Рэкта (прыток Бесядзі)

рака ў Беларусі, прыток Беседзі

Рэ́кта — рака ў Клімавіцкім і Хоцімскім раёнах Магілёўскай вобласьці, на мяжы са Смаленскай вобласьцю Расеі, правы прыток ракі Беседзі (басэйн Дняпра). Даўжыня 15 км. Плошча вадазбору 66 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 ‰. Пачынаецца на паўночнай ускраіне вёскі Арцёмаўка Клімавіцкага раёну, вусьце на ўсходняй ускраіне вёскі Ціхаць Хоцімскага раёну.

Рака
Рэкта
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Арцёмаўка
Вусьце Беседзь
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Клімавіцкі раён і Хоцімскі раён
Даўжыня 15 км
Плошча басэйну 66 км²
Нахіл воднай паверхні 1,8 ‰

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 316