Смаліцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі

Смалі́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Смаліца.

Гісторыя рэдагаваць

17 ліпеня 1924 году ўтвораны Быхаўскі раён, у склад якога ўвайшоў Трылесінскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Трылесіна.

17 лістапада 1948 году ліквідаваны працоўны пасёлак Ветранка, тэрыторыя далучана да Трылесінскага сельсавету.

У сьнежні 1991 году Трылесінскі сельсавет перайменаваны ў Смаліцкі.

5 сьнежня 2011 году ў склад сельсавету перададзеныя населеныя пункты Красьніца 1, Красьніца 2, Кузькавічы, Латкалонія, Хатмільле, якія ўваходзілі ў склад Сьледзюкоўскага сельсавету[1].

Крыніцы рэдагаваць