Рыека (футбольны клюб)

харвацкі футбольны клюб

«Рыека» (па-харвацку: Rijeka) — харвацкі футбольны клюб з гораду Рыекі. Заснаваны ў 1926 годзе. Чэмпіён Харватыі (2017), пяціхразовы ўладальнік Кубка Харватыі (2005, 2006, 2014, 2017, 2019).

Рыека
Поўная назва Hrvatski nogometni klub Rijeka
Заснаваны 1926
Горад Рыека, Харватыя
Стадыён Руевіца
Умяшчальнасьць: 8279
Кіраўнік Дамір Мішкавіч[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2022—2023 4 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Гісторыя рэдагаваць

Клюб быў заснаваны ў сярэдзіне красавіка 1904 году пад назвай «Алімпія» дзякуючы намаганьням Антоніё Марчыча, Арыстадэма Сусмэля, Агесыляо Сацьці, Карлё Калюсьсі, Рамэо і Алясандра Мітравічам. У той момант горад быў часткай Аўстра-Вугоршчыны, і належыў да ўладаньняў вугорскае кароны. Акрамя футболу ў клюбе адразу былі сэкцыі па тэнісе, плаваньні, роварным спорце і лёгкай атлетыцы[1]. Першая ж занатаваная дзейнасьць футбольнай сэкцыі датавалася 25 лістападам 1906 году. Менавіта гэтая дата на сёньня лічыцца афіцыйнай датай стварэньня футбольнага клюбу[2][3]. З улікам гэтага, «Рыека» ёсьць найстарэйшым дзейным клюбам, які быў закладзены на тэрыторыі сучаснай Харватыі. У той час як многія клюбы гораду і рэгіёну мелі пэўную этнічную скіраванасьць, «Алімпія» была міжнародным клюбам, дзе гулялі ў адной дружыне італьянцы, харваты, вугорцы і немцы[4]. Спачатку клюб ладзіў матчы на пляцу Скальета ў чорна-белых колерах, але зь цягам часу пераехалі на стадыён Кантрыда, а клюбныя колеры ў 1910-х гадах зьмянілі цалкам на белы.

 
Адно зь першых дэрбі паміж «Алімпіяй» і «Дорыяй» у 1910-х гадах.

«Алімпія» пазьней была галоўным клюбам гораду пасьля таго як рыецкі клюб «Атлетыка» ліквідаваў сваю футбольную сэкцыю ў 1910-х гадах[5]. Сярод шматлікіх іншых клюбаў гораду, паўстаў і ў хуткім часе ўзмацніўся клюб «Дорыя», які пазьней быў пераназваны ў «Глёрыя». Ён узьнік з пралетарскіх клясаў, а ейны асноўны склад складалі гульцы зь сем’яў працоўных, таму хутка каманда набрала папулярнасьць сярод беднай частцы насельніцтва гораду[6]. «Алімпія» ж была зьвязаная з заможнымі клясамі гораду. У гэты час клюб дасягнуў сваіх першых буйных мясцовых і міжнародных посьпехаў. Гэтак у 1921 годзе ён стаў чэмпіёнам вольнай дзяржавы Фіюмэ (Рыекі), і ў наступныя гады пасьпяхова спаборнічаў у розных рэгіянальных італьянскіх чэмпіянатах, неўзабаве атрымаўшы статус наймацнейшга клюбу у рэгіёне Альпаў і Адрыятычнага мора.

2 верасьня 1926 году пасьля рэформы Італьянскай фэдэрацыі футболу, ініцыянаванай Бэніта Мусаліні, а таксама анэксіі Фіюмэ італьянскім рэжымам у 1924 годзе, «Алімпія» была вымушаная аб’яднацца з сваім галоўным супернікам клюбам «Глёрыя», утварыўшы каманду «Фіюмана». Новы прэзыдэнтам клюбу быў абраны П’етра Паскуалі. Праз два гады каманда здабыла свой першы нацыянальны трафэй, здабыўшы Фэдэральны кубак Італіі. У наступны сэзон каманда далучылася да італьянскай Сэрыі А, дзе «Фіюмана» спаборнічала з такімі вялікімі клюбамі, як то «Ювэнтус» і «Напалі». Не зважаючы на прыстойнае выступленьне клюбу ў найвышэйшым дывізіёне Італіі, горад быў зьбяднелым па анэксіі. Праз кепскі фінансавы стан кіраўніцтва «Фіюмана» ня было здольнае ўтрымаць добрых гульцоў, якія далучаліся да іншых італьянскіх клюбаў. Гэта прымусіла клюбу на працягу 1930-х і 1940-х гадоў спаборнічах у ніжэйшых лігах. Пасьля рамонту на стадыёне Кантрыда, які тады меў ужо назву Стадыё дэль Літорыё, у 1935 годзе «Фіюмана» прымала «Рому», а ў чэрвені 1941 году клюб перамог у навастворанай Сэрыі С.

Склад рэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Нэдзілька Лабравіч (капітан) 1999
3   Аб Бруна Года 1998
4   ПА Ніка Янкавіч 2001
5   Аб Ніка Галешыч 2001
6   Аб Матэй Мітравіч 1993
7   ПА Стывэн Джункадж 1998
9   Нап Хорхэ Абрэгон 1997
12   ПА Эмануэл Банда 1997
13   Бр Марцін Зломісьліч 1998
16   ПА Дэян Пэтравіч 1998
18   ПА Ліндан Сэлагі 1999
20   Нап Марка П’яца 1995
21   ПА Тоні Фрук 2001
23   Аб Ален Гргіч 1994
24   Нап Мірка Марыч (ар. Монца) 1995
25   ПА Вэлдын Ходжа 2002
26   Аб Сьцяпан Радэліч 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
28   Аб Іван Смолчыч 2000
30   Нап Бруна Багоевіч 1998
31   Бр Дэйвід Нвалакор 1996
32   Аб Марыян Чабрая 1997
47   ПА Дам’ян Паўлавіч 2001
66   Аб Эмір Дылявэр 1991
77   Аб Данілу Вэйга 2002
87   Нап Марка Пашаліч 2000
89   Нап Франьё Іванавіч 2003
99   Нап Мамо Янсанэ 1997
  Аб Джыбрыльля Ібрагім 2002
  ПА Карлё Валян 2003
  Нап Домінік Сімчыч 2003
  Аб Тына Агіч 2002
  Аб Ноэль Бодэтыч 2004
  ПА Антоніё Галешыч 2003
  Нап Ніка Гайзьлер 2004

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ «Lawn-tennis, Foot-ball and more». La Bilancia. Rijeka: Tipografia Mohovich.
  2. ^ «Povijest». HNK Rijeka.
  3. ^ «Najznačajniji uspjesi klubova i sportaša grada Rijeke». Grad Rijeka.
  4. ^ Moranjak, Zlatko; Burburan, Zlatko (2006). «Rijeka nogometa». Rijeka: VSDR. — С. 57–58, 108, 112–113. — ISBN 9537070107.
  5. ^ «League table: Vidéki bajnokság — Dunántúli kerület 1909/1910». Magyarfutball.hu.
  6. ^ «Nogometni leksikon». lzmk.hr.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць