Ратамка (рака)

рака ў Беларусі

Ра́тамка — рака, якая цячэ па тэрыторыі Менскага раёну. Выток ракі знаходзіцца на ўсход ад вёскі Горані. Упадае ў Заслаўскае вадасховішча (Менскае мора). Даўжыня ракі — 13 км.

Рака
Ратамка
Мост і дамба праз раку на ўскрайку пасёлку Ратамкі
Мост і дамба праз раку на ўскрайку пасёлку Ратамкі
Агульныя зьвесткі
Выток на ўсходзе ад вёскі Гарані
Вусьце Сьвіслач, Заслаўскае вадасховішча
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менскі раён
Даўжыня 13 км
Плошча басэйну 47 км²
Нахіл воднай паверхні 5,3 ‰

Рэчышча ў вусьцевай частцы зарэгуляванае, ў ніжнім цячэньні — каналізаванае. Вадазбор Ратамкі — 47 км².

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 308
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.