Сабор беларускіх сьвятых

праваслаўныя сьвятыя, якія жылі ў Беларусі

Сабор Беларускіх Сьвятых — праваслаўныя сьвятыя, жыцьцё і дзейнасьць якіх адбываліся на тэрыторыі Беларусі. Сьвяткаваньне Сабору Беларускіх Сьвятых усталявана 3 красавіка (н. ст.) 1984 году па благаславеньні патрыярха маскоўскага і ўсяе Русі Пімена і праводзіцца штогод у трэцюю нядзелю пасьля Пяцідзясятніцы (Тройцы). Акрамя таго, амаль для кожнага сьвятога ёсьць асобны дзень памяці.

Беларускія сьвятыя рэдагаваць

28 кастрычніка 1999 году на пасяджэньні Сынода Беларускай праваслаўнай царквы зьдзейсьнена кананізацыя «ў ліку мясцова-ўшаноўваемых сьвятых 23 новамучанікаў», клірыкаў Менскай япархіі 1-й паловы XX стагодзьдзя. Іх памяць 15 (28) кастрычніка. Па стане на 2006 год у Саборы беларускіх сьвятых праслаўленыя 55 угоднікаў Божых.

У Сабор Беларускіх Сьвятых уваходзяць (даты пададзеныя па старым стылі, затым — па новым стылі:

Сьвяціцелі рэдагаваць

Дабраверныя князі рэдагаваць

Прападобнамучанікі рэдагаваць

  • Прападобнамучанік Афанасій, ігумен брэсцкі (каля 15971648). Нарадзіўся ў беларускай шляхецкай сям’і Філіповічаў. Некаторы час жыў пры двары Льва Сапегі. Пастрыжаны ў манахі ў 1627 годзе ў Віленскім Сьвята-Духаўскім манастыры. У 1632 годзе рукапаложаны ў іераманаха і прызначаны намесьнікам у Дубойскі манастыр каля Пінска. З 1640 году — ігумен Берасьцейскага Сімяонаўскага манастыра. За абарону праваслаўя быў зьняволены. У 1648 годзе яго арыштавалі, катавалі і расстралялі. Памяць двойчы: 20 ліпеня (2 жніўня) — адшуканьне мошчаў і 5(18) верасьня — спачын.
  • Прападобнамучанік Макарый Канеўскі (16051678). Нарадзіўся ў Оўручы на Валыні. Навучаўся і прыняў пострыг у Оўруцкім Усьпенскім манастыры. З 1625 году — у Купяціцкім Пінскім манастыры. 3 1637 году — настаяцель Камянецкага Ўваскрасенскага манастыра, з 1656 да 1659 году — настаяцель Купяціцкага Пінскага манастыра, з 1660 — настяцель Оўруцкага Ўсьпенскага манастыра. Пасьля разрабаваньня татарамі Оўруцкага манастыра ў 1672 годзе ўзначаліў Канеўскі манастыр. Прыняў пакутніцкую сьмерць ад татараў ў 1678 годзе. Памяць двойчы: 13(26) траўня — перанясеньне мошчаў; 7(20) верасьня — спачын.

Сьвяшчэннамучанікі рэдагаваць

Прападобныя рэдагаваць

Мучанікі рэдагаваць

  • Мучанікі Антоній, Іаан і Яўстафій (? — 1347). Віленскія мучанікі. Прынялі пакутніцкую сьмерць за Хрыста пры Вялікім князі літоўскім Альгердзе ад язычнікаў. Мошчы знаходзяцца ў Віленскім Сьвята-Духавым манастыры. Часьціца мошчаў захоўваецца ў Менскім Петра-Паўлаўскім саборы. Памяць двойчы: 14(27) красавіка — спачын і 13(26) ліпеня — перанясеньне мошчаў.
  • Мучанік дзіцятка Гаўрыіл Беластоцкі (16841690). Нарадзіўся ў вёсцы Зьвяркі на Беласточчыне. Прыняў пакутніцкую сьмерць у Беластоку ад жыда-арандатара. Мошчы захоўваюцца ў Сьвята-Мікалаеўскім саборы гораду Беластока. Памяць 20 красавіка (3 траўня).

Праведныя рэдагаваць

Блажэнныя рэдагаваць

  • Блажэнная Валянціна Менская (18881966). Нарадзілася ў вёсцы Коскі Менскага павету. Перад Першай сусьветнай вайной выйшла замуж за Ф. В. Сулкоўскага. Муж быў арыштаваны ў 1931 годзе. Аказвала малітвенную і духоўную дапамогу людзям. Памяць 25 студзеня (6 лютага).

Сьвяточныя сьпевы рэдагаваць

Ніжэй пададзеныя сьвяточныя сьпевы ў рэдакцыі Біблейскае Камісіі БПЦ.

Трапар сьвята Сабору беларускіх сьвятых, глас 5 рэдагаваць

Ушанаваў Гасподзь Беларускі край / сьвятымі, што добра дагадзілі Яму:/ сьвяціцелямі, мучанікамі, прападобнымі, праведнымі,/ якія верна Госпаду паслужылі / і ўзнагароду за подзьвіг атрымалі;/да іх жа цяпер і мы ўсклікаем:/за нас маліцеся Госпаду. / каб мы ў веры і справах плод добры прынесьлі.

Кандак сьвята Сабору беларускіх сьвятых, глас 3 рэдагаваць

Божыя ўгоднікі Беларускае зямлі / сёньня са спадзяваньнем стаяць перад Прастолам Сьвятой Троіцы / і нябачна за нас моляцца Богу і за край наш, / просячы нам міру і вялікай міласьці.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць