Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
Радок 33:
|НезалежнасьцьПадзеі =  -Абвешчаная
-Прызнаная
-Згубленая
'''Незалежнасьць'''
-Абвешчаная
-Прызнаная
|НезалежнасьцьДаты = Ад [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]]
[[16 лютага]] [[1918]]
[[12 ліпеня]] [[1920]]
[[1940]]
Ад [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]]
[[11 сакавіка]] [[1990]]
[[4 лютага]] [[1991]]
|ДзяржаўныГімн = Tautiška giesmė
|АўтамабільныЗнак = LT
Радок 40:
|Дадаткі = [[Файл:Mapa Letuvy.png|280пкс|цэнтар|Мапа Летувы]]
'''Летува́'''<ref>[http://coollib.net/b/240518/read#t97 97. Як здарылася, што Жамойць пачала называцца Літвою?] // {{Літаратура/150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі}}</ref><ref>[[Эдвард Зайкоўскі]]. [http://arche.by/by/page/science/7463 Літва гістарычная] // «Наша Слова», № 26 (917) 1 ліпеня 2009 г., № 27 (918) 8 ліпеня 2009 г.</ref><ref>[[Ніна Баршчэўская]]. Уплыў суседніх народаў на зьмену дзяржаўнага назову Беларусі ў ацэнцы беларускіх вучоных у дыяспары [http://old.kamunikat.org/7942.html 1—4], [http://old.kamunikat.org/7943.html 5—8] // Droga ku wzajemności. 50 lat białorutenistyki na Uniwersytecie Warszawskim. Redakcja naukowa Mikołaj Timoszuk i Mikołaj Chaustowicz. (Acta Albaruthenica 6). — Warszawa, 2007. S. 50—66.</ref>, '''Летуві́ская Рэспу́бліка''' ({{мова-lt|Lietuvos Respublika}}) — адна з трох [[Прыбалтыка|балтыйскіх краінаў]] у [[Паўночная Эўропа|Паўночнай Эўропе]]. Зьяўляецца сябрам [[Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы|НАТО]], [[Рада Эўропы|Рады Эўропы]] і [[Эўрапейскі Зьвяз|Эўрапейскага Зьвязу]], з 21 сьнежня 2007 году — паўнапраўны сябар [[Шэнгенскае пагадненьне|Шэнгенскага пагадненьня]]. Колькасьць насельніцтва краіны складае каля 2,9 млн.<ref>[http://epp.eurostat.ec.europa.eu/tgm/table.do?tab=table&init=1&language=en&pcode=tps00001&plugin=1 Насельніцтва краіны на 01.01.2012 паводле Eurostat]</ref> Сталіца і найбуйнейшы горад — [[Вільня]], з [[1919]] па [[1939]] гады часовай сталіцай была [[Коўна]]. У 2009 годзе Летува адзначала тысячагодзьдзе сваёй назвы. Дзяржаўны герб — [[Герб Летувы|Віціс]] ({{мова-lt|Vytis}}). Сьцяг — [[сьцяг Летувы|жоўта-зялёна-чырвоны]].
На поўначы Летува мяжуе з [[Латвія]]й (працягласьць мяжы 610 км), на ўсходзе — зь [[Беларусь]]сю (724 км), на паўднёвым захадзе — з [[Расея|расейскай]] [[Калінінградзкая вобласьць|Калінінградзкай вобласьцю]] (303 км), на поўдні — з [[Польшча]]й (110 км). На захадзе Летуву абмывае [[Балтыйскае мора]] (даўжыня ўзьбярэжжа складае 99 км).
Радок 56:
==== У летувіскай гістарыяграфіі ====
На цяперашні момант у сусьветнай гістарыяграфіі дамінуе «летувісацэнтрычная» канцэпцыя разгляду гісторыі Вялікага Княства. Такая сытуацыя склалася на падставе шматлікіх публікацыяў летувіскіх гісторыкаў у замежных акадэмічных крыніцах яшчэ за савецкім часам. З прычыны адсутнасьці крытычнага гледзішча (беларуская гістарыяграфія [[Рэпрэсіі ў БССР#Наступствы|была цалкам вынішчаная]] яшчэ ў [[1930-я]] гг. і аднавілася толькі да пачатку [[1990-я|1990-х]] гг.) сусьветная навуковая супольнасьць паступова пачала ўспрымаць нічым не падмацаваныя гіпотэзы гэтых аўтараў як «неабвержныя факты».<ref name="ak">[[Аляксандар Краўцэвіч]]. [http://www.svaboda.org/content/transcript/774575.html Кніга Гудавічуса — праява летувіскай гістарычнай экспансіі ў Беларусь] // Беларуская служба «Радыё Свабода», праграма «Вольная студыя» ад 8 кастрычніка 2006 г.</ref>, тым часам некаторыя летувіскія гісторыкі ня грэбавалі нават наўмыснымі падтасоўкамі ды фальсыфікацыямі.<ref name="kkhv"/><ref>[[Уладзімер Арлоў]], [[Захар Шыбека]]. [http://kamunikat.org/download.php?item=6121.html&pubref=6109 Спрэчкі за літоўска-беларускую Айчыну] // Дзеяслоў №11, [[2004]]-07</ref> Увогуле, у межах інтэрнацыянальнага [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] толькі ў Летуве з дазволу Масквы побач з камуністычнай існавала нацыяналістычная ідэалёгія, заснаваная на гістарычных мітах (у савецкай гістарыяграфіі спадчына Вялікага Княства Літоўскага абвяшчалася выключна летувіскай, а Вільня — спрадвечна летувіскім местам<ref name="arl">Сяргей Навумчык, [[Уладзімер Каткоўскі]]. [http://www.svaboda.org/content/article/792180.html Вільня, Вялікае Княства і Беларусь — поўны тэкст онлайнавай канфэрэнцыі з Уладзімерам Арловым] // [[Радыё Свабода]], 8.02.2005</ref>), — рэч парадаксальная і абсалютна немагчымая ў іншых рэспубліках.<ref name="katl">[[Андрэй Катлярчук]]. [http://arche.bymedia.net/2003-2/katl203.html Чаму беларусы не апанавалі літоўскай спадчыны] // «[[ARCHE Пачатак]]» № 2 (25), 2003.</ref> За савецкім часам у Летуве выйшлі сотні навуковых і навукова-папулярных выданьняў, дзе такі падыход усяляк прапагандаваўся і абгрунтоўваўся. Да прыкладу, у кнігу «Lietuvos piles» ({{мова-be|Летувіскія замкі}}) былі ўлучаныя [[Наваградзкі замак|Наваградзкі]], [[Мірскі замак|Мірскі]], [[Лідзкі замак|Лідзкі]], [[Полацкія замкі|Полацкі]] ды дзясяткі іншых беларускіх замкаў. Таксама рабіліся спробы залічыць у лік выдатных дзеячаў летувіскай культуры [[Францішак Скарына|Ф. Скарыну]].<ref name="arl"/>
У наш час на старонках летувіскіх школьных падручнікаў працягваюць прапагандавацца сьцьвярджэньні, што Вялікае Княства Літоўскае было летувіскай дзяржавай, кіроўная дынастыя [[Гедымінавічы|Гедымінавічаў]] — летувісамі, што ядро земляў ВКЛ знаходзілася на летувіскіх землях, а сталіца ВКЛ Вільня стаіць у цэнтры тых земляў. Паводле аўтараў летувіскіх падручнікаў «заваяваныя славянскія землі» былі толькі анэксамі (дадаткам), якімі кіравалі прадстаўнікі летувіскай княжай дынастыі. У сваю чаргу [[беларусы]] разглядаюцца ў гэтых выданьнях як бясспрэчная [[нацыянальная меншасьць]], чые здабыткі (у любой галіне чалавечай дзейнасьці) мала паўплывалі на разьвіцьцё летувіскай нацыі і дзяржавы. Беларускія населеныя пункты згадваюцца аўтарамі звычайна ў выпадку асьвятленьня падзеяў той ці іншай вайны.<ref>Андрэй Антонаў. [http://www.lingvo.minsk.by/~bha/08/padr.htm Беларусь і беларусы ў літоўскіх школьных падручніках па гісторыі (1993—2000)] // [[Беларускі гістарычны агляд]]. Том 8, Сшытак 1—2 (14—15). Снежань 2001</ref>
Радок 72:
Да [[13 стагодзьдзе|13 ст.]] ў продкаў летувісаў не было аб’яднаўчай палітычнай улады, як не было і аб’яднаўчых цэнтраў-местаў. У другой палове 13 ст. у крыніцах згадваюцца асобныя правадыры, але ўлада іх распаўсюджвалася толькі на малаважную тэрыторыю, на сельскія акругі.<ref name="esbe"/>
Яшчэ ў [[12 стагодзьдзе|12 ст.]] з заснаваньнем факторыі любецкіх купцоў у вусьці Дзьвіны пачалася нямецкая ваенная экспансія на тэрыторыю сучасных Латвіі й Летувы. [[22 верасьня]] [[1236]] адбылася гістарычная перамога жамойцкіх войскаў над мечаносцамі пад [[Шаўлі|Шаўлямі]], у выніку чаго нямецкі ціск з поўначы быў спынены больш чым на дзесяцігодзьдзе.
==== Працэс уваходжаньня этнічных летувіскіх зямель у склад Вялікага Княства Літоўскага ====
Радок 79:
Аб’яднаньне зямель продкаў сучасных летувісаў у складзе [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] расьцягнулася на пэрыяд з другой чвэрці [[13 стагодзьдзе|13]] і да першай чвэрці [[15 стагодзьдзе|15 стст.]] Значную ролю ў гэтым працэсе зыграла неабходнасьць супрацьстаяць крыжацкай агрэсіі.
Утварэньне Вялікага Княства Літоўскага зьвязана зь імем [[Міндоўг]]а, які [[6 ліпеня]] [[1253]] году быў каранаваны ў беларускім [[Наваградак|Наваградку]]. Хаўрус Літвы зь Лівонскім ордэнам на падставе прыняцьця каталіцтва дазволіў ордэну патрабаваць у Міндоўга «мірнай» перадачы яшчэ не ахрышчаных зямель. Так, у [[1255]] годзе Міндоўг напісаў грамату дарэньня Лівонскаму ордэну Селы, а ў [[1259]] — Скалвы, Нардувы, Паўночнай Судувы і Жамойці (гэта было пацьвярджэньне, Жамойць перайшла да Лівоніі яшчэ пры каранацыі Міндоўга) — большай часткі тэрыторыі сучаснай Летувы.
Аднак жамойты паднялі паўстаньне, [[13 ліпеня]] [[1260]] году адбылася [[бітва на Дурбэ]], у якой загінула 130 рыцараў і магістар Лівонскага ордэна Бургхард Горнгузэн. У адказ папа Аляксандар IV арганізаваў падмогу Тэўтонскаму ордэну. На мяжы [[1260]]—[[1261]]1260—1261 гадоў лівонцы занялі два замкі ў Куроніі, але [[3 лютага]] [[1261]] году жамойты разьбілі іх ля Лелвардэ. Напрыканцы лета гэтага ж году дэлегацыя жамойтаў прыбыла да Міндоўга з просьбай прыняць Жамойць пад уладу Літвы і пачаць вайну супраць Тэўтонскага ордэна. Пад націскам [[Транята|Траняты]] Міндоўг задаволіў гэтую просьбу.
На працягу стагодзьдзя большая частка Жамойці знаходзілася ў складзе Вялікага Княства, аднак па сьмерці вялікага князя літоўскага [[Кейстут]]а, у [[1382]], ягоны наступнік [[Ягайла]] аддаў гэтыя землі лівонцам. Жамойты неўзабаве паўсталі й зрынулі гэтую залежнасьць. У [[1398]] вялікі князь Вітаўт зноў перадаў гэтыя тэрыторыі лівонцам, другасна жамойцкія землі перайшлі пад уладу немцаў пасьля паўстаньня [[1400]]—[[1401]]1400—1401. Вядома, што Вітаўт чатырохразова (у [[1384]], [[1390]], [[1398]] і [[1404]] гг.) аддаваў Жамойць Тэўтонскаму ордэну. Словы Вітаўта з Мэтрыкі ВКЛ: «''Жамойты хаваюцца ў пушчах сваіх ад погляду княжых зборшчыкаў даніны й іншых службовых асоб дзяржавы ад якіх дзяржаве ні прыбытку ні славы ні пашаны''». Гэтая тэрыторыя хоць і была важнай, аднак выкарыстоўвалася вялікімі князямі літоўскімі ў якасьці разьменнай манэты ў іхняй тагачаснай пазамежнай палітыцы.
Канчатковае далучэньне Жамойці да Вялікага Княства адбылося толькі пасьля [[Грунвальдзкая бітва|Грунвальдзкай бітвы]] (1410), да якой большая частка цяперашняй Летувы знаходзілася пад акупацыяй крыжакоў і нават юрыдычна ўваходзіла ў склад крыжацкай дзяржавы.<ref>[http://www.svaboda.org/content/article/1776930.html Улады не заўважаюць перамогі пад Грунвальдам], [[Анатоль Грыцкевіч]] // [[Радыё Свабода]], [[14 ліпеня]] [[2009]]</ref>
==== Жамойцкія староства й біскупства ====
{{Асноўны артыкул|Жамойць}}
[[Файл:POL województwo żmudzkie IRP COA.svg|міні|зьлева|140пкс|Гістарычны герб Жамойці]]
[[Файл:En Samogitia; be Жамойць; ru Жмудь (1659).jpg|міні|200пкс|Тэрыторыя Жамойці, мапа [[1659]] году]]
Пад Жамойцю гістарычнай звычайна разумеюць дзьве адзінкі — адміністрацыйную ([[Жамойцкае староства]]), якая зьяўлялася асобнай палітычнай адзінкай Вялікага Княства Літоўскага, і касьцёльную ([[Жамойцкае біскупства]]).
Як вядома, канчаткова стаўшы часткай Вялікага Княства толькі ў [[1411]] годзе, Жамойць у [[1413]] годзе на падставе прывілею вялікага князя [[Вітаўт]]а атрымала статус аўтаноміі, што было пацьверджана ў [[1441]] г. [[Казімер Ягелончык|Казімерам Ягайлавічам]]. Такім чынам, Жамойць зрабілася самакіравальнай тэрыторыяй, пазьней вядомай як Жамойцкае староства, а ейны статус сёньня б значыў сувэрэнітэт у межах Вялікага Княства Літоўскага. Жамойцкае староства заставалася асобнай адміністрацыйнай адзінкай з дакладна акрэсьленымі межамі цягам усяго далейшага існаваньня Вялікага Княства аж да [[1795]] г.
Аднак Жамойць гістарычная ў рэлігійным, а г.зн. і ў культурным, кантэксьце выходзіла па-за межы Жамойцкага староства, у прыватнасьці ўсходняя мяжа Жамойцкай дыяцэзіі ня цалкам адпавядала палітычнай мяжы Літвы і Жамойці, ахопліваючы, сярод іншага, частку суседняга з Жамойцкім староствам [[Упіцкі павет|Упіцкага павету]] [[Троцкае ваяводзтва|Троцкага ваяводзтва]].<ref name="kkhv"/>
Сёньняшняя Жамойць зьяўляецца адным з этнаграфічных рэгіёнаў Летувы, які ня ёсьць ані палітычнай, ані адміністрацыйнай адзінкай. Аднак, нягледзячы на гэткі статус, межы Жамойці былі зацьверджаныя летувіскімі ўладамі на афіцыйным узроўні.<ref>[http://www3.lrs.lt/pls/inter3/dokpaieska.showdoc_e?p_id=220186&p_query=D%CBL%20ETNOGRAFINI%D8%20REGION%D8%20RIB%D8%20NUSTATYMO&p_tr2=2. Рэкамэндацыі Рады аховы этнічнае культуры Летувы № 1 аб усталяваньні межаў этнаграфічных рэгіёнаў ад 17 верасьня 2003 году.]</ref> Пры гэтым летувіскі этнаграфічны рэгіён займае нашмат меншую тэрыторыю за Жамойць гістарычную.<ref name="kkhv"/>
==== Летувіская мова ў Вялікім Княстве Літоўскім ====
Як падкрэсьлівае амэрыканскі гісторык [[Тымаці Снайдэр|Т. Снайдэр]], ''«летувіская мова цягам стагодзьдзяў ня была мовай палітыкі»''.<ref>[[Тымаці Снайдэр|Snyder, T.]] [http://www.scribd.com/doc/95075795/Timothy-Snyder-The-Reconstruction-of-Nations The Reconstruction of Nations: Poland, Ukraine, Lithuania, Belarus, 1569—1999.] — New Haven: Yale Univ. Press, 2003</ref> Насамрэч, палітычная, эканамічная, сацыяльная і культурная сытуацыя ў ВКЛ ня была прыхільнай да летувіскай мовы, якая паводле летувіскага гісторыка [[Зігмас Зінкявічус|З. Зінкявічуса]] была загнаная ''«ў ніжэйшую клясу ва ўласнай айчыне».''<ref>Zinkevičius, Z. History of the Lithuanian Language. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1998. P. 244</ref> Напрыклад, ''«вялікія князі літоўскія ніколі не друкавалі кнігаў на летувіскай мове»''.<ref>Snyder, T. The Reconstruction of Nations: Poland, Ukraine, Lithuania, Belarus, 1569—1999. — New Haven: Yale Univ. Press, 2003</ref> Больш за тое, паводле З. Зінкявічуса, ''«для летувіскай мовы сытуацыя была катастрафічнай, ёй не давалі разьвівацца, выштурхоўвалі з агульнага ўжытку ды й друкаваць пісьмовыя тэксты па-летувіску было цяжка»''. Пэўна таму летувіскія навукоўцы стала падкрэсьліваюць ''«адзінства арэалу летувіскай мовы праз палітычную мяжу паміж ВКЛ і Прусіяй»''. Сапраўды, ''«летувіскія граматыкі і слоўнікі доўгі час (аж да канца 18 ст.) друкаваліся выключна ў Прусіі»'' (выняткам быў слоўнік Канстанціна Шырвіда, які выйшаў каля [[1620]] г., некалькі разоў перавыдаваўся і быў адзіным слоўнікам летувіскай мовы, выдадзеным на тэрыторыі ВКЛ да канца 18 ст.<ref>Schmalstieg, W. R. [http://www.lituanus.org/1982_1/82_1_03.htm Early Lithuanian Grammars] // Lituanus, Vol. 28, No.1/1982</ref>). У сваю чаргу, ''«перасьледаваная стагодзьдзямі летувіская мова ўпершыню за сваю гісторыю атрымала статус дзяржаўнай»'' толькі ў першай Летувіскай Рэспубліцы (то бок у [[1918]] годзе).<ref>Zinkevičius, Z. History of the Lithuanian Language. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1998. P. 297.</ref>
Такім чынам, выкарыстаньне летувіскай мовы ў Вялікім Княстве Літоўскім абмяжоўвалася максымум рэгіянальным узроўнем, у тым ліку асобнымі натарыяльна засьведчанымі перакладамі дзяржаўных актаў (як прыклад, летувіскі пераклад тэксту [[Канстытуцыя 3 траўня 1791 году|Канстытуцыі 3 траўня]] [[1791]]).<ref name="kkhv"/>
==== У складзе Расейскай імпэрыі і Прусіі ====
[[Файл:Map of Lietuva (1867-1914) lang-be.svg|міні|200пкс|Губэрні [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] на тэрыторыі сучаснай Летувіскай Рэспублікі]]
У [[1795]] годзе ў выніку [[Трэці падзел Рэчы Паспалітай|трэцяга падзелу]] [[Рэч Паспалітая]] была ліквідаваная, а рэшту яе тэрыторыі ўлучылі ў склад [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], [[Аўстра-Вугоршчына|Аўстра-Вугоршчыны]] ды [[Прусія|Прусіі]]. Большая частка тэрыторыі сучаснай Летувы апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ўвайшла ў [[Ковенская губэрня|Ковенскую]] і часткова ў [[Віленская губэрня|Віленскую]], [[Сувальская губэрня|Сувальскую]] і [[Гарадзенская губэрня|Гарадзенскую]] губэрні.
Пасьля [[паўстаньне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызвольнага паўстаньне 1863—1864 гадоў]] расейскія ўлады вырашылі падтрымаць летувіскі нацыянальны рух (які правільней называць «жамойцкім», гл. [[Вялікае Княства Літоўскае|Княства ЛітоўскаеВялі́кае Кня́ства Літо́ўскае, Ру́скае й Жамо́йцкае]], бо летувісы ў той чыс называліся жамойтамі) у супрацьвагу моцным пазыцыям палякаў.<ref name="arl"/> Царскі ўрад пачаў заахвочваў летувіскія асьвету і друк<ref name="katl"/>, летувіскую мову зрабілі мовай навучаньня ў [[Мар’ямпаль]]скай дзяржаўнай вышэйшай вучэльні, якая стала цэнтрам падрыхтоўкі летувіскай эліты. Тым часам беларуская мова як мова асьветы і друку апынулася пад забаронай.<ref name="arl"/> Апроч гэтага, у час знаходжаньня пад расейскай уладай летувісы мелі нацыянальны касьцёл, тады як беларусы па зьнішчэньні ў [[1839]] годзе ўніяцкай царквы згубілі сваю канфэсійную нішу<ref name="katl"/>.
Невялікая частка этнічных летувіскіх зямель (г.зв. «Малая Летува») засталася ў складзе Прусіі, дзе ў спрыяльных для разьвіцьця ўласнай культуры ўмовах пражывала каля 100 000 балтаў. Менавіта нямецкі (прускі) фактар быў вырашальным у справе дасягненьня Летувой незалежнасьці ў [[1918]] годзе і вырваў краіну з сфэры расейскага ўплыву<ref name="katl"/>.
У другой палове [[19 стагодзьдзе|19 ст.]] пачаў фармавацца летувіскі нацыянальны рух.
Радок 120:
Садзейнічаньне да разьвіцьця жамойцкай культуры і мовы расейскімі ўладамі прывяло да таго, што жамойцкае адраджэньне пачалося значна раней за беларускае. Дзеячы жамойцкага нацыянальнага руху пачалі выкарыстоўваць не назву «Жамойць», а найменьне старадаўняй, пераважна славянскай дзяржавы з [[Эпіцэнтар|эпіцэнтрам]] у Беларусі — Вялікага Княства Літоўскага. Гэтыя адраджэнцы прысвоілі ня толькі найменьне «Літва», але і заявілі пра свае выключныя правы на гістарычную і культурную спадчыну [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], а таксама на сымболіку. Замест свайго гыстарычнага гербу «[[Мядзведзь (герб)|Мядзведзь]]» жамойцкія дзеячы пачалі выкарыстоўваць [[Пагоня (герб)|«Пагоню»]] славянскага паходжаньня. А паколькі ў жамойцкай мове не было слова для яе абазначэньня, жамойцкая эліта (а менавіта [[Сіманас Даўкантас]]) прыдумала яе, назваўшы «Пагоню» новым словам «Віціс»<ref>Як здарылася, што Жамойць пачала называцца Літвою? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. І. Сверчанка, Зм. Занько. ― Мн.: рэдакцыя газета «Звязда», 1993. ― с. 54</ref>. У выніку, беларускае адраджэньне пачалося пазьней за жамойцкае, і беларускія дзеячы культуры, пачынаючы з [[Францішак Багушэвіч|Францішка Багушэвіча]], прынялі найменьне, якое тады было шырока распаўсюджанае на Смаленшчыне, Віцебшчыне і Магілёўшчыне, а таксама выкарыстоўвалася расейскім друкам ― [[беларусы]].
За канцэпцыю ўтварэньня ВКЛ жамойцкімі адраджэнцамі была ўзятая канцэпцыя балцка-славянскай канфрантацыі, якая ўзьнікла ў ходзе навуковай дыскусіі паміж польскімі і расейскімі дасьледчыкамі ў канцы XIX ― пачатку XX стагодзьдзя. Паводле яе, падмуркам утварэньня Вялікага Княства Літоўскага была перамога раньнефэадальнага балцкага ўтварэньня над славянамі, ў выніку чаго гэтая новая краіна трансфармавалася ў Вялікае Княства Літоўскае. У канцы XX стагодзьдзя гэтую канцэпцыю абверг [[Аляксандар Краўцэвіч]], які сьцьвярджае, што ВКЛ з самага пачатку была біэтнічнай балта-славянскай дзяржавай з дамінаваньнем [[славяне|славянаў]], а балта-славянскія адносіны ў часы ўтварэньня Вялікага Княства Літоўскага насілі толькі мірны характар<ref>Краўцэвіч А. К. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага / А. К. Краўцэвіч. ― Мн. : Бел. навука, 1998. ― 206, [2] с.</ref>. З больш славянацэнтрычнымі канцэпцыямі зь сярэдзіны [[20 стагодзьдзе|XX]] ст. выступілі гісторыкі [[Павал Урбан]], [[Мікола Ермаловіч]] і Мікалай ШкялëнакШкялёнак, тэзісы якіх у сукупнасьці абвяргалі балцкае паходжаньне першых князëўкнязёў ВКЛ.
За часамі [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] тэрыторыю сучаснай Летувы занялі нямецкія войскі (лета [[1915]]).
==== Першая Летувіская Рэспубліка ====
[[Файл:Lietuva 1921-1939.svg|міні|200пкс|Тэрыторыя Летувіскай Рэспублікі]]
[[16 лютага]] [[1918]] году Летувіская Рада або [[Летувіская Тарыба]] ({{мова-lt|Letuvos Taryba}}) абвясьціла незалежнасьць Летувы<ref name="smdb-80">(red.) Steponas Maculevičius, Doloresa Baltrušiene, ''Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo'', Kraštotvarka, Kaunas, 1999, ISBN 9986-892-34-1, s. 80.</ref>. [[23 сакавіка]] яе незалежнасьць прызнаў нямецкі кайзэр<ref name="smdb-80"/>. [[13 ліпеня]] [[1918]] году Тарыба абвясьціла каралём Летувы — Міндоўгасам (Міндоўгам) II — герцага віртэмбэрскага Вільгельма фон Ураха<ref name="smdb-80"/> згодна з чым дзяржава стала называцца [[Каралеўства Летува]], але ўжо [[2 лістапада]] таго ж году прыняла часовую канстытуцыю, згодна зь якой Летува зрабілася рэспублікай<ref name="smdb-80"/>.
[[23 лістапада]] [[1918]] году прэм’ер-міністар [[Аўгустынас Вальдэмарас]] выдаў загад утварыць 1-ы летувіскі полк і такім чынам запачаткаваў летувіскае войска<ref name="smdb-80"/>. Існаваньню маладой дзяржавы пагражалі бальшавікі, якія [[22 сьнежня]] 1918 году прызналі ўрад [[Вінцас Міцкявічус-Капсукас|Капсукаса]] і савецкую дзяржаўнасьць Летувы<ref name="smdb-81">(red.) Steponas Maculevičius, Doloresa Baltrušiene, ''Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo'', Kraštotvarka, Kaunas, 1999, ISBN 9986-892-34-1, s. 81.</ref>. [[8 лютага]] загінуў за бацькаўшчыну першы летувіскі жаўнер — Павіляс Люкшыс<ref name="smdb-82"/>. [[25 жніўня]] летувіскае войска выціснула савецкія атрады, якія ўтрымлівалі апошні пункт апоры на тэрыторыі Летувы — места [[Езяросы]]<ref name="smdb-82">(red.) Steponas Maculevičius, Doloresa Baltrušiene, ''Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo'', Kraštotvarka, Kaunas, 1999, ISBN 9986-892-34-1, s. 82.</ref>. [[20 лістапада|20]]—[[-21 лістапада]] 1919 году каля [[Радзівілішкі|Радзівілішкаў]] летувіскае войска перамагло бэрмонтчыкаў — расейскіх і нямецкіх белагвардзейцаў, якія атакавалі з тэрыторыі Латвіі <ref name="smdb-82"/>.
[[27 студзеня]] [[1920]] году адкрыліся вышэйшыя курсы ў Коўні, што было пачаткам летувіскай вышэйшай адукацыі<ref name="smdb-82"/>. [[14 красавіка|14]]—[[-15 красавіка]] 1920 году адбыліся дэмакратычныя выбары ў Сойм (сабраўся празь месяц)<ref name="smdb-82"/>.
Другой пасьля Нямеччыны істотнай сілай, што [[de jure]] прызнала незалежнасьць Летувы, быў бальшавіцкі ўрад [[Уладзімер Ленін|Ленін]]а, які [[12 ліпеня]] [[1920]] падпісаў зь ёй [[Маскоўская дамова (1920)|Маскоўскую дамову]]. Гэтая дамова істотна падмацавала пазыцыю Летувы на міжнароднай арэне, што было асабліва важным ва ўмовах адсутнасьці прызнаньня з боку дзяржаваў-хаўрусьніцаў. Згодна з дамовай, Савецкая Расея пакідала за летувісамі ня толькі Вільню, але і [[Горадня|Горадню]], [[Шчучын]], [[Ліда|Ліду]], [[Ашмяны]], [[Смаргонь]], [[Паставы]] і [[Браслаў]], адначасова дэкляравалася адмова ад далейшых прэтэнзіяў на летувіскую тэрыторыю<ref name="smdb-82"/>. У сваю чаргу Летува мусіла прытрымлівацца нэўтралітэту ў ходзе савецка-польскай вайны, што гарантавала бясьпеку правага флангу войскаў Заходняга фронту ў яго наступленьні на Варшаву. Апроч таго, летувіскі бок абавязваўся спыніць на сваёй тэрыторыі дзейнасьць «антысавецкіх арганізацыяў і груп», у тым ліку органаў [[БНР]].
Тэрыторыя Віленшчыны зрабілася прадметам спрэчак паміж Летувой і [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікай]], якая катэгарычна адвергла летувіска-бальшавіцкую дамову. Пад націскам краінаў [[Антанта|Антанты]] [[7 кастрычніка]] [[1920]] году польская дэлегацыя мусіла падпісаць зь летувісамі Сувальскую дамову<ref name="smdb-82"/>, якая рэгулявала мяжу паміж дзьвюма дзяржавамі на Сувальшчыне, Гарадзеншыне й Лідчыне да [[Бастуны|Бастунаў]]; мяжа ў іншых месцах мела быць вызначанай наступнай дамовай або рашэньнем Вышэйшай Рады Антанты. Аднак у выніку «бунту» дывізіі [[Люцыян Жалігоўскі|Люцыяна Жалігоўскага]], які адбыўся [[8 кастрычніка]] [[1920]] году, Вільню занялі польскія войскі<ref name="smdb-82"/>. Места на пэўны час зрабілася цэнтрам [[Сярэдняя Літва|Сярэдняй Літвы]].
[[Файл:Lithuania territory 1939-1940.svg|міні|200пкс|Мапа «Летувіскае тэрыторыі», на якой у склад ЛР улучаныя [[Горадня]], [[Шчучын]], [[Ліда]], [[Ашмяны]], [[Смаргонь]], [[Паставы]] і [[Браслаў]]]]
[[22 верасьня]] [[1921]] году Летува зрабілася чальцом Лігі Нацыяў, не зьяўляючыся [[de jure]] прызнанай дзяржавамі-хаўрусьніцамі, такое прызнаньне краіна атрымала толькі [[20 сьнежня]] [[1922]] году.
[[4 красавіка]] [[1926]] году Ватыкан адаптаваў межы летувіскіх біскупстваў да новых дзяржаўных межаў Летувы й утварыў летувіскую касьцельную правінцыю <ref name="smdb-84">(red.) Steponas Maculevičius, Doloresa Baltrušiene, ''Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo'', Kraštotvarka, Kaunas, 1999, ISBN 9986-892-34-1, s. 84.</ref>. Віленшчына паводле ранейшага канкардату з Польшчаю ([[1925]]) падпарадкавалася польскім касьцельным уладам <ref>Konkordat pomiędzy Stolicą Apostolską a Rzecząpospolitą Polską, podpisany w Rzymie dnia 10 lutego 1925 r. (ratyfikowany zgodnie z ustawą z dnia 23 kwietnia 1925 r.), [http://isap.sejm.gov.pl/DetailsServlet?id=WDU19250720501 Dz. U. Nr 72, poz. 501]. {{ref-pl}}</ref>.
У [[1926]] годзе ў Летуве адбыўся дзяржаўны пераварот, які ператварыў краіну ў аўтарытарную дыктатуру. [[28 верасьня]] [[1926]] году паміж [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] і Летувой была заключаная дамова аб ненападзе і нэўтралітэце, у якой «''СССР пацьвердзіў, што ўсе палажэньні Маскоўскай мірнай дамовы [[1920]] г. зь Летувой застаюцца дзейнымі''».<ref>Alfonsas Eidintas and Vytautas Žalys. Lithuania in European Politics: The Years of the First Republic, 1918—1940. Edited by E. Tuskenis with an introduction and afterword by A. E. Senn. — New York: St. Martin’s Press, 1998. P. 109</ref>
У [[1928]] годзе Летува прыняла чарговую Канстытуцыю, у якой абвясьціла пра свае тэрытарыяльныя прэтэнзіі на Віленшчыну. Згодна з гэтым і наступнымі дзяржаўнымі актамі, Вільня абвяшчалася сталіцай Летувы, а да атрыманьня летувісамі кантролю над местам, ролю «часовай сталіцы» выконвала [[Коўна]]. Увогуле, у пытаньні Віленскага краю палітыкі тагачаснай Летувіскай Рэспублікі наўпростава зьвярталіся да гісторыі, сьцьвярджаючы, што ''«гістарычныя правы і гістарычная прыналежнасьць мусяць вызначаць цяперашнюю прыналежнасьць»''.<ref>Flaes, R. Das Problem der Territorialkonflikte. Eine Untersuchung ueber ihre Grundlagen und Eigenschaften am Beispiele der Territorialgeschichte Polens. — Utrecht: Univ., jur. Fak., Diss., 1929. S. 269</ref> Яшчэ ў [[1929]] годзе гэта паказаў галяндзкі юрыст Райнэр Флаэс, адцеміўшы, што ''«летувіскі ўрад падкрэсьліваў, што калі горад Вільня быў сталіцай старога Вялікага Княства Літоўскага, ён мусіць стаць ядром новай (летувіскай) дзяржавы. Адзін ужо гэты факт мусіць быць вырашальным»''.<ref>Flaes, R. Das Problem der Territorialkonflikte. Eine Untersuchung ueber ihre Grundlagen und Eigenschaften am Beispiele der Territorialgeschichte Polens. — Utrecht: Univ., jur. Fak., Diss., 1929. S. 268—269</ref> Такім чынам, летувіская гістарычная школа часоў першай Летувіскай Рэспублікі цалкам абслугоўвала інтарэсы недэмакратычнай дзяржавы зь ейнымі экспансіянісцкімі памкненьнямі датычна ўсталяваньня кантролю над Віленскім краем.<ref name="kkhv"/>
[[17 сакавіка]] [[1938]] польскі ўрад запатрабаваў ўсталяваць дыпляматычныя адносіны пад пагрозай вайны, з чым летувісы пагадзіліся <ref name="smdb-86">(red.) Steponas Maculevičius, Doloresa Baltrušiene, ''Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo'', Kraštotvarka, Kaunas, 1999, ISBN 9986-892-34-1, s. 86.</ref>. [[22 сакавіка]] [[1939]] году ўлады Летувіскай Рэспублікі згадзіліся аддаць немцам вобласьць Клайпеды <ref name="smdb-84"/>.
===== Дыскусіі пра дзяржаўны герб =====
[[Файл:Coat of arms of Lithuania (1920).png|міні|140пкс|Герб Летувы ([[1920]])]]
У [[1920]] годзе летувісы ўзялі за герб уласнай незалежнай дзяржавы варыянт гербу Вялікага Княства Літоўскага «[[Пагоня]]». Такім чынам, прысваеньне літоўскага гербу мусіла падмацаваць прэтэнзіі маладой Летувіскай Рэспублікі на гістарычную пераемнасьць зь Вялікім Княствам Літоўскім.
Аднак у [[1920-я|1920]]—[[1930-я]] гг. шмат якія дзяржаўныя дзеячы Летувы паказвалі на неадпаведнасьць гербу менавіта летувіскай гістарычнай традыцыі. У [[1935]] г. прэм’ер-міністар Летувіскай Рэспублікі пан Тубаліс афіцыйна прызнаў не-летувіскае паходжаньне «Пагоні» і паведаміў пра тое, што ідзе праца па стварэньні новага дзяржаўнага гербу. Відавочна, гэтая праца была спыненая падзеямі [[1939]]—[[1940]]1939—1940 гг.<ref>Цітоў А. Сфрагістыка і геральдыка Беларусі. — Мн.: РІВШ БДУ, 1999. С. 155</ref><ref>Міхась Скобла. [http://www.svaboda.org/PrintView.aspx?Id=872644 Анатоль Цітоў: «Гербу „Пагоня“ — 730 гадоў»] // [[Радыё Свабода]], [[31 студзеня]] [[2008]]</ref>
===== У савецкай зоне ўзьдзеяньня =====
Пасьля задушэньня супраціву з боку войска [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]] і адпраўленьня ў выгнаньне польскага ўраду, [[28 верасьня]] [[1939]] году [[Трэці Райх]] ды СССР падпісалі дамову аб дружбе і супольнай мяжы. Частку Польшчы, якая знаходзілася паміж Віслай і Бугам і паводле пакту Молатава-Рыбэнтропа мусіла перайсьці пад савецкую ўладу, кіраўніцтва СССР саступіла немцам ўзамен на дазвол захопу Летувы <ref name="smdb-87">(red.) Steponas Maculevičius, Doloresa Baltrušiene, ''Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo'', Kraštotvarka, Kaunas, 1999, ISBN 9986-892-34-1, s. 87.</ref>.
Нягледзячы на тое, што галава савецкай адміністрацыі Заходняй Беларусі яшчэ на пачатку верасьня [[1939]] году атрымаў паўнамоцтвы абвясьціць Вільню сталіцай Заходнебеларускай ССР<ref name="dzej"/>, а летувіскае насельніцтва места складала ўсяго каля 1,5%<ref>Сяргей Навумчык і Ўладзімер Каткоўскі. [http://www.svaboda.org/content/article/792180.html Вільня, Вялікае Княства і Беларусь — поўны тэкст онлайнавай канфэрэнцыі з Уладзімерам Арловым] // [[Радыё Свабода]], [[8 лютага]] [[2005]]</ref>, [[10 кастрычніка]] была заключаная летувіска-савецкая дамова, згодна зь якой места Вільня зь Віленскаю вобласьцю, якія саветы занялі за часам агрэсіі на Польшчу, былі перададзеныя Летуве. Апошняя павінная была, аднак, пагадзіцца на ўвядзеньне савецкіх войскаў і будаўніцтва іхных базаў<ref name="smdb-87"/>, што [[de facto]] азначала пачатак канца летувіскай незалежнасьці.
[[27 кастрычніка]] летувіскія адборныя войскі ўрачыста ўвайшлі ў Вільню.<ref name="smdb-87"/> Польскаму ўраду ў выгнаньні летувіскія ўлады заявілі, што ўвесь міжваенны час Вільня з праўнага гледзішча належала Летуве. Паводле галавы новай віленскай адміністрацыі Антанаса Мяркіса мэтай летувіскіх уладаў было ''«прымусіць усіх думаць, як летувісы»'' і ''«вывесьці зь Віленскага краю ўсялякі чужынскі элемэнт»''. Так, нязгодных мясцовых беларусаў з тэрыторыі незалежнай Летувы дэпартаваў яшчэ савецкі [[НКВД]], а многім беларусам<ref name="150pyt">[http://knihi.com/pytanni/131.html 131. Як Вільня сталася жамойцкім горадам?] // {{Літаратура/150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі}}</ref>, палякам і габрэям, нават тым, якія нарадзіліся ў Вільні, было адмоўлена ў летувіскім грамадзянстве.<ref name="dzej">[[Тымаці Снайдэр]]. [http://www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/htmlpage/sna13?OpenDocument Частка 1 з кнігі «Рэканструяваньне нацыяў: Польшча, Украіна, Летува, Беларусь (1569—1999 гг.)»] // [[Дзеяслоў (часопіс)|Дзеяслоў]] №13, [[2004]]-11</ref>
[[Файл:194006 soviet occupation lithuania.png|міні|200пкс|Увод савецкіх войскаў (чэрвень [[1940]])]]
[[21 лістапада]] [[Антанас Сьмятона]] зацьвердзіў апошні ў міжваенныя часы летувіскі ўрад з А. Мяркісам на чале. [[30 траўня]] [[1940]] году саветы неапраўдана абвінавацілі летувіскі ўрад ў падрыхтоўцы замахаў на савецкіх вайскоўцаў і шпіёнстве<ref name="smdb-87"/>. [[14 чэрвеня]] саветы ўручылі ўльтыматум, у якім яны запатрабавалі стварэньня новага летувіскага ўраду, асуджэньня высокіх летувіскіх урадоўцаў і дазволу ўвядзеньня большай колькасьці савецкіх войскаў. Летува мусіла прыняць гэтыя ўмовы<ref>(red.) Steponas Maculevičius, Doloresa Baltrušiene, ''Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo'', Kraštotvarka, Kaunas, 1999, ISBN 9986-892-34-1, ss. 87—88.</ref>.
[[15 чэрвеня]] савецкія войскі пачалі яўную акупацыю краю, прэзыдэнт Сьмятона ўцёк за граніцу. На наступны дзень у Летуву прыбыў намесьнік народнага камісара замежных справаў, пачалася саветызацыя. [[17 чэрвеня]] быў створаны прамаскоўскі ўрад [[Юстас Палецкіс|Юстаса Палецкіса]], які [[27 чэрвеня]] распусьціў Сойм 4-ага скліканьня<ref name="smdb-88">(red.) Steponas Maculevičius, Doloresa Baltrušiene, ''Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo'', Kraštotvarka, Kaunas, 1999, ISBN 9986-892-34-1, s. 88.</ref>. У ліпені прайшлі арышты найбольш вядомых летувіскіх палітычных дзеячаў<ref name="smdb-88"/>. [[14 ліпеня|14]]—[[-15 ліпеня]] адбыліся сфабрыкаваныя паводле ранейшых савецкіх схемаў «выбары» ў парлямэнт<ref name="smdb-88"/>, да ўдзелу ў якіх быў дапушчаны толькі адзін партыйны сьпіс: прасавецкі «Блёк працоўнага народу». Паводле афіцыйных зьвестак у выбарах удзельнічала 1 386 569 чалавек, г.зн. 95,51% ад агульнай колькасьці выбарнікаў. За кандыдатаў «Блёку працоўнага народу» Летувы галасавала 1 375 349 выбарнікаў, г.зн. 99,19% ад тых, што бралі ўдзел у галасаваньні.<ref>Сообщение главной избирательной комиссии Литвы о результатах выборов в Народный Сейм, 17.07.1940. // Полпреды сообщают… — М., Международные отношения, 1990. С. 473</ref>
==== Летувіская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка ====
Радок 173:
[[Файл:Flag of Lithuanian SSR.svg|міні|200пкс|Сьцяг Летувіскай ССР]]
[[21 ліпеня]] [[1940]] кантраляваны камуністамі парлямэнт Летувы абвясьціў утварэньне Летувіскай ССР і папрасіў Вярхоўны Савет СССР прыняць ЛССР у склад [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]]. [[3 жніўня]] [[1940]] году Вярхоўны Савет СССР задаволіў гэтую просьбу. [[25 жніўня]] была зьмененая канстытуцыя<ref name="smdb-88"/>. [[11 лістапада]] ў Бэрліне ўтварыўся Фронт Актыўных Летувісаў, які згуртаваў дзеячаў антысавецкага падпольля<ref name="smdb-88"/>.
[[10 студзеня]] [[1941]] году Трэці Райх ды СССР падпісалі дамову аб перасяленьні насельніцтва. З Райху перасялілі ў Летуву ня толькі летувісаў, але й 9,3 тыс. расейцаў ды беларусаў<ref name="smdb-89">(red.) Steponas Maculevičius, Doloresa Baltrušiene, ''Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo'', Kraštotvarka, Kaunas, 1999, ISBN 9986-892-34-1, s. 89.</ref>. [[14 красавіка]] [[1941]] году на летувіскіх сялянаў наклалі высокія падаткі. [[14 чэрвеня]] пачаліся масавыя дэпартацыі<ref name="smdb-89"/>.
[[22 чэрвеня]] [[1941]] году пачалася нямецкая агрэсія. Адступаючыя саветы мардавалі палітычных вязьняў (у Правенішках — каля 400 асобаў). [[23 чэрвеня]] ковенская радыёстанцыя абвясьціла дэклярацыю адраджэньня летувіскага народу <ref name="smdb-90">(red.) Steponas Maculevičius, Doloresa Baltrušiene, ''Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo'', Kraštotvarka, Kaunas, 1999, ISBN 9986-892-34-1, s. 90.</ref>.
За часамі нямецкай акупацыі нацысты дазволілі летувісам стварыць паліцэйскія атрады самааховы ''Saugumas'', якія ўзаконілі ў Вільні напады летувісаў на палякаў (апалячаных беларусаў). Пад прыкрыцьцём нямецкае ўлады летувіскія нацыянал-экстрэмісты заклікалі нацыстаў ачысьціць Вільню ад спаланізаванага насельніцтва і былі расчараваныя, калі выявілася, што немцы маюць іншыя пляны. Змаганьне паміж летувісамі й палякамі за Вільню перайшло на ўзровень грамадзянскай вайны мясцовага маштабу. З восені [[1943]] году падпольная польская [[Армія Краёва]] ў месьце і прылеглых раёнах нападала на падразьдзяленьні летувіскіх паліцыянтаў-калябарантаў і раззбройвала іх. У адказ летувіскія паліцыянты каралі сьмерцю цывільнае польскае насельніцтва. Каб адпомсьціць, палякі нападалі на летувіскія вёскі<ref name="dzej"/>.
Па заняцьці Віленшчыны савецкімі войскамі ([[1944]]) [[Лаўрэнці Берыя]], які тады ачольваў НКУС, пісаў [[Ёсіф Сталін|Ёсіфу Сталіну]]: {{Цытата|Стаўленьне насельніцтва да вызваленьня Вільні з-пад нямецкай улады станоўчае. Насельніцтва выказвае задавальненьне, што імша ў касьцёлах будзе цяпер служыцца па-польску, а не па-летувіску. Насельніцтва таксама спадзяецца, што Вільня будзе далучаная да Заходняй Беларусі — абы не да Летувы.}}
===== Жамайцізацыя Віленскага краю =====
Нягледзячы на меркаваньне віленчукоў, Сталін пакінуў места за Летувіскай СССР. [[30 траўня]] [[1945]] году, палітбюро ЦК Кампартыі Летувы вырашыла скіраваць усе сілы рэспублікі на тое, каб выселіць зь Вільні большасьць тытульнага насельніцтва.<ref name="dzej"/> Летувіскі ўрад у асобе міністра асьветы Ю. Жугжды не дазволіў адчыніць у Вільні ніводнай беларускай школы, чаго дамагаліся [[Адам Станкевіч|А. Станкевіч]] ды іншыя беларускія дзеячы. Былі ліквідаваныя беларуская гімназія, настаўніцкая сэмінарыя, славуты музэй імя І. Луцкевіча. Усё гэта адбывалася адначасна з новай хваляй рэпрэсіяў супраць інтэлігенцыі. Практычна ўсе беларускія нацыянальныя дзеячы і іх сем’і падпалі пад арышты і дэпартацыю.<ref name="150pyt"/> Тым часам у [[1944]]—[[1948]]1944—1948 гадох каля 100 000 віленчукоў прымусілі запісацца палякамі і дэпартавалі ў камуністычную Польшчу.<ref name="dzej"/> Замест дэпартаваных месьцічаў на працягу толькі [[1944]]—[[1946]]1944—1946 гадоў у Вільню прыбыло блізу 100 000 новых жыхароў з этнічна жамойцкіх тэрыторыяў.
Жамойцкія ўлады сьцьвярджалі, што [[беларусы]] — гэта «страчаныя летувісы». Пачалося масавае перапісваньне прозьвішчаў з дабаўленьнем канчаткаў «-ас», «-ус», «-іс» мужчынскім прозьвішчам (напрыклад, Міцкевіч ― Міцкявічус, Верабей ― Жвірбіліс), канчаткаў «-айтэ» і іншых ― жаночым (напрыклад, Астроўская ― Астраўскайтэ). Да таго ж сярод летувісаў адсутнічаюць наступныя ліцьвінскія прозьвішчы: Літвак, Ліцьвін, Літоўчанка, Літвінаў, Віленскі і г. д.; а таксама адсутнічаюць населеныя пункты з назвай «Літва», у той час, як на тэрыторыі Беларусі іх дзясяткі.<ref>[http://litvin.by/zm/glavy/8.html 8. Литва и Русь. — Затерянный мир] — Litvin.by</ref> Беспрацоўе сярод беларусаў павялічвалася, яны [[дыскрымінацыя|дыскрымінаваліся]] пры ўладкаваньні на дзяржаўную службу. Тыя ж хто нарадзіўся па-за Віленшчынай, зусім не маглі атрымаць беларускае грамадзянства. Праводзілася пераймаваньне амаль усіх населеных пунктаў краю і гораду ([[Трокі]] — Тракай, [[Друскенікі]] — Друскенінкай, [[Сьвянцяны]] — Швянчоніс, [[Лаварышкі]] — Лаварышкес і г. д.). У выніку тут не засталося амаль ніводнай беларускай назвы.<ref name="150pyt"/>
У чэрвені-верасьні [[1945]] году саветы дэпартавалі 6,3 тыс. чалавек<ref name="smdb-93">(red.) Steponas Maculevičius, Doloresa Baltrušiene, ''Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo'', Kraštotvarka, Kaunas, 1999, ISBN 9986-892-34-1, s. 93.</ref>. [[22 траўня|22]]—[[23—23 траўня]] [[1948]] году была праведзеная [[Апэрацыя Вясна]], накіраваная на ліквідацыю антысавецкага падпольля, але ахвярамі дэпартацыі зрабіліся таксама заможныя гаспадары. Масавыя дэпартацыі прайшлі таксама [[25 сакавіка|25]]—[[28—28 сакавіка]] [[1949]] году, калі былі вывезеныя 29 тыс. чалавек, [[2 кастрычніка|2]]—[[3—3 кастрычніка]] [[1951]] году (16 тыс. чалавек), у [[1952]] годзе (1,1 тыс. чалавек) ды ў [[1953]] годзе<ref name="smdb-95-6">(red.) Steponas Maculevičius, Doloresa Baltrušiene, ''Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo'', Kraštotvarka, Kaunas, 1999, ISBN 9986-892-34-1, ss. 95-96.</ref>.
[[8 ліпеня]] [[1948]] году савецкія ўлады нацыяналізавалі храмы ўсіх веравызнаньняў. На працягу [[1950]] году зьнішчылі вядомыя сымбалі сучаснай Летувы — скульптуры на [[франтон]]е віленскае катэдры, помнік свабоды ў Коўні, зьмянілі дзяржаўны гімн <ref name="smdb-95-6"/>. У [[1960]] годзе [[Мікіта Хрушчоў|Хрушчоў]] крытыкаваў рэканструкцыю замка ў Троках як ідэалізацыю фэадальнага ладу <ref name="smdb-97">(red.) Steponas Maculevičius, Doloresa Baltrušiene, ''Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo'', Kraštotvarka, Kaunas, 1999, ISBN 9986-892-34-1, s. 97.</ref>.
Аднак у адрозьненьне ад [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]] і [[Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|УССР]], савецкае кіраўніцтва дазволіла Летуве, як і Латвіі з Эстоніяй, мець унівэрсытэт на мове тытульнай нацыі. Гэты летувіскамоўны Віленскі ўнівэрсытэт хутка стаў ''«раем для балцкіх дасьледаваньняў».''<ref>Snyder, T. The Reconstruction of Nations: Poland, Ukraine, Lithuania, Belarus, 1569—1999. — New Haven: Yale Univ. Press, 2003. P. 93.</ref> Тым часам у адменнасьць ад сталіцаў іншых рэспублік, Масква дазволіла Летуве летувізацыю Вільні (калі [[Талін]] ці [[Рыґа|Рыґу]] хутка апанавала расейскамоўная працоўная сіла, Вільню павольна засяляла [[Жамойць|жамойцкая]] вёска<ref name="katl"/>), у выніку чаго места пачало набываць летувіскае аблічча<ref name="kkhv"/>.
Радок 198:
==== Летувіская Рэспубліка ====
Палітыка перабудовы ды галоснасьці дала магчымасьць легальна існаваць руху за незалежнасьць Летавы — Саюдзіс. Незалежніцкія настроі пашыраліся. У 1989 годзе прайшоў [[Балтыйскі шлях]], у якім каля 2 мільёнаў чалавек сталі на шашы Вільня-Талін і ўзяліся за рукі.
Напачатку 1990 году прайшлі першыя выбары ў Летувіскі сойм, на якіх удзельнічалі сябры Саюдзісу. Яны ж атрымалі большасьць месцаў. [[11 сакавіка]] [[1990]] году Летувіскі сойм абвясьціў незалежнасьць Летувы ад СССР. [[17 верасьня]] [[1991]] году Летува стала сябрам [[Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў|ААН]].
[[29 сакавіка]] [[2004]] Летува ўвайшла ў [[Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы|НАТО]], а [[1 траўня]] [[2004]] — у [[Эўрапейскі Зьвяз]].
== Палітычная сыстэма ==
Радок 212:
==== Пытаньне дзяржаўнай граніцы ====
[[Файл:Lithuanian SSR 1940.jpg|міні|200пкс|Мапа Летувіскай ССР ([[1940]]) безь [[Сьвянцяны|Сьвянцянаў]], [[Друскенікі|Друскенікаў]] і [[Салечнікі|Салечнікаў]]]]
{{Асноўны артыкул|Беларуска-летувіская граніца}}
Нягледзячы на тое, што Беларусь і Летува прызналі адно адную ўжо ў [[1991]] годзе, да [[1994]] году ''«двухбаковыя дачыненьні не адрозьніваліся вялікай інтэнсіўнасьцю і нейкімі адмысловымі дасягненьнямі»''.<ref>Грицюс А. Влияние «белорусского фактора» на внешнюю политику Литвы и стабильность в Балтийском регионе. С. 139—162 // Белоруссия на перепутье. — Москва: Московский центр Карнеги, 1998. С. 153.</ref>
Летува была адзінай суседняй краінай, да якой незалежная Беларусь высоўвала афіцыйныя тэрытарыяльныя прэтэнзіі. Так, [[24 лютага]] [[1992]] году на сустрэчы з прадстаўнікамі Эўрапейскіх супольнасьцяў тагачасны міністар замежных справаў [[Пятро Краўчанка]] заявіў пра неабходнасьць на міжнародным узроўні ўзьняць пытаньне перагляду беларуска-летувіскай мяжы. Пра гэта апэратыўна напісалі вядучыя замежныя СМІ, такія як, напрыклад, [[The New York Times]].<ref>[http://query.nytimes.com/gst/fullpage.html?res=9E0CE4DA1E38F936A15751C0A964958260 Belarus Official Lays Claim To Lithuanian Border Lands] // The New York Times, 25/2/1992</ref>
Прэтэнзіі афіцыйнага Менску адбіліся на эканамічных дачыненьнях паміж дзьвюма краінамі. Так, праз тэрытарыяльныя прэтэнзіі на Віленшчыну і Вільню Беларусь ''«магла вырашыць адмовіцца ад сьціслых эканамічных стасункаў»'' зь Летувой, што выявілася ў рашэньні выкарыстоўваць польскі порт Гдыню замест бліжэйшай летувіскай Клайпеды.<ref>Burant, S. R. International Relations in a Regional Context: Poland and its Eastern Neighbours Lithuania, Belarus, Ukraine // Europe-Asia Studies 45 (993), No. 3. P. 407, 417.</ref>
Рэактывацыя двухбаковых дачыненьняў Беларусі і Летувы была нашмат зьвязанай з абраньнем [[Аляксандар Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]] прэзыдэнтам, што праявілася ўжо ва ўдзеле прадстаўнікоў летувіскіх уладаў у ягонай інаўгурацыі, а таксама ў візыце беларускага кіраўніка ў Летуву ў лютым [[1995]] году.<ref>Грицюс А. Влияние «белорусского фактора» на внешнюю политику Литвы и стабильность в Балтийском регионе. С. 139—162 // Белоруссия на перепутье. — Москва: Московский центр Карнеги, 1998. С. 154.</ref> Акурат у часе таго візыту былі падпісаныя дзьве дамовы: «Аб супрацы і добрасуседстве» і «Аб дзяржаўнай мяжы паміж Летувой і Беларусьсю», — што дазволіла ўпершыню ў гісторыі ўсталяваць паміж дзьвюма дзяржавамі мяжу, якая б юрыдычна прызнавалася абодвума бакамі, і зьняць шмат цяжкіх тэрытарыяльных пытаньняў, якія тычыліся савецкіх часоў.<ref name="kkhv"/>
==== Афіцыйная назва Беларусі ====
У [[2010]] годзе [[Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь]] зьвярнулася ў Дзяржаўную камісію па [[летувіская мова|летувіскай мове]] з просьбай перагледзіць афіцыйную назву Беларусі ({{мова-lt|Baltarusija}}, ''balta'' — белы колер, ''Rusija'' — [[Расея]]). Сярод прапанаваных да разгляду варыянтаў было традыцыйнае летувіскае найменьне — ''Baltoji Rusia'' ({{мова-be|Белая Русь}}).<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=37411 Літва адмовілася Беларусь называць Belarus] // [[Наша Ніва]], [[16 красавіка]] [[2010]]</ref> Аднак чальцы Дзяржаўнай камісіі са спасылкай на меркаваньне летувіскіх гісторыкаў адзінагалосна вырашылі пакінуць прыняты ў часы кіраваньня Сталіна савецкі варыянт назвы Беларусі.<ref>[http://news.tut.by/167244.html В Литве Беларусь останется Baltarusija] // [[TUT.BY]], [[16 красавіка]] [[2010]]</ref>
== Мова і насельніцтва ==
Радок 250:
[[Файл:LietuvaPhysicalMap-lessdetail (lang-be).svg|міні|200пкс|Фізычная мапа Летувы]]
Летува падзяляецца на 4 гістарычныя рэгіёны, якія розьняцца сваімі традыцыямі, дыялектамі і ляндшафтам: [[Аўкштота]] ({{мова-lt|Aukštaitija}}), [[Жамойць]] ({{мова-lt|Žemaitija}}), [[Сувалкія]] ({{мова-lt|Suvalkija}}) і [[Дзукія]] ({{мова-lt|Dzukija}}). Пяты рэгіён — «Малая Летува» ({{мова-lt|Mažoji Lietuva}}) да [[1918]] належаў да [[Усходняя Прусія|Ўсходняй Прусіі]]. Тут Летува пясковымі пляжамі і дзюнамі мяжуе з [[Балтыйскае мора|Балтыйскім морам]]. Далей на ўсход цягнецца ўзгорысты марэнны ляндшафт. Віленшчына багатая грудамі і азёрамі. Бліжэй да польскай мяжы знаходзіцца рэгіён Сувалкія. Разам з раўнінай між Панявежай і Коўнам гэты раён найбольш актыўна выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы. На ўсход ад Сувалкіі, на беларускай мяжы знаходзіцца лясная Дзукія. Там, ля [[Друскенікі|Друскенікаў]] пачынаецца летувіскі адцінак [[Нёман]]у ({{мова-lt|Nemunas}}). Нёман ёсьць найбольш працяглай ракой у Летуве — у межах краіны ягоная даўжыня складае 475 км, а апошнія 200 км ракі ўтвараюць натуральную мяжу з [[Калінінградзкая вобласьць|Калінінградзкай вобласьцю]]. Пры мястэчку Руснэ Нёман упадае ў Балтыйскае мора.
З паўднёвага захаду на паўночны ўсход у Паўднёвай і Ўсходняй Летуве распрасьціраецца [[Балтыйская града]], якая ў межах краіны складаецца з Судуўскага, Дзуцкага да Аўкштайцкага ўзвышшаў (дасягаюць вышыні 250—280 м). З паўднёвага боку да Летувіскай дугі Балтыйскай грады далучаецца Паўднёва-Ўсходняя пясковая раўніна. З усходу тэрыторыю краіны займаюць часткі [[Сьвянцянскія грады|Сьвянцянска-Нарачанскага]] і [[Ашмянскае ўзвышша|Ашмянскага ўзвышшаў]], на апошнім разьмешчаны адзін з самых высокіх пунктаў краіны — гара Язэпава (293,6 м) На захадзе разьмяшчаецца выспавае [[Жамойцкае ўзвышша]] з найвышэйшым пунктам гарой Мядвегаліс (234 м). Уздоўж Балтыйскага мора распрасьціраецца Прыморская раўніна — нізіна шырынёй 15—20 км. На поўдні гэтай нізіны — дэльта Нёмана. На астатняй тэрыторыі паміж Балтыйскай градой ды Жамойцкім узвышшам расьсьцілаюцца плоскія ці крыху хвалістыя нізіны — Сярэднелетувіская, Зэмгальская і інш. Галоўным чыньнікам ва ўтварэньні рэльефу краіны быў ледавік.
Радок 358:
[[Файл:Vilnius skyline at night.Lithuania.JPG|міні|200пкс|Віленскі фінансавы цэнтар]]
Летува — індустрыяльная краіна з разьвітай сельскай гаспадаркай. На [[1 сакавіка]] [[1998]] Летуве было дадзена 1,976 млрд $ пазык з-за мяжы, прычым каля траціны зь іх былі крэдытамі [[Міжнародны валютны фонд|МВФ]]. Істотнае значэньне для разьвіцьця эканомікі Летувы мела ўступленьне ў [[Эўрапейскі Зьвяз]]. [[Сукупны ўнутраны прадукт]] краіны вырас за першы квартал [[2004]] году на 7,7%.
Найбуйнешым інвэстарам зьяўляюцца [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]] — 25% усіх зьнешніх інвэстыцыяў, потым ідуць [[Швэцыя]] (13%), [[Нямеччына]] (12%) і [[Вялікабрытанія]] (8%). Структура [[Сукупны ўнутраны прадукт|ВУП]]: (у % ад агульнага кошту) сельская і лясная гаспадарка — 9,3, здабывальная і перапрацоўчая прамысловасьць — 25,9, будаўніцтва — 6,7, камунальныя паслугі — 3,0, транспарт і сувязь — 7,6, гандаль — 23,9, фінансы — 3,2, іншае — 20,4.
Радок 376:
=== Аўтатранспарт ===
[[Файл:Lithuania-roads- (E).png|міні|200пкс|Асноўныя аўтастрады Летувы]]
Летува мае разьвітую сець аўташашаў, у тым ліку аўтастраду, што злучае [[Коўна]] і [[Клайпеда|Клайпеду]] і аўтабан E67 «[[Via Baltica]]» з [[Варшава|Варшавы]] праз Коўну, [[Рыга|Рыгу]], [[Талін]] да [[Хэльсынкі]]. Акрамя таго, Летува мае вялікае значэньне для транзыту [[нафта|нафты]] з Расеі.
Радок 396:
=== Летувіская літаратура ===
[[Файл:Mazvydo katekizmas.jpg|міні|150пкс|Катэхізіс Мажвідаса]]
Пісьмо на летувіскай мове пачалося з кнігаў рэлігійнага зьместу. Першай летувіскай кнігай быў «Катэхізіс» [[Марцінас Мажавідас|Марцінаса Мажвідаса]], выдадзены ў [[1547]] годзе. Мажвідас быў пастарам з Рагніту (цяпер [[Нёман (горад)|Нёман]] у [[Калінінградзкая вобласьць|Калінінградзкай вобласьці]] [[Расея|Расеі]]). Кніга была выдадзеная ў Кёнігсбэргу (цяпер — [[Калінінград]]) і, апроч катэхізісу, утрымлівала вершаваную прадмову на летувіскай мове, адзінаццаць царкоўных сьпеваў з нотамі і першы летувіскі [[буквар]]. Таксама Мажвідас падрыхтаваў першы летувіскі зборнік царкоўных сьпеваў «Песьні Хрысьціянскія» (1 частка — 1566 г., 2 частка — 1570 г.), які пасьля ягонай сьмерці выдаў кёнігсбэрскі пастар Балтрамеюс Вілентас. Першы поўны пераклад Бібліі на летувіскую мову быў зроблены [[Ёнас Брэткунас|Ёнасам Брэткунасам]] ([[1536]]—[[1602]]1536—1602) паміж [[1579]] і [[1590]] гадамі. Крыху пазьней у адказ на пратэстанцкія рэлігійныя кнігі зьявілася каталіцкая рэлігійная літаратура на летувіскай мове.
Напачатку 19 стагодзьдзя аблічча летувіскай літаратуры складалі каталіцкія сьвятары. [[Юзэф Арнульф Гедройц]], які гуртаваў вакол сябе летувіскіх пісьменьнікаў, і [[Мацей Казімер Валанчэўскі]] займаліся зьбіраньнем народнага летувіскага фальклёру і перакладамі на летувіскую мову. Ёнас Мачуліс-Майроніс пісаў вершы ў стылі рамантызму і ў 1895 годзе выдаў зборнік «Вясеньнія галасы», які абудзіў грамадзкія пачуцьці. Пісьменьнік, паэт ды перакладчык [[Вінцас Крэве-Міцкевіч]] распачаў традыцыю фальклярызму ў летувіскай літаратуры напачатку [[20 стагодзьдзе|20 стагодзьдзя]]. Сярод найбольш знакамітых фігур пачатку 20 стагодзьдзя празаікі Ёзас Тумас-Вайжгантас (1869—1933), Ёнас Білюнас (1879—1907), Юлія Жэмайтэ (1845—1921). У пэрыяд незалежнай Летувы плённа працаваў паэт [[Людас Гіра]]. Паэт і перакладчык [[Яўген Шкляр]] зрабіў вялікі ўнёсак у знаёмства замежнікаў зь летувіскай паэзіяй. Казіс Бінкіс стаў на чале футурыстычнай групоўкі паэтаў «Чатыры вятры» ў 1920-я (Юозас Жлабіс-Жанге, Пятрас Таруліс). [[Пранас Будвітыс]], [[Пятрас Вайчунас]] перакладалі творы замежных аўтараў для ўзбагачэньня летувіскай літаратурнай мовы. У постсавецкай летувіскай літаратуры адбіваецца пошук свайго нацыянальнага «я» летувісаў. Гэтая тэндэнцыя пачалася яшчэ ў часы [[Мікіта Хрушчоў|хрушчоўскай]] адлігі. Старажытныя паэтычныя міты — асноўная крыніца, дзе можна знайсьці аблічча летувіскага народу. Дахрысьціянскі пэрыяд найбольш яскрава паказвае летувіскі сьвет «у чыстым выглядзе», бо пасьля прыходу хрысьціянства і зьяўленьня пісьменнасьці летувіская нацыя істотна падвяргалася ўплыву суседніх нацыяў — польскай, нямецкай і расейскай, савецкаму ўплыву.
Матыў сельскай, дахрысьціянскай сьвядомасьці пануе ў паэзіі Марцэліюса Марцінайціса (нар. 1936), асабліва ў ягоных знакамітых балядах Кукуціса (1977). Юдзіта ВайчунайтэВайчунайце (нар. 1937) спалучыла вобразы старажытнага паганскага сьвету з гарадзкімі пэйзажамі. Сігітас Геда (нар. 1943) адухаўляе краявіды, надае ім памяць. Сярод іншых можна выдзеліць Ёзаса Грушаса (1901—1989), Ёнаса Авіжуса (нар. 1922), Юсьцінаса Марцінкевічуса (нар. 1930), Рамуальдаса Гранаўскаса ды Леанардаса Густаўскаса (абодва нар. 1939). Сучасную літаратуру разьвіваюць Рычардас Гавеліс ды Ніёле Міляўскайтэ (абодва нар. 1950), Дональдас Каёкас (нар. 1953), Юрга Іванаўстайтэ (н. 1961), Сігітас Парульскіс (нар. 1963), Антанас Ёнінас (нар. 1965).<ref>Twayne companion to contemporary world literature: from the editors of World Literature Today. ISBN 0-8057-1700-5 (hardset)</ref>
Аўтар нацыянальнага гімна Летувы — Вінцас Кудырка.