Сан-Паўлу (футбольны клюб)

бразыльскі футбольны клюб

«Сан-Паўлу» (па-партугальску: São Paulo Futebol Clube) — бразыльскі футбольны клуб з гораду Сан-Паўлу. Шасьціразовы чэмпіён Бразыліі. Трохразовы ўладальнік Кубка Лібэртадорэс. «Сан-Паўлу» зьяўляецца адным з самы пасьпяховых клюбаў у бразыльскім футболе. Клюб гуляе ў чэмпіянаце штату Сан-Паўлу, а таксама ў Сэрыі А чэмпіянату Бразыліі, а таксама ўвааходзіць у сьпіс пяці клюбаў, якія ніколі не выляталі з найвышэйшага дывізіёну чэмпіянату Бразыліі.

Сан-Паўлу
Поўная назва São Paulo Futebol Clube
Заснаваны 25 студзеня 1930
Горад Сан-Паўлу, Бразылія
Стадыён Марумбі
Умяшчальнасьць: 67 052
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2023 11 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
saopaulofc.net (парт.)​ (анг.)

Найбольш пасьпяховымі для клюбу лічацца 1990-я гады, калі пад кіраўніцтвам трэнэра Тэле Сантана «Сан-Паўлу» атрымаў перамогу ў трох розыгрышах чэмпіянату штату і аднойчы ў Сэрыі А, а таксама ў шэрагу міжнародных спаборніцтваў. Перамогі ў двух Кубках Лібэртадорэс у 1992 і 1993 гадох, як раз прыпадаюць на гэты час. Даволі пасьпяховымі зьяўляюцца і 2000-я гады, калі клюб тройчы запар стаўся чэмпіёнам краіны і аднойчы стаў уладальнікам Кубка Лібэртадорэс.

«Сан-Паўлу» зьяўляецца трэці клюбам паводле колькасьці прыхільнікаў, маючы на сваім раунку больш за 17 мільёнаў прыхільнікаў. Традыцыйнамі для хатніх матчаў клюбу зьяўляюцца белая кашуля з двума гарызантальнымі палосамі, адна зь якіх чырвоная, а іншая чорная, белыя шорты і шкарпэткі. Хатнім стадыёнам зьяўляецца пляцоўка «Марумбі», якая здольная зьмясьціць 67 052 чалавекі.

Дасягненьні рэдагаваць

1977, 1986, 1991, 2006, 2007, 2008
2023
2024
1931, 1943, 1945, 1946, 1948, 1949, 1953, 1957, 1970, 1971,
1975, 1980, 1981, 1985, 1987, 1989, 1991, 1992, 1998, 2000,
2005, 2021
1992, 1993, 2005
1993, 1994
1994
1993
1992, 1993
2005

Склад рэдагаваць

Актуальны на 15 красавіка 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2   Аб Ігар Вінісіюс 1997
3   Аб Наўэль Фэрарэсі 1998
4   Аб Дыега 1999
5   Аб Робэрт Арбаледа 1991
6   Аб Вэлінгтан 2001
7   Нап Лукас Моўра 1992
9   Нап Хонатан Кальеры 1993
10   Нап Лусіяну 1993
11   ПА Радрыгу Нэстар 2000
13   Аб Рафіньня (капітан) 1985
14   ПА Джуліяна Галёпа 1999
15   ПА Мішэль Арауха (ар. Флумінэнсі) 1996
16   ПА Луіс Густаву 1987
17   Нап Андрэ Сылва 1997
18   ПА Радрыгіньню 2004
21   ПА Даміян Бабадыльля 2001
23   Бр Рафаэл 1989
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
25   ПА Алісан 1993
27   Нап Вэлінгтан Рату 1992
28   Аб Алян Франка 1996
29   ПА Паблу Мая 2002
30   Аб Жуан Марэйра 2004
31   Нап Жуан Сантус 2002
33   Нап Эрык 1997
35   Аб Жузэ Сабіну 1996
36   Аб Патрык Ланза 2003
39   Нап Віліям Гомэс 2006
43   ПА Нікан 1992
44   Аб Матэўс Бэлем 2003
46   ПА Фэліпэ Нэгруччы 2004
47   Нап Алдэмір Фэрэйра 1997
50   Бр Янг Мараэс 2002
55   ПА Хамэс Радрыгес 1991
93   Бр Жандрэй 1993

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць