Рэваз Габрыядзэ

грузінскі сцэнарыст, драматург, рэжысэр, маляр, скульптар

Рэва́з Лява́навіч Габрыядзэ (па-грузінску: რევაზ (რეზო) ლევანის ძე გაბრიაძე; 29 чэрвеня 1936, Кутаісі, ЗСФСР, СССР — 6 чэрвеня 2021, Тбілісі, Грузія) — савецкі і грузінскі сцэнарыст, драматург, рэжысэр, маляр, скульптар, заснавальнік Тбіліскага тэатру марыянэтак. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1989).

Рэваз Габрыядзэ
Рэваз Габрыядзэ (2010)
Дата нараджэньня 29 чэрвеня 1936
Месца нараджэньня Сьцяг краіны або тэрыторыі Кутаісі
Дата сьмерці 6 чэрвеня 2021 (84 гады)
Месца сьмерці Сьцяг Грузіі Тбілісі
Месца вучобы
Прафэсіі рэжысэр лялечнага тэатру, кінарэжысэр, сцэнарыст, драматург, маляр, скульптар
Навуковая сфэра тэатар[1], мастацтва[1] і драма[1]
Тэатар Тбіліскі дзяржаўны тэатар марыянэтак імя Рэзо Габрыядзэ
Узнагароды
Кавалер ордэна Мастацтваў і літаратуры (Францыя)
Кавалер ордэна Мастацтваў і літаратуры (Францыя)
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»
Шаблён:Ордэн Дасканаласьці
Дзяржаўная прэмія СССР Шаблён:Залатая маска Шаблён:Залаты сафіт
IMDb ID nm0300175
Сайт gabriadze.com
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Габрыядзэ (неадназначнасьць).

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Рэваз Габрыядзэ нарадзіўся 29 чэрвеня 1936 року ў месьце Кутаісі (цяпер у Грузіі). У 1964 року скончыў факультэт журналістыкі Тбіліскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, у 1967 — Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысэраў у Маскве. Браў удзел у будаўніцтве Інгурскай ГЭС.

Аўтар сцэнару больш як 35 фільмаў.

У 1981 року заснаваў Тбіліскі тэатар марыянэтак, зьяўляўся ў ім рэжысэрам, драматургам, маляром і скульптарам. Працы выстаўляліся ў Расеі, Францыі, Нямеччыне. Творы захоўваюцца ў дзяржаўных і прыватных зборах у ЗША, Ізраілі, Нямеччыне, Расеі, Францыі, Японіі.

У 1990-х роках працаваў у Швайцарыі і Францыі.

Сканаў 6 чэрвеня 2021 року пасьля працяглай хваробы. Пахаваны 10 чэрвеня ў Мтацміндзкім пантэоне.

Фільмаграфія рэдагаваць

Рэжысэр рэдагаваць

Сцэнарыст рэдагаваць

Проза рэдагаваць

  • «Кутаісі — места», раман (2002)
  • «Чыта ГК—49-54, або Лекар і хворы», раман (2003)

Прэміі і ўзнагароды рэдагаваць

Сям’я рэдагаваць

  • Жонка — Алена Габрыядзэ.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць