Аршанскай акрузе створаны Багушэўскі раён, у складзе якога 20 жніўня 1924 году створаны Каменскі сельсавет. У верасьні 1926 году сельсавет быў перайменаваны ў Стайкаўскі. У сувязі з частковым перафармаваньнем Багушэўскі раён скасаваны 8 ліпеня 1931 году, сельсавет далучаны да Аршанскага раёну. Па пастанове ЦВК і СНК БССР ад 12 лютага 1935 году Багушэўскі раён адноўлены. З 20 студзеня 1960 году, пасьля скасаваньня Багушэўскага раёну, сельсавет канчаткова ўвайшоў у склад Аршанскага раёну.[1]

8 красавіка 2004 году сельсавет скасаваны, вёскі Чарняўскія, Сармацак, Слабада перададзены Клюкаўскаму сельсавету і 11 сельскіх населеных пунктаў у межах сельскагаспадарчага вытворчага каапэратыва «Сьвітанак-Ворша» Межаўскаму сельсавету[2].

Населеныя пункты рэдагаваць

  • 1 студзеня 1947 году — 13
  • 8 красавіка 2004 году — 14

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць