Спліцкі ўнівэрсытэт

Сплі́цкі ўнівэрсытэ́т (па-харвацку: Sveučilište u Splitu) — харвацкі ўнівэрсытэт у горадзе Спліце. Быў зафундаваны ў 1974 годзе. Цяпер ў навучальнай установе налічваюцца 13 факультэтаў. Унівэрсытэт уваходзіць у Эўрапейскую асацыяцыю ўнівырсытэтаў.

Спліцкі ўнівэрсытэт
Sveučilište u Splitu
Заснаваны 15 чэрвеня 1974
Месцазнаходжаньне
Горад
Краіна
Знаходзіцца ў складзе Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][1]
Вэб-сайт unist.hr

Унівэрсытэт мае вялікі студэнцкі цэнтар з спартовай заляй і пляцоўкамі, а таксама маецца ўнівэрсытэцкая бібліятэка. Апроч іншых тут навучаюцца на фармацыю, крыміналістыку, геадэзію ды іншыя праграмы. У цэнтры ўвагі навукова-дасьледчыя працы, якія ладзяцца ўнівэрсытэтам, у галінах біямэдыцыны, культуры, гісторыі, сацыяльных навук, эканомікі ды іншых. На мэдычных спэцыяльнасьцях маюцца праграмы выкладаньня па-ангельску. Навучальны плян праграмы рэгулюецца Балёнскім працэсам[2].

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць