Раён (ням. Kreis, у Паўночным Райне-Вэстфаліі і Шлезьвіг-Гальштайне) або зямельны раён (па-нямецку: Landkreis, ва ўсіх астатніх землях) у Нямеччыне — адзінка адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу, якая падзяляецца на гміны (ням. Gemeinde). Раён валодае органамі мясцовага самакіраваньня. Вышэйшым органам заканадаўчай улады ў межах дадзенага раёну зьяўляецца абіраны мясцовы сход крайстаг (ням. Kreistag).

Раёны ў Нямеччыне