Сламянка

рака ў Беларусі

Сламя́нка — рака ў Гарадзенскім раёне Беларусі, у басэйне Нёману. Даўжыня 24 км. Плошча вадазбору 178 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 ‰. Пачынаецца з возера Чыжоўка (на паўднёвым захадзе), цячэ сярод лесу праз азёры Вераўскае, Кальніца, Стаў, Антвозера, упадае ў возера Зацкава (на паўднёвым усходзе). У вярхоўі ракі Парэцкі батанічны заказьнік. Уздоўж маляўнічых берагоў азёраў працягваецца ляндшафтавы заказьнік Азёры.

Рака
Сламянка
Агульныя зьвесткі
Выток воз. Чыжоўка
Вусьце воз. Зацкава
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 24 км
Плошча басэйну 178 км²
Нахіл воднай паверхні 0,2 ‰

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 339