Піянэр (касьмічная праграма)

Піянэр — амэрыканская праграма дасьледваньня міжплянетнай прасторы. У розныя гады апараты сэрыі Піянэр даследавалі Месяц, камэту Кагаўнтэка (C/1973 E1), Камэту Гальлея, Юпітэр, Сатурн і Вэнэру.

Піянэр-10 у працэсе пабудовы ў 1971 годзе. Апараты Піянэр-10 і Піянэр-11 зьяўляюцца найбольш вядомымі і пасьпяховымі спадарожнікамі з усёй праграмы Піянэр.

Дасьледаваньне далёкага космасу рэдагаваць

Для дасьледаваньня далёкай касьмічнай прасторы былі пабудаваны касьмічныя апараты Піянэр-10 і Піянэр-11 (гэтыя апараты не адрозьніваліся тэхнічнымі парамэтрамі). Гэта былі першыя штучныя касьмічныя апараты чалавецтва, якія пакінулі межы Сонечнай сыстэмы.

Крыніцы рэдагаваць