Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Беларускія традыцыйныя гістарычныя назвы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 53:
::::: Перанакірваньне — не адзіны шлях, як можна трапіць на старонку артыкула. Я прывёў два крытэры: 1) згадка ў БКП; 2) параўнаньне ўжываньня назваў на сайце «Радыё Свабоды», які пішацца клясычным правапісам. Яны цалкам канкрэтныя і іх лёгка праверыць. Вядома ж, вы можаце прапанаваць свае дадатковыя крытэры ці іншыя крыніцы, дзе мы можам параўнаць, якая назва ўжываецца часьцей. P. S. Заўважце, калі ласка, што я ніводнага разу не згадаў вашую асобу ў сваім папярэднім паведамленьні і не абмяркоўваў тэмы, не зьвязаныя з гэтай размовай. --[[Удзельнік:Red_Winged_Duck|Red_Winged_Duck]] 23:34, 26 жніўня 2019 (MSK)
:::::: Для інфармацыі: якраз зараз на «Свабодзе» ідзе сэрыя артыкулаў пра назвы беларускіх гарадоў і мястэчак: [https://www.svaboda.org/a/30124999.html Янаў], [https://www.svaboda.org/a/30129278.html Лёзна], [https://www.svaboda.org/a/30119185.html Вярэнаў] і інш.--[[Удзельнік:Lesnas ättling|Lesnas ättling]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Lesnas ättling|гутаркі]]) 00:07, 27 жніўня 2019 (MSK)
:::::: Вам ужо і ня трэба згадваць. Вы ўжо і так шмат чаго сказалі пра мяне (прывяду толькі адзін [https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=%D0%93%D1%83%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BA%D1%96_%D1%9E%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B0:Red_Winged_Duck&diff=prev&oldid=2085198 прыклад з апошняга]). А я, заўважце, не казаў нічога асабіста пра вас, а толькі пра тое, што вы адкрыта ўводзіце ў Вікіпэдыю альтэрнатыўныя артаграфічныя нормы. І гэты прыклад быў толькі як параўнаньне. А цяпер вы прапануеце ўвесьці ў Вікіпэдыі нейкія крытэрыі «дастатковай распаўсюджанасьці» назваў. Я вам яшчэ раз нагадаю, я катэгарычны ў выкананьні правілаў і рэкамэндацыяў Вікіпэдыі. Дык вось вашыя разважаньні пра «дастатковую распаўсюджанасьць» назваў падпадаюць пад правіла [[Вікіпэдыя:Недапушчальнасьць арыгінальных дасьледаваньняў]]. Вось вы адкрыта параўноўвайце «распаўсюджанасьць» назваў Вільні і Вярэнава. Вас у гэтым «параўнаньні» нічога не бянтэжыць? А нічога, што ў гэтых населеных пунктаў розныя гісторыі і розныя гісторыі назваў? Я ўжо не кажу пра тое, што гэтыя населеныя пункты ў шмат разоў адрозьніваюцца паводле насельніцтва. Але ж вы ўсё роўна прыводзіце колькасьць згадваньняў. Дык можа яшчэ распрацуем мэтадалёгію падліку? Колькасьць згадваньняў будзем дзяліць на розьніцу ў насельніцтве? Які населены пункт і яго колькасьць згадваньняў у нас будзе эталённай? Можа [[Новахросты]]? Я вось не разумею вас. Сытуацыя цалкам відавочная і лягічная, але вы нават нягледзячы на гэтае ўсё роўна прапануеце штосьці неверагоднае — стварыць нейкія крытэрыі тамака, дзе яны зусім непатрэбныя. Мне вельмі цяжка гэтае сур’ёзна камэнтаваць... А цяпер нагадаю вам пра ваш канструктыўны падыход. [[Вікіпэдыя:Форум#Гомель у родным склоне|Тутака]] вы прапанавалі ўніфікаваць назву Гомля у родным склоне. Абмеркавалі сытуацыю, усе ўсё зразумелі. Колькі назваў пасьля гэтага вы ўніфікавалі? Нуль. Нагадаю вам, менавіта вы зьяўляліся ініцыятарам гэтага абмеркаваньня. Цікавы падыход. Дык можа будзем абмяркоўваць сапраўды штосьці сур’ёзнае? Як варыянт, вы можаце зьвярнуць увагу на мае заўвагі, якія я пакінуў на вашай старонцы гутарак. Вашыя памылкі і дагэтуль застаюцца невыпраўленымі. Так, я магу і сам іх выправіць. Але часу ў мяне мала і трэба яшчэ разабрацца з [[Гомель|Гомлем]], [[Лука]]мі, Дзямянаўскім сельсаветам і падобнымі яму, выправіць вялікую колькасьць перанакіраваньняў на традыцыйныя назвы. Калі ўсё гэтае вас не цікавіць, то вы пакуль сам насам можаце працягваць займацца арыгінальнымі тапанімічнымі дасьледаваньнямі, а я абяцаю, што ня буду вам перашкаджаць у гэтым. --[[Удзельнік:Ліцьвін|Ліцьвін]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Ліцьвін|гутаркі]]) 01:54, 27 жніўня 2019 (MSK)
Вярнуцца да старонкі праекту «Беларускія традыцыйныя гістарычныя назвы».