Пісталет

ручная вагняпальная зброя

Пісталет — караткастволавая пальная зброя, прызначаная для стральбы на кароткіх дыстанцыях (часьцей за ўсё 25—50 м) і для нашэньня ў якасьці зброі асабістай абароны. Звычайна калібры пісталетаў знаходзяцца ў межах 5—10 мм. Колькасьць патронаў у магазыне — ад 4 да 25 (у залежнасьці ад калібру і формы магазыну).

Пісталет Макарава
Продак сучасных пісталетаў
Walther PPS, адзін з самых кампактных пісталетаў сваёй клясы (калібр 9 мм)

На некаторыя пісталеты, магчыма ўстаноўка:

  • прыладаў для бязгучнай і беспалымянай стральбы
  • лазэрных мэтаўказальнікаў
  • прыкла́даў
  • каліматарных прыцэлаў

Таксама на некаторых пісталетах ёсьць магчымасць выкарыстаньня пісталетных гранат (патрэбен прыклад).

Клясыфікацыя рэдагаваць

Паводле ступені аўтаматызацыі працэсу стральбы:

  • Аўтаматычныя
  • Паўаўтаматычныя
  • Неаўтаматычныя

Спэцыялізаваныя пісталеты рэдагаваць

Пісталеты звычайна прымяняюць як асабістую зброю. Але ж таксама пісталеты вельмі добра падыходзяць для вырашэньня спэцыфічных праблемаў, такіх як кампактны сродак для стрэлу «ва ўпор», ці ў выпадках, калі нашэньне зброі ня мусіць быць заўважана.

Таксама былі распрацаваны пісталеты для стральбы пад вадою і ў бязважкасьці (звычайна ракетныя пісталеты).

Глядзіце таксама рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Пісталетсховішча мультымэдыйных матэрыялаў