Альбэрт Айнштайн: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
скасаваньне вандалізму
Метка: Скасаванае
Няма апісаньня зьменаў
Метка: Ручное скасаваньне
Радок 1:
{{Навуковец}}
{{Іншыяперанакіроўваецца значэньнісюды|Айнштайн|Айнштайн (неадназначнасьць)}}
'''Альбэ́рт Айншта́йн''' ({{мова-de|Albert Einstein}}; 14 сакавіка 1879, [[Ульм]], [[Нямецкая імпэрыя]] — 18 красавіка 1955, [[Прынстан (Нью-Джэрзі)|Прынстан]], [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]]) — [[Нямеччына|нямецкі]] й амэрыканскі фізык-тэарэтык [[габрэі|габрэйскага]] паходжаньня, стваральнік [[Агульная тэорыя адноснасьці|тэорыі адноснасьці]], адзін з найбуйнейшых фізыкаў XX стагодзьдзя. Ягоны ўнёсак ў тэарэтычную фізыку значна зьмяніў стан сусьветнае навукі. У 1921 годзе атрымаў [[Нобэлеўская прэмія|Нобэлеўскую прэмію]] ў галіне фізыкі «за ягоны ўнёсак у тэарэтычную фізыку, і асабліва за адкрыцьцё закону фотаэфэкту»<ref>[http://nobelprize.org/nobel_prizes/physics/laureates/1921/ Афіцыйны сайт нобэлеўскіх прэміяў]</ref>. Атрымаў мэдаль [[Макс Плянк|Плянка]] ў 1929 годзе.
 
Недзе напачатку сваёй кар’еры Айнштайн лічыў, што [[Клясычная мэханіка|Ньютанавай мэханікі]] было недастаткова, каб скарыстаць законы клясычнай мэханікі да апісаньня законаў [[электрамагнітнае поле|электрамагнітнага поля]], што прывяло да разьвіцьця ягонай [[спэцыяльная тэорыя рэлятыўнасьці|спэцыяльнай тэорыі рэлятыўнасьці]]. Ён разумеў, аднак, што прынцып рэлятыўнасьці таксама можа быць пашыраны да [[гравітацыя|гравітацыйных палёў]], і разам з наступнай сваёй працай пра тэорыю гравітацыі, якая была апублікавана ў 1916 годзе, Альбэрт апублікаваў агульную тэорыі рэлятыўнасьці. Ён працягваў займацца праблемамі [[статыстычная мэханіка|статыстычнай мэханікі]] й [[квантавая мэханіка|квантавай тэорыяй]], што прывяло яго да стварэньня тлумачэньняў [[часьцінка|тэорыі часьцінак]] і [[Броўнаўскі рух|руху малекулаў]]. Ён таксама дасьледаваў цеплавыя ўласьцівасьці сьвятла, што заклала аснову тэорыі [[фатон]]аў сьвятла. У 1917 годзе Айнштайн ужыў агульную тэорыю рэлятыўнасьці дзеля мадэляваньня буйнамаштабнай структуры [[Сусьвет]]у<ref name="nobel-prize2011">[https://web.archive.org/web/20150828054717/http://www.nobelprize.org/nobel_prizes/physics/laureates/2011/advanced-physicsprize2011.pdf Scientific Background on the Nobel Prize in Physics 2011. The accelerating universe]. Nobelprize.org{{ref-en}}</ref>. З прыходам да ўлады ў [[Нямеччына|Нямеччыне]] [[Нацыянал-сацыялізм|нацыстаў]] стаў актывістам антываеннага руху.
 
Айнштайн за сваё жыцьцё апублікаваў больш за 300 навуковых і больш за 150 ненавуковых працаў<ref name="nobel-prize2011"/>. Ягоныя інтэлектуальныя дасягненьні й арыгінальнасьць зрабілі ягонае прозьвішча сынонімам панятку геніяльнасьць<ref>[http://wordnetweb.princeton.edu/perl/webwn?s=Einstein «Result of WordNet Search for Einstein»]. 3.1. The Trustees of Princeton University. </ref>. [[Юджын Вігнэр]] параўноўваў яго са сваімі сучаснікамі, пішучы, што розум Айнштайна быў глыбейшым за розум [[Джон фон Нойман|Джона фон Ноймана]], бо ён быў больш праніклівым<ref>By Eugene Paul Wigner, Andrew Szanton (2013). ["«The Recollections of Eugene P. Wigner"»]. Springer.  — С. 170.  — ISBN 978-1-4899-6313-0.</ref>.
 
== Біяграфія ==
 
=== Раньняе жыцьцё й адукацыя ===
[[Файл:Albert Einstein as a child.jpg|міні|зьлева|Альбэрт Айнштайн у 14 гадоў.]]
Альбэрт Айнштайн нарадзіўся ва [[Ульм]]е ў [[каралеўства Вюртэмбэрг|каралеўстве Вюртэмбэрг]], якое належала да [[Нямецкая імпэрыя|Нямецкае імпэрыі]], 14 сакавіка 1879 году ў сям’і Паўліны й Гэрмана Айнштайнаў. Ягоны бацька быў гандляром і інжынэрам. У 1880 годзе сям’я пераехала ў [[Мюнхэн]], дзе ягоны бацька разам зь дзядзькам, заснавалі кампанію ''«Elektrotechnische Fabrik J. Einstein & Cie»'', якая вырабляла электраабсталяваньне на аснове сталага току<ref>[http://nobelprize.org/nobel_prizes/physics/laureates/1921/einstein-bio.html Albert Einstein — Biography]. Nobel Foundation{{ref-en}}</ref>.
 
Айнштайны былі зусім нерэлігійнымі габрэямі-[[Ашкеназы|ашкеназамі]]. Альбэрт наведваў каталіцкую пачатковую школу ва ўзросьце ад пяці да васьмі гадоў. Потым ён быў пераведзены ў гімназію Люйтпольд ({{мова-de|Luitpold|скарочана}}), якая цяпер вядома як гімназія імя Альбэрта Айнштайна, дзе ён атрымаў пачатковую й сярэднюю адукацыю, пакуль у пятнаццаць гадоў не пакінуў [[Нямецкая імпэрыя|Нямеччыну]]<ref>John J. Stachel (2002), [http://books.google.com/books?id=OAsQ_hFjhrAC&pg=PA59 Einstein from «B» to «Z»]{{ref-en}}, Springer.  — С. 59—61.  — ISBN 978-0-8176-4143-6.</ref>.
 
Улетку 1895 году ва ўзросьце 16 гадоў Айнштайн паступаў у Швайцарскую найвышэйшую тэхнічную школу Цюрыху. Ён недабраў балы на некаторых іспытах, але выдатна здаў матэматыку ды фізыку{{Зноска|Fölsing|1997|Fölsing|36—37}}. У гэтым жа годзе туды паступала будучая жонка Айнштайна Мілена Марыч. Ад красавіка 1895 да верасьня 1896 году Айнштайн вучыўся ў кантанальнай школе ў кантоне [[Ааргаў (кантон)|Ааргаў]] (Швайцарыя)<ref>{{Кніга|загаловак=Збор навуковых твораў|арыгінал=Собрание научных трудов : В 4-х т. [Перевод]|адказны=Под ред. И. Е. Тамма [и др.]|аўтар=Альберт Эйнштейн|том=IV|месца={{М.}}|выдавецтва=Наука|год=1967|старонкі=576|сэрыя=Классики науки / АН СССР|наклад=31700}}</ref>. Адным з выкладчыкаў Айнштайна быў [[Герман Мінкоўскі]], які пазьней зрабіў унёсак у [[Спэцыяльная тэорыя рэлятыўнасьці|спэцыяльную тэорыю рэлятыўнасьці]].
Радок 28 ⟶ 27:
=== Патэнтнае бюро ===
[[Файл:Einstein-with-habicht-and-solovine.jpg|міні|зьлева|Заснавальнікі клюбу «Акадэмія Алімпія» [[Конрад Габіхт]], [[Марыс Салавін]] і Альбэрт Айнштайн]]
У 1900 годзе Айнштайн атрымаў дыплём Цюрыскай тэхнічнай школы ({{мова-en|ETH Zurich|скарочана}}). На працягу двух гадоў пасьля таго, як Айнштайн скончыў вучэльню, яму не ўдавалася ўладкавацца на сталую працу, і ён вымушаны быў працаваць [[дарэктар]]ам<ref>{{кніга|загаловак=Клясыкі фізычнай навукі: Кароткія творчыя партрэты|арыгіналы=Классики физической науки: Краткие творческие портреты|арыгінал=Классики физической науки: Краткие творческие портреты|аўтар=Голин Г. М.|месца=Мн.|выдавецтва=Выш. школа|год=1981|старонкі=107}}</ref>. У лютым 1901 годзе ён атрымаў грамадзянства [[Швайцарыя|Швайцарыі]]{{Зноска|Fölsing|1997|Fölsing|82}}, але паводле мэдычных паказьнікаў здароўя ня быў прызваны на вайсковую службу. Пры дапамозе бацькі [[Марсэль Гросман|Марсэля Гросмана]] ён уладкаваўся на працу ў [[Бэрн]]е ў Фэдэральнае ведамства па інтэлектуальнай уласнасьці, то бок патэнтным ведамстве<ref>J. O’ConnorO'Connor; E. F. Robertson, eds. (May 2010). [http://www-history.mcs.st-and.ac.uk/Biographies/Grossmann.html «Grossmann biography»]. School of Mathematics and Statistics, University of St Andrews, Scotland.</ref>{{Зноска|Isaacson|2007|Isaacson|63}} ў якасьці памочніка экзамэнатару III ўзроўню<ref>[https://web.archive.org/web/20160830195148/https://www.ipi.ch/en/about-us/einstein/einstein-at-the-patent-office.html «Einstein at the patent office»]. Berne, Switzerland: Swiss Federal Institute of Intellectual Property</ref><ref name="ipi-faq">[https://web.archive.org/web/20150402092301/https://www.ipi.ch/en/about-us/einstein/frequently-asked-questions.html «FAQ about Einstein and the Institute»]. Berne, Switzerland: Swiss Federal Institute of Intellectual Property</ref>. Айнштайн ацэньваў патэнтныя заяўкі на розныя прылады, уключаючы сартавальнік друзу й электрамэханічную [[друкавальная машынка|друкавальную машынку]]<ref name="ipi-faq"/>. У 1903 годзе ягоная пасада ў Швайцарскім патэнтным ведамстве стала сталай, не зважаючы на тое, што пасаду ён не атрымліваў пакуль цалкам не асвоіў машынную тэхналёгію<ref name="galison">Galison, Peter (2000). «Einstein’sEinstein's Clocks: The Question of Time». Critical Inquiry. 26 (2 Winter): 355—389. [[DOI]]:[https://doi.org/10.1086%2F448970 10.1086/448970]. JSTOR 1344127.</ref>.
 
Большая частка ягонай працы ў патэнтным ведамстве была зьвязаная з пытаньнямі перадачы электрычных сыгналаў і электрычна-мэханічнай сынхранізацыі часу, дзьвюх тэхнічных праблемаў, якія прыкметна выяўляюцца ў разважальных экспэрыментах, якія ў выніку прывялі Айнштайна да ягоных радыкальных высноваў пра натуру сьвятла й фундамэнтальнай сувязі паміж прасторай і часам<ref name="galison"/>. Зь некалькімі сябрамі, зь якімі ён пазнаёміўся ў Бэрне, Айнштайн стварыў невялікую дыскусійную групу ў 1902 годзе, якую насьмешліва самі сябры называлі «[[Акадэмія Алімпія]]», якая рэгулярна зьбіралася, каб абмеркаваць навуковыя й філязофскія пытаньні. Сярод іншага на сустрэчах яны чыталі й абмяркоўвалі творы [[Анры Пуанкарэ]], [[Эрнст Мах|Эрнста Маха]] й [[Дэйвід Г’юм|Дэйвіда Г’юма]], якія паўплывалі на ягоны навуковы й філязофскі погляд на сьвет{{Зноска|Isaacson|2007|Isaacson|79—84}}.
 
У 1900 годзе Айнштайнавы артыкул ''«[[Следзтвы са зьвяваў капілярнасьці]]»'' ({{мова-de|Folgerungen aus den Capillaritätserscheinungen|скарочана}}) быў апублікаваны ў бэрлінскім часопісе ''«[[Аналы фізыцы]]»'' ({{мова-de|Annalen der Physik|скарочана}})<ref>Galison, Peter (2003). [https://archive.org/details/einsteinsclocksp00gali «Einstein’sEinstein's Clocks, Poincaré's Maps: Empires of Time»]. New York. W. W. Norton.  — ISBN 978-0-393-02001-4.</ref>. 30 красавіка 1905 году Айнштайн скончыў напісаньне кандыдацкай [[дысэртацыя|дысэртацыі]] разам з прафэсарам экспэрымэнтальнай фізыцы [[Альфрэд Кляйнэр|Альфрэдам Кляйнэрам]], які выконваў абавязкі дарадчыка. У выніку, дзякуючы гэтай працы, якая мела назву ''«[[Новае вызначэньне малекулярных памераў]]»'' ({{мова-de|Eine neue Bestimmung der Moleküldimensionen|скарочана}}), Айнштайн быў узнагароджаны рангам кандыдата навук у Цюрыскім унівэрсытэце. Таксама ў 1905 годзе, які быў названы Айнштайнавым «годам цудаў» ({{мова-la|annus mirabilis|скарочана}}), ён апублікаваў чатыры наватарскія працы пра [[фотаэфэкт|фотаэлектрычны эфэкт]], [[броўнаўскі рух]], [[спэцыяльная тэорыя рэлятыўнасьці|спэцыяльнай рэлятыўнасьці]] й [[эквівалентнасьць масы і энэргіі|эквівалентнасьці масы й энэргіі]], якія паспрыялі росту ягонай вядомасьці ў акадэмічны сьвеце, пры гэтым на той час навукоўку было толькі 26 гадоў. У 1909 годзе ён быў абраны прафэсарам Цюрыскага ўнівэрсытэту, потым — Нямецкага ўнівэрсытэту ў Празе<ref>{{кніга|старонкі=188|арыгінал=Энциклопедический словарь юного физика|адказны=Сост. В. А. Чуянов|выданьне=2-е изд., испр. и доп|месца=М.|выдавецтва=Педагогика|год=1991|isbn=5-7155-0419-8|загаловак=Энцыкляпэдычны слоўнік юнагв фізыка}}</ref>.
 
=== Акадэмічная кар’ера ===
Да 1908 году Айнштайн быў прызнаны вядучым навукоўцам і быў прызначаны выкладчыкам у [[Бэрнскі ўнівэрсытэт|Бэрнскім унівэрсытэце]]. У наступным годзе, выступіўшы зь лекцыяй па тэме [[клясычная электрадынаміка|электрадынаміцы]] і прынцыпу рэлятыўнасьці ў [[Цюрыскі ўнівэрсытэт|Цюрыскім унівэрсытэце]], Альфрэд Кляйнэр парэкамендаваў яго на факультэт навастворанай катэдры тэарэтычнае фізыцы. Айнштайн у тым жа годзе быў прызначаны дацэнтам<ref>[https://web.archive.org/web/20140821032129/http://www.library.ethz.ch/en/Resources/Digital-library/Einstein-Online/Associate-Professor-at-the-Universiy-of-Zurich-und-professor-in-Prague-1909-1912 «Associate Professor at the University of Zurich und professor in Prague (1909—19121909–1912)»]. Einstein Online.</ref>.
 
[[Файл:Albert Einstein (Nobel).png|міні|Афіцыйны партрэт Айнштайну падчас атрыманьня [[Нобэлеўская прэмія|Нобэлеўскай прэміі]].]]
У красавіку 1911 году Айнштайн стаў прафэсарам [[Нямецкі ўнівэрсытэт Карла і Фэрдынанда|Нямецкага ўнівэрсытэту Карла й Фэрдынанда]] ў [[Прага|Празе]], атрымаўшы аўстрыйскае грамадзянства [[Аўстра-Вугоршчына|Аўстра-Вугорскае імпэрыі]]{{Зноска|Isaacson|2007|Isaacson|164}}<ref>von Hirschhausen, Ulrike (2007). [https://web.archive.org/web/20150909200726/http://econstor.eu/bitstream/10419/49610/1/569197996.pdf «Von imperialer Inklusion zur nationalen Exklusion: Staatsbürgerschaft in Österreich-Ungarn 1867—19231867–1923»]. ZKD.</ref>. За часам сваёй працы ў Празе ён напісаў 11 навуковых працаў, пяць зь якіх тычыліся радыяцыйнай матэматыцы й квантавай тэорыі цьвёрдых целаў. У ліпені 1912 году Айнштайн вярнуўся ў сваю альма-матэр у Цюрыху. З 1912 па 1914 гады ён займаў пасаду прафэсара тэарэтычнае фізыцы ў Цюрыскае тэхнічнае школе, дзе выкладаў аналітычную мэханіку й [[тэрмадынаміка|тэрмадынаміку]]. Ён таксама вывучаў [[мэханіка суцэльных асяродзьдзяў|мэханіку кантынуўму]], малекулярную тэорыю цяпла й праблему [[гравітацыя|гравітацыі]], над якой працаваў з матэматыкам і сябрам Марсэлем Гросманам<ref>[https://web.archive.org/web/20140821032349/http://www.library.ethz.ch/en/Resources/Digital-library/Einstein-Online/Professor-at-the-ETH-Zurich-1912-1914 «Professor at the ETH Zurich (1912—19141912–1914)»]. Einstein Online.</ref>.
 
3 ліпеня 1913 году навукоўцу было прапанаванае месца ў [[Пруская акадэмія навук|Прускай акадэміі навук]] у [[Бэрлін]]е. [[Макс Плянк]] і [[Вальтэр Нэрнст]] наведалі яго на наступным тыдні пасьля гэтага ў Цюрыху, каб пераканаць Айнштайна працаваць у акадэміі, прапанаваўшы яму пасаду дырэктара ў [[Інстытут фізыцы імя кайзэра Вільгэльма|Інстытуце фізыцы імя кайзэра Вільгэльма]], які неўзабаве павінен быў быць створаны<ref>Stachel, John J. (2002). «Einstein from 'B' to 'Z'». Einstein Studies. 9. Birkhäuser.  — С. 534.  — ISBN 978-0-8176-4143-6.</ref>. Чальцам акадэміі выплочвалі заробак і прызначалі пасаду прафэсара без пэдагагічных абавязкаў у [[Бэрлінскі ўнівэрсытэт імя Гумбальта|Бэрлінскім унівэрсытэце імя Гумбальта]]. Айнштайн прынаў прапанову й афіцыйна стаў чальцом акадэміі 24 ліпеня, а пасьля на наступны год пераехаў працаваць у [[Нямецкая імпэрыя|Нямецкую імпэрыю]]. На ягонае рашэньне пераехаць у Бэрлін таксама паўплывала пэрспэктыва жыць побач са стрыечнай сястрой Эльзай, зь якой ён меў рамантычныя стасункі. 1 красавіка 1914 году ён пачаў працаваць у акадэміі і, такім чынам, стаў працаўніком Бэрлінскага ўнівэрсытэту<ref>Weinstein, G. (2015). [https://books.google.com/books?id=LQz5DAAAQBAJ «General Relativity Conflict and Rivalries: Einstein’sEinstein's Polemics with Physicists»]. Newcastle upon Tyne. Cambridge Scholars Publishing.  — С. 18—19.  — ISBN 978-1-4438-8362-7.</ref>. Аднак, праз пачатак [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]], Інстытут фізыцы імя кайзэра Вільгэльма ня быў створаны, а пляны былі прыпынены. У 1916 годзе Айнштайн быў абраны прэзыдэнтам [[Нямецкае фізычнае таварыства|Нямецкага фізычнага таварыства]] й займаў гэтую пасаду да 1918 году<ref>Calaprice, Alice; Lipscombe, Trevor (2005). [https://books.google.com/books?id=5eWh2O_3OAQC «Albert Einstein: a biography»]. Greenwood Publishing Group.  — С. 19.  — ISBN 978-0-313-33080-3.</ref>. 1 кастрычніка 1917 году інстытут усё ж такі пачаў працу, а Айнштайн стаў ягоным кіраўніком<ref>[https://web.archive.org/web/20170131021344/https://www.mpg.de/dossier/einstein/in-berlin «Director in the attic»]. Max-Planck-Gesellschaft, München.</ref>.
 
Зыходзячы з разьлікаў Айнштайну, зробленых у 1911 годзе, датычныя ягонай новай [[агульная тэорыя рэлятыўнасьці|агульнай тэорыі рэлятыўнасьці]], сьвятло ад іншай зоркі павінна пераламляцца сілай цяжару [[Сонца]]. У 1919 годзе гэтую здагадку пацьвердзіў сэр [[Артур Эдынгтан]] падчас сонечнай зацьмы 29 траўня 1919 году. Гэтыя назіраньні былі апублікаваны ў міжнародных СМІ, дзякуючы чаму Айнштайн стаў сусьветнавядомым. 7 лістапада 1919 году вядучая брытанская газэта ''[[The Times]]'' надрукавала на першай старонцы вялікі загаловак: «Рэвалюцыя ў навуцы  — новая тэорыя Сусьвету  — ньютанаўскія ідэі зрынутыя»<ref>Andrzej, Stasiak (2003). [https://www.ncbi.nlm.nih.gov/pmc/articles/PMC1315907 «Myths in science»]. EMBO Reports. 4 (3): 236. [[doi]]:[https://doi.org/10.1038%2Fsj.embor.embor779 10.1038/sj.embor.embor779]. [[:PMC:1315907|PMC 1315907]]</ref>.
 
У 1920 годзе ён стаў замежным чальцом [[Каралеўская акадэмія мастацтваў і навук Нідэрляндаў|Каралеўскай акадэміі мастацтваў і навук Нідэрляндаў]]<ref>[http://www.dwc.knaw.nl/biografie/pmknaw/?pagetype=authorDetail&aId=PE00000116 «Albert Einstein (1879—19551879–1955)»]. Royal Netherlands Academy of Arts and Sciences.</ref>. У 1921 годзе Айнштайн быў абраны замежным чальцом [[Лёнданскае каралеўскае таварыства|Лёнданскага каралеўскага таварыства]]<ref name="whittaker">Whittaker, E. (1 November 1955). «Albert Einstein. 1879—19551879–1955». Biographical Memoirs of Fellows of the Royal Society. 1: 37-6737–67. [[doi]]:[https://doi.org/10.1098%2Frsbm.1955.0005 10.1098/rsbm.1955.0005]. [https://www.jstor.org/stable/769242 JSTOR 769242].</ref>. У 1922 годзе Айнштайн быў узнагароджаны [[Нобэлеўская прэмія ў галіне фізыкі|Нобэлеўскай прэміяй у галіне фізыкі]] 1921 году за заслугі перад тэарэтычнай фізыкай і, асабліва, за адкрыццё закону фотаэфэкту<ref>[https://www.nobelprize.org/nobel_prizes/physics/laureates/1921/ «The Nobel Prize in Physics 1921»]. Nobel Prize.</ref>. У той час як агульная тэорыя рэлятыўнасьці па-ранейшаму лічылася некалькі супярэчлівай, фармулёўка не разглядала нават згадваньня фотаэлектрычных працаў у якасьці тлумачэньня атрыманьня ўзнагароды, а проста як адкрыцьцё новага закону, бо ідэя фатонаў лічылася нявідалай і не атрымлівала яшчэ ўсеагульнага прызнаньня, пакуль у 1924 годзе індыйскі фізык [[Сат’ендра Бозэ]] ня выявіў [[спэктар Плянка]]. Ён таксама атрымаў [[мэдаль Коплі]] ад Каралеўскага таварыства ў 1925 годзе<ref name="whittaker"/>.
 
=== Падарожжы й Ліга Нацыяў ===
[[Файл:League of Nations Commission 067.tif|міні|Альбэрт Айнштайн на паседжаньні камітэту [[Ліга народаў|Лігі нацыяў]] у 1924 годзе.]]
2 красавіка 1921 году Айнштайн упершыню наведаў [[Нью-Ёрк]], дзе атрымаў афіцыйны прыём мэра [[Джон Фрэнсіс Гілан|Джона Фрэнсіса Гілана]], пасьля чаго навуковец цягам трох тыдняў праводзіў лекцыі й браў удзел у іншых прыёмах і сустрэчах. Ён працягваў чытаць лекцыі ў [[Калюмбійскі ўнівэрсытэт|Калюмбійскім]] і [[Прынстанскі ўнівэрсытэт|Прынстанскім унівэрсытэтах]], а ў [[Вашынгтон (акруга Калюмбія)|Вашынгтоне]] ён суправаджаў прадстаўнікоў [[Нацыянальная акадэмія навук ЗША|Нацыянальнай акадэміі навук]] зь візытам у [[Белы дом]]. Па вяртаньні ў Эўропу ён быў госьцем брытанскага дзяржаўнага дзеяча й філёзафа віконта [[Рычард Голдэйн|Рычарда Голдэйна]] ў [[Лёндан]]е, дзе пазнаёміўся зь некалькімі вядомымі навуковымі, інтэлектуальнымі й палітычнымі дзеячамі й выступіў зь лекцыяй у [[Каралеўскі каледж Лёндану|Каралеўскім каледжы Лёндану]]<ref>Hoffmann, Banesh (1972). [https://archive.org/details/alberteinsteincr0000hoff_y3a8 «Albert Einstein: Creator and Rebel»]. with the collaboration of Helen Dukas. London: Hart-Davis, MacGibbon.  — С. 145—148.  — ISBN 978-0-670-11181-7.</ref>{{Зноска|Fölsing|1997|Fölsing|499—508}}. У ліпені 1921 году Айнштайн апублікаваў нарыс ''«Маё першае ўражаньне ад ЗША»'', у якім паспрабаваў коратка апісаць некаторыя характарыстыкі амэрыканцаў, падобна на тое, што рабіў яшчэ [[Алексіс дэ Таквіль]], які апублікаваў уласныя ўражаньні ў творы ''«[[Дэмакратыя ў Амэрыцы]]»'' ў 1835 годзе<ref>[https://web.archive.org/web/20200225121713/http://www.einsteinsworld.com/news-new-york-herald-tribune-1931-as-einstein-sees-america.htm «As Einstein Sees American»]. Einstein’sEinstein's World.</ref>. У некаторых сваіх назіраньнях Айнштайн быў відавочна зьдзіўлены радасным і пазытыўным стаўленьнем да жыцьця. Як апавядаў Айнштайн, амэрыканцы ёсьць больш прыязнымі, упэўненымі ў сабе, аптымістычнымі й ня маюць зайздрасьці<ref name="Holton">Holton, Gerald (1984). «The migration of physicists to the United States». Bulletin of the Atomic Scientists. Educational Foundation for Nuclear Science, Inc.  — С. 18—24.</ref>.
 
У 1922 годзе Айнтшайн накіраваўся ў падарожжа ў [[Азія|Азію]], дзе на працягу шасьці месяцаў выступаў зь лекцыямі й прамовамі. Ён наведаў [[Сынгапур]], [[Шры-Ланка|Цэйлон]] і [[Японія|Японію]], дзе прачытаў шэраг лекцыяў тысячам японцаў. Пасьля сваёй першай публічнай лекцыі ён сустрэўся з імпэратарам і ягонай жонкай у [[Імпэратарскі палац (Токіё)|Імпэратарскім палацы]], на што тысячы людзей прыйшло паглядзець. У лісьце да сыноў Айнтшайн апісаў сваё ўражаньне ад японцаў як да сьціплага, разумнага, уважлівага й сапраўднага народу, які мае пачуцьцё мастацтва{{Зноска|Isaacson|2007|Isaacson|307—308}}. Аднак, у сваіх дзёньніках, якія былі напісаныя за часам візыту ў Азію 1922—1923 гадоў, ён выказаўся, што кітайскі, японскі й індыйскі народы ёсьць [[ксэнафобія|ксэнафобскімі]] й [[расізм|расісцкімі]]<ref>[https://www.theguardian.com/books/2018/jun/12/einsteins-travel-diaries-reveal-shocking-xenophobia «Einstein’sEinstein's travel diaries reveal 'shocking' xenophobia»]. The Guardian.</ref>.
 
[[Файл:Albert Einstein and a Salvation Army band.jpg|значак|зьлева|Альбэрт Айнштайн з гуртом [[Армія выратаваньня]] перад выступам на [[парад ружаў|парадзе ружаў]] у Каліфорніі ў 1926 годзе.]]
Праз сваё падарожжа на [[Далёкі Ўсход]] навуковец ня здолеў асабіста прыняць Нобэлеўскую прэмію на цырымоніі ейнага ўручэньня ў [[Стакгольм]]е ў сьнежні 1922 году. Яго прадстаўляў нямецкі дыплямат, які высока ацаніў Айнштайна ня толькі як навукоўца, але й як міжнароднага міратворца й актывіста<ref>[https://www.nobelprize.org/nobel_prizes/physics/laureates/1921/einstein-speech.html «The Nobel Prize in Physics 1921: Albert Einstein. Banquet Speech by R. Nadolny»]. Nobel Prize.</ref>. Па вяртаньні з Азіі Айнтшайн наведаў [[Палестына|Палестыну]], дзе знаходзіўся 12 дзён. Гэта быў адзіны візыт навукоўца ў гэты рэгіён за ўсё ягонае жыцьцё. Айнштайна віталі як кіраўніка дзяржавы, а ня фізыка. У ягоны гонар быў зроблены гарматны салют пасьля прыбыцьця ў дом брытанскага вярхоўнага камісару сэра [[Гэрбэрт Сэм’юэл|Гэрбэрта Сэм’юэла]]. Падчас аднаго з прыёмаў у будынак уварваліся людзі, якія хацелі пабачыць і пачуць вядомага навукоўца. У размове перад прысутнымі Айнштайн выказаў шчасьце, што габрэйскі народ пачаў прызнавацца сілай у сьвеце{{Зноска|Isaacson|2007|Isaacson|308}}.
 
[[Файл:Solvay conference 1927.jpg|значак|На канфэрэнцыі ў 1927 годзе.]]
На працягу двух тыдняў у 1923 годзе Айнштайн наведаў [[Гішпанія|Гішпанію]], дзе на кароткі час сустрэўся з [[Сант’яга Рамон і Кахаль|Сант’яга Рамонам і Кахалем]], а таксама атрымаў дыплём ад караля [[Альфонса XIII]], які прапанаваў яму стаць чальцом Гішпанскай акадэміі навук. З 1922 па 1932 гады Айнштайн быў чальцом [[Міжнародны камітэт па інтэлектуальным супрацоўніцтве|Міжнароднага камітэту па інтэлектуальным супрацоўніцтве]] [[Ліга народаў|Лігі нацыяў]] у [[Жэнэва|Жэнэве]]<ref>Grandjean, Martin (2018). [https://tel.archives-ouvertes.fr/tel-01853903/document «Les réseaux de la coopération intellectuelle. La Société des Nations comme actrice des échanges scientifiques et culturels dans l’entre-deux-guerres»]. Lausanne. Université de Lausanne.  — С. 296—302.</ref>, органам, створаным дзеля садзейнічаньню міжнароднаму абмену паміж навукоўцамі й дасьледчыкамі, настаўнікамі, мастакамі й інтэлектуаламі. Першапачаткова Айнтшайн павінен быць дэлегатам ад Швайцарыі, аднак генэральны сакратар арганізацыі [[Эрык Драманд]] быў перакананы каталіцкімі актывістамі [[Оскар Галецкі|Оскарам Галецкім]] і [[Джузэпэ Мота]], каб замест гэтага ён стаў дэлегатам ад Нямеччыны, што дазволіла [[Ганзаг дэ Рэйнольд|Ганзагу дэ Рэйнольду]] заняць месца ад Швайцарыі, адкуль ён прасоўваў каталіцкія традыцыяналістычныя каштоўнасьці<ref>Shine, Cormac (2018). «Papal Diplomacy by Proxy? Catholic Internationalism at the League of Nations’ International Committee on Intellectual Cooperation». The Journal of Ecclesiastical History. 69 (4): С. 785—805.  — [[doi:10.1017/S0022046917002731]].</ref>. Былы прафэсар фізыцы Айнштайна [[Гэндрык Антоон Лёрэнц|Гэндрык Лёрэнц]] і француская хімік [[Марыя Складоўская-Кюры]] таксама былі чальцамі камісіі.
 
У сакавіку й красавіку 1925 году Айнштайн і ягоная жонка наведалі [[Паўднёвая Амэрыка|Паўднёвую Амэрыку]], дзе яны каля тыдня бавілі час у [[Бразылія|Бразыліі]], яшчэ тыдзень прыпаў на [[Уругвай|Ўругвай]] ды месяц пара правяла ў [[Аргентына|Аргентыне]]<ref>olmasquim, Alfredo Tiomno (2012). «Science and Ideology in Einstein’s Visit to South America in 1925». In Lehner, Christoph; Renn, Jürgen; Schemmel, Matthias (eds.). «Einstein and the Changing Worldviews of Physics». — С. 117—133.  — [[doi:10.1007/978-0-8176-4940-1_6]]. ISBN 978-0-8176-4939-5.</ref>. Іхнае падарожжа стала магчымым дзякуючы прапановы Хорхэ Дукляўта й Маўрыцыё Нірэнстэйна<ref>Gangui, Alejandro; Ortiz, Eduardo L. (2008). «Einstein’s Unpublished Opening Lecture for His Course on Relativity Theory in Argentina, 1925». Science in Context. 21 (3): 435—450.  — [[arXiv:0903.2064]]. [[doi:10.1017/S0269889708001853]].</ref> пры падтрымцы некалькіх аргентынскіх навукоўцаў, у тым ліку [[Хуліё Рэй Пастар|Хуліё Рэя Пастара]], [[Якаб Ляўб|Якаба Ляўба]] й [[Леапольда Люгонэс]]а. Візыт быў прафінансаваны ў першую чаргу радай [[Унівэрсытэт Буэнас-Айрэса|Унівэрсытэту Буэнас-Айрэса]] й Аргентынскай габрэйскай арганізацыяй зь меншым унёскам Аргентынска-нямецкай культурніцкай установы<ref>Gangui, Alejandro; Ortiz, Eduardo L. (2016). «The scientific impact of Einstein’s visit to Argentina, in 1925». — [[arXiv:1603.03792]].</ref>.
 
[[Файл:Albert Einstein and Charlie Chaplin City Lights premiere 1931.jpg|значак|зьлева|Айнштайн і [[Чарлі Чаплін]] на прэм’еры фільму ''«[[Агні вялікага гораду]]»'' ў 1931 годзе.]]
Радок 76 ⟶ 75:
Празь месяц Айнштайнавы працы былі ўключаныя да сьпісу твораў, які [[Нямецкі студэнцкі зьвяз]] рэкамэндаваў да паказальнага зьнішчэньня ў вогнішчы. А нямецкі міністар інфармацыі й прапагандыст [[Ёзэф Гёбэльс]] агалосіў, што габрэйскі інтэлектуалізм ёсьць мёртвым. Адно зь нямецкіх выданьняў скалала сьпіс ворагаў [[Нямецкі райх|Нямецкага райху]] пад лёзунгам «яшчэ не на шыбеніцы», прапаноўваючы 5 тысяч даляраў за галаву Айнштайна{{Зноска|Isaacson|2007|Isaacson|407—410}}. У наступным лісьце да свайго сябра фізыка [[Макс Плянк|Макса Плянка]], які ўжо эміграваў зь Нямеччыны ў [[Ангельшчына|Ангельшчыну]], Айнштайн напісаў: «Я павінен прызнацца, што ступень іхняй жорсткасьці й баязлівасьці стала нечаканай»{{Зноска|Isaacson|2007|Isaacson|407—410}}.
 
Цяпер Айнштайн быў бяз сталага месца жыхарства бяз упэўненасьці ў тым, дзе ён будзе жыць і працаваць, ён таксама рупіўся й пра лёс незьлічоных іншых навукоўцаў, якія ўсё яшчэ былі ў Нямеччыне. Пры дапамозе Рады акадэмічнай дапамогі, закладзенай у красавіку 1933 году брытанскім лібэральным палітыкам [[Ўільям Бэвэрыдж|Ўільямам Бэвэрыджам]], навуковец здолеў арандаваць дом у [[Бэльгія|Бэльгіі]], дзе пражыў некалькі месяцаў. У канцы ліпеня 1933 году ён наведаў Ангельшчыну, дзе візытаваў каля шасьці тыдняў на запрашэньне сябра брытанскага парлямэнту [[Олівэр Локер-Лэмпсан|Олівэра Локер-Лэмпсана]], які завёў быў сяброўства з Айнштайнам гадамі раней<ref>Robinson, Andrew (2019). «Einstein on the Run». Yale University Press.  — ISBN 978-0-300-23476-3.</ref>. Локер-Лэмпсан запрасіў яго застацца ў [[Кромэр]]ы, а каб абараніць навукоўца, ён наняў двух ахоўнікаў з стрэльбамі, якія наглядалі за Айнштайнам. Фатаздымак з наймітамі нават быў апублікаваны ў ''[[Daily Herald]]'' 24 ліпеня 1933 году{{Зноска|Isaacson|2007|Isaacson|422}}<ref>[https://web.archive.org/web/20170906091509/http://collection.sciencemuseum.org.uk/objects/co8223551/professor-einstein-with-commander-locker-lampson-gelatin-silver-print-photograph «Professor Einstein with Commander Locker-Lampson»]. Science Museum.</ref>.
 
[[Файл:Albert Einstein (maart sept 1933) Savoyarde De Haan 21-4-2018.jpg|значак|Часовы дом Айнтштайна ў Бэльгіі.]]
Дзякуючы Локер-Лэмпсану, Айнштайн сустрэўся з [[Ўінстан Чэрчыль|Ўінстанам Чэрчылам]], а пазьней з [[Остын Чэмбэрлен|Остынам Чэмбэрленам]] і былым прэм’ер-міністрам [[Лойд Джордж|Лойдам Джорджам]]{{Зноска|Isaacson|2007|Isaacson|419—420}}. Айнштайн папрасіў іх дапамагчы вывезьці габрэйскіх навукоўцаў зь Нямеччыны. Брытанскі гісторык [[Мартын Гілбэрт]] адзначае, што Чэрчыл адразу выправіў свайго сябра фізыка [[Фрэдэрык Ліндэман|Фрэдэрыка Ліндэмана]] ў Нямеччыну, каб знайсьці габрэйскіх навукоўцаў і ўладкаваць іх у брытанскія унівэрсытэты<ref name="Gilbert">Gilbert, Martin (2007). «Churchill and the Jews, Henry Holt and Company». N.Y.  — С. 101, 176.</ref>. Пазьней Чэрчыл заўважаў, што ў выніку выгнаньня навукоўцаў Гітлер значна зьнізіў свой вайсковы патэнцыял, яшчэ й паспрыяўшы ўсталяваньню перавагі хаўрусьнікаў у тэхналёгіях<ref name="Gilbert"/>. Пазьней Айнштайн зьвязаўся зь лідэрамі іншых краінаў, у тым ліку зьвяртаўся да прэм’ер-міністра [[Турэччына|Турэччыны]] [[Ісмэт Інэню|Ісмэта Інэню]], якому напісаў ліст у верасьні 1933 году з просьбай уладкаваць у сябе беспрацоўных нямецкіх навукоўцаў. У выніку Айнштайнавага ліста тысяча габрэяў была запрошаная ў Турэччыну<ref>Reisman, Arnold (20.11.2006). [https://web.archive.org/web/20140417075103/http://hnn.us/article/31946 «What a Freshly Discovered Einstein Letter Says About Turkey Today»]. History News Network, George Mason University.</ref>.
 
Локер-Лэмпсан запрасіў у парлямэнта надаць Айнштайну брытанскае грамадзянства, у той час як навуковец рабіў публічныя прамовы, апісваючы крызісны стан у Эўропе<ref name="Clark">Clark, Ronald W. (1971). [https://archive.org/details/einstein00rona «Einstein: The Life and Times»]. New York: Avon Books.  — ISBN 978-0-380-44123-5.</ref>. Локер-Лэмпсан прасоўваў законапраект аб наданьні габрэйскага грамадзянства ў [[Палестына|Палестыне]], бо габрэй больш анідзе ня могуць набыць іншае грамадзянства<ref>«Denunciation of German Policy is a Stirring Event». Associated Press.</ref>. У сваёй прамове парлямэнтар апісваў Айнштайна як чалавека сьвету ды прапаноўваў даць яму прытулак у Вялікабрытаніі<ref>«Stateless Jews: The Exiles from Germany, Nationality Plan». The Guardian.</ref>. Аднак, законапраект праваліўся, і Айнштайн прыняў прапанову амэрыканскага [[Інстытут пэрспэктыўных дасьледваньняў|Інстытута пэрспэктыўных дасьледваньняў]] у [[Прынстан (Нью-Джэрзі)|Прынстан]]е, дзе стаў сталым супрацоўнікам<ref name="Clark"/>.
 
== Публікацыі ==