Спарта Прага

чэскі футбольны клюб

«Спа́рта» (па-чэску: Sparta) — чэскі футбольны клюб з гораду Прагі. Заснаваны ў 1893 годзе. 13-разовы чэмпіён Чэхіі, шасьціразовы ўладальнік Кубка Чэхіі, двухразовы ўладальнік Супэркубка Чэхіі. «Спарта» зьяўляецца самым пасьпяховым і папулярным клюбам Чэхіі. У былыя часы клюб зьяўляўся базавым для нацыянальнай зборнай Чэхіі, аднак у апошні час такі статус быў страчаны, бо найлепшыя чэскія гульцы зараз у большасьці гуляюць у больш высокааплатных замежных лігах.

Спарта Прага
Поўная назва па-чэску: AC Sparta Praha fotbal, a.s.[1]
Заснаваны 1893
Горад Прага, Чэхія
Стадыён Джэнэралі Арэна
Умяшчальнасьць: 19 416
Кіраўнік J&T Credit Investments[d][2]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2022—2023 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
sparta.cz (чэс.)​ (анг.)

Гісторыя рэдагаваць

У канцы 1893 году група маладых людзей на чале з братамі Рудл вырашылі стварыць спартовы клюб. 16 лістапада на спэцыяльным сходзе быў прыняты клюбны статут, а празь месяц, 17 сьнежня адбыўся першы штогадовы сход. Клюбнымі колерамі сталі сіні, які сымбалізуе Эўропу, чырвоны, як сымбал каралеўскага гораду, і жоўты, які на сёньня не вядома, што сымбалізуе. Аднак спачатку гульцы гулялі ў чорных кашулях зь вялікай літараў «S» на грудзёх.

Неўзабаве пасьля Першай сусьветнай вайны каманда ўвайшла ў пэрыяд сваёй гісторыі (1920—1930-я гады), дзякуючы якому яна атрымала мянушку «Жалезная Спарта». Першы чэмпіянат Чэхаславаччыны па футболе быў праведзены ў сярэдзіне 1920-х гадоў. З гэтага часу каманда год за годам атрымлівала перамогу ў гэтай лізе. Сярод лепшых гульцоў гэтага часу варта вылучыць таленавітага нападніка Олдржыха Нэедлы, які за 187 матчаў за праскую каманды забіў 162 галы, а ў складзе зборнай Чэхаславаччыны на чэмпіянаце сьвету 1934 году стаў найлепшым бамбардзірам турніру.

У гэты пэрыяд «Спарта» двойчы станавілася пераможцам Кубка Мітропы (1927, 1935), у той час самага прэстыжнага эўрапейскага турніру. Пазьней «Спарта» атрымала перамогу яшчэ раз у гэтым турніры, у 1964 годзе, але тады ён ужо практычна страціў сваю значнасьць.

Дасягненьні рэдагаваць

Чэмпіён Чэхаславаччыны: (21)
1926, 1927, 1932, 1936, 1938, 1939, 1944, 1946, 1948, 1952
1954, 1965, 1967, 1984, 1985, 1987, 1988, 1989, 1990, 1991,
1993
Чэмпіён Чэхіі: (13)
1994, 1995, 1997, 1998, 1999, 2000, 2001, 2003, 2005, 2007
2010, 2014, 2023
Уладальнік Кубка Чэхаславаччыны: (8)
1964, 1972, 1976, 1980, 1984, 1988, 1989, 1992
Уладальнік Кубка Чэхіі: (21)
1943, 1944, 1946, 1972, 1975, 1976, 1980, 1984, 1986, 1987,
1988, 1989, 1992, 1993, 1996, 2004, 2006, 2007, 2008, 2014
2020
Уладальнік Супэркубка Чэхіі: (2)
2010, 2014
Уладальнік Кубка Мітропа: (3)
1927, 1935, 1964

Склад рэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Пэтэр Віндаль (ар. АЗ) 1998
2   Аб Анхэлё Прэсіяда 1998
4   ПА Маркус Сольбакен 2000
6   ПА Каан Кайрынэн 1998
7   Нап Віктар Алатунджы 1999
8   ПА Давід Павэлка 1991
9   Нап Ян Кухта 1997
10   ПА Адам Карабэц 2003
11   Нап Індрыт Туцы 2000
14   Нап Вэлька Бірманчавіч (ар. Тулюза) 1998
18   ПА Лукаш Садзілэк 1996
19   Аб Ян Мэйдр 1995
20   ПА Казым Лачы 1996
21   Нап Якуб Пэшак 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22   Нап Лукаш Гарасьлін 1996
24   Бр Войцех Ворал 1996
25   Аб Асгер Сёрэнсэн 1996
26   Аб Патрык Выдра 2003
27   Аб Філіп Панак 1995
28   Аб Томаш Візнэр 1997
29   ПА Міхал Шэўчык 2002
30   Аб Яраслаў Зэлены 1992
32   ПА Мацей Рынэш 2001
37   Аб Ладзіслаў Крэйчы (капітан) 1999
41   Аб Марцін Вітык 2003
44   Бр Якуб Сураўчык 2002
  Аб Андрэас Вінгэйм 1995

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць