Сакалова (Бярозаўскі раён)

Сакало́ва[3] — вёска ў Беларусі, каля ракі Ясельды. Цэнтар сельсавету Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2009 год — 678 чалавек. Знаходзіцца за 10 км на ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Бярозы, каля аўтамабільнай дарогі МенскБерасьце.

Сакалова
лац. Sakałova
Былая каталіцкая капліца
Былая каталіцкая капліца
Першыя згадкі: 1593
Былая назва: Саколаў
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Бярозаўскі
Сельсавет: Сакалоўскі
Насельніцтва: 678 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1643
Паштовы індэкс: 225212
СААТА: 1208863026[2]
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°32′29″ пн. ш. 25°4′30″ у. д. / 52.54139° пн. ш. 25.075° у. д. / 52.54139; 25.075Каардынаты: 52°32′29″ пн. ш. 25°4′30″ у. д. / 52.54139° пн. ш. 25.075° у. д. / 52.54139; 25.075
Сакалова на мапе Беларусі ±
Сакалова
Сакалова
Сакалова
Сакалова
Сакалова
Сакалова
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Саколаў — даўняе мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захавалася колішняя каталіцкая капліца[4], помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XIX стагодзьдзя.

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Сакалова як мястэчка Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва датуецца 1593 годам, калі Іван Адрынец прадаў яго Яну Жарноўскаму[5].

Пазьней Сакалова стала цэнтрам нягродавага староства, якое трымаў кашталян полацкі Адам Бжастоўскі[6].

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сакалова апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце Гарадзенскай губэрні. У 1820 годзе тут збудавалі каталіцкую капліцу, якую па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1864 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перадалі Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве).

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сакалова занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сакалова абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[7]. Згодна з савецка-польскай Рыскай мірнай дамовай 1921 году Сакалова апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Слонімскім павеце Наваградзкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Сакалова ўвайшло ў БССР, дзе ў 1940 годзе стала цэнтрам сельсавету.

На 2001 год тут было 244 двары. У 2008 годзе Сакалова атрымала афіцыйны статус «аграгарадку»[8].

Насельніцтва рэдагаваць

Дэмаграфія рэдагаваць

  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 766 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 790 чал.[9]; 2009 год — 678 чал.[1]

Інфраструктура рэдагаваць

У Сакалове працуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

Славутасьці рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Зьвесткі перапісу 2009 году
  2. ^ Населённые пункты Республики Беларусь Архіўная копія ад 15 верасьня 2013 г.
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 101.
  4. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі. — Менск, 2001. С. 177.
  5. ^ Говін А. Мая адметная вёска(недаступная спасылка) // Маяк. 2 верасьня 2009 г.
  6. ^ Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 31.
  7. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  8. ^ Решение Березовского районного Совета депутатов от 11.03.2008 № 64 «О преобразовании сельских населенных пунктов Березовского района в агрогородки»
  9. ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 85.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць