Скіфас (па-старажытнагрэцку: σκύφος) — старажытнагрэцкі керамічны келіх для пітва на нізкай ножцы з двума гарызантальна разьмешчанымі ручкамі. Скіфасам быў міталягічны кубак Геракла, таму скіфас таксама называюць кубкам Геракла. Выявы скіфаса часта сустракаюцца на старажытнагрэчаскіх вазах, выкананых у стылі чорна- і чырвонафігурнага вазапісу.

Чорнафігурны скіфас, каля 490-480 гг. да н. э.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  •   Скіфассховішча мультымэдыйных матэрыялаў