Саранідзкі султанат

Сарані́дзкі султана́т (па-ангельску: Sarranid Sultanate) — выдуманая сярэднявечная краіна з сэрыі гульняў «Mount & Blade». Дзяржава знаходзіцца на поўдні Кальрадыі. Землі саранідаў досыць сухія, цалкам пакрытыя пустэльнямі, але багатыя. Султанам зьяўляецца Гакім (па-ангельску: Sultan Hakim), а прэтэндэнтам на саранідзкі прастол— Арва Пэрловая (па-ангельску: Arwa the Pearled One). Сталіца гаспадарства — Шарыз (па-ангельску: Shariz).

Саранідзкі султанат
[[Азэраі|]]
XIII стагодзьдзе
Герб Саранідзкага султанату
Герб
Месцазнаходжаньне Саранідзкага султанату

Саранідзкі султанат знаходзіцца на поўдні Кальрадыі

Сталіца Шарыз
Форма кіраваньня
султан
манархія
Гакім
Этнічны склад сараніды
Валюта дынар


Гісторыя рэдагаваць

Сараніды зьяўляюцца прамымі нашчадкамі азэраяў.

Да падзеяў Warband Саранідамі кіраваў султан Айзар (па-ангельску: Sultan Ayzar). Айзар набыў рабыню, Арву Пэрловую, якая пазьней закахалася ў яго настолькі, што Айзар у канчатковым скутку дазволіў ёй кіраваць сваёй дзяржавай і практычна прыняў яе як сваю дачку. Пасьля сьмерці Айзара Арве было дазволена кіраваць краінай пры ўмове, што яна ажаніцца з ґенэралам султанату, Эміра Байбака (па-ангельску: Emir Baybak), і яны кіравалі разам яшчэ дзесяць гадоў. Аднак пасьля таго, як Байбак быў забіты ў сутычцы з Херґіцкім ханствам (верагодна, пад уладай Янакірхана ў той момант). Яго пляменьнік, Гакім, зрабіў дзяржаўны пераварот супраць Арвы, тлумачачы гэта тым, што яна зачаравала былога султана й ягонага дзядзьку.

Сымбалі рэдагаваць

Нацыянальная жывёла саранідаў — арол, які знаходзіцца на іхным гербе.

Паселішчы рэдагаваць

Саранідзкі султанат мае 4 месты, 8 замкаў і 20 вёсак.

Характарыстыка рэдагаваць

Перавагі рэдагаваць

  • Добрае спалучэньне рыштунку жаўнераў: яны маюць кідальную зброі ды зброю блізкага бою, а гэтаксама маюць добры ўзровень атлетыкі.
  • Дужая цяжкая кавалерыя, якая можа супернічаць з рыцарамі Свадыі.

Слабасьці рэдагаваць

  • Пяхота лёгка разьбіваецца ў прамых баях.
  • Лучнікі на далёкай адлегласьці саступаюць лучнікам іншых фракцыяў.

Жаўнерства рэдагаваць

Дрэва разьвіцьця саранідзкага жаўнера
1 Саранідзкі рэкрут (Sarranid Recruit)
2 Саранідзкі апалчэнец (Sarranid Footman)
3 Саранідзкі застрэльнік (Sarranid Skirmisher) Саранідзкі жаўнер(Sarranid Veteran Footman)
4 Саранідзкі лучнік (Sarranid Archer) Саранідзкі ваяр (Sarranid Infantry) Саранідзкі вершнік (Sarranid Horseman)
5 Саранідзкі майстар-лучнік (Sarranid Master Archer) Саранідзкі вартаўнік (Sarranid Guard) Саранідзкі рыцар (Sarranid Mamluke)

Прататып рэдагаваць

Саранідзкі султанат зроблены на ўзор арабскіх краінаў сярэднявечча. Пра гэтае сьведчаць:

  • У Warband лорды гаспадарства маюць тытул «эмір».
  • Вонкавая падобнасьць зброяй ды дасьпехамі.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць