РҐН-42 (па-расейску: Ручная граната наступательная — «ручная граната наступальная»; Індэкс ГРАУ — 7Г21) — ручная супрацьпяхотная аскепкавая ўдарна-дыстанцыйная ґраната, прызначаная для паразы жывое сілы супраціўніка на блізкіх адлегласьцях. Радыюс паразы аскепкамі ґранаты — 15 м, радыюс магчымае паразы — 35 м.

РҐН

Зьнешні выгляд РҐН
Тып ручная граната
Краіна паходжаньня СССР
Гісторыя выкарыстаньня
Войны Аўганска-савецкая вайна
Першая расейска-чачэнская вайна
Другая расейска-чачэнская вайна
Вайна ў Абхазіі (1992—1993)
Вайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008)
Вайна на Данбасе
Гісторыя вытворчасьці
Дата стварэньня 1942
Вытворчасьць 1981 — дагэтуль
Характарыстыкі
Вага 0,29 кг
Даўжыня 113 мм
Дыямэтар 60 мм

Выбуховае рэчыва А-IX-1 (96% гексаґен, 4% воску)
Маса выбуховага рэчыва 0,097 кг
Мэханізм дэтанацыі Запал УДЗ

Узрывальнік РҐН узводзіцца толькі праз 1,3—1,8 пасьля таго, як будзе адпушчаны ахоўны рычаг. Калі на працягу гэтага часу ўзрывальнік адчуе адчувальнае скалынаньне, ён здымаецца з баявога напяцьця й ґраната не выбухае; гэта засьцерагае ад няшчасных выпадкаў пры выпадкова закінутай побач ґранаце. Далей дэтанатар пераходзіць у стан, пры якім ґраната выбухае ад удару аб цэль. Калі выбух ґранаты не адбыўся ад дэтанатара ўдарнага дзеяньня (напрыклад, пры трапленьні ў глыбокі сьнег ці траву), то выбух ґранаты адбываецца праз 3,2—4,2 пасьля вызваленьня прыціскнога рычага. Перад кідком варта выдаліць ахоўнае кола, прыціснуўшы рычаг пальцамі да корпуса ґранаты.

Баявая ґраната фарбуецца ў аліўкава-шэры колер.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць