Піеланэфрыт (па-грэцку: πήληξ + νεφρόςлаханка + нырка) — запаленьне ныркавай лаханкі праз заражэньне мікробам, што выклікае парушэньне функцыі нырак (нэфрыт). Ускладньне хваробы вядзе да пашкоджаньня ныркі, што ўяўляе пагрозу для жыцьця.

Паясьнічны боль пры піеланэфрыце

Папярэджаньне рэдагаваць

Прадухіленьню хваробы спрыяе мачэньне кожныя тры гадзіны, пазьбяганьне стасункаў з заразнымі хворымі падчас успышак вострых рэсьпіраторных вірусных інфэкцыяў (грып) і лячэньне карыесу, танзіліту, адэноідаў, запаленьня жоўцевай бурбалкі і ніжняга аддзела мачавой сыстэмы(en) (урэтрыт і цыстыт)[1], пазьбяганьне празьмерных цялесных нагрузак і пераахаладжэньня.

Чыньнікі рэдагаваць

Хваробе спрыяе ўскладнены адток брулёў пры мачакаменнай хваробе і адэноме(en) падкарэньніцы, нястача вітамінаў, пераахаладжэньне, зьніжэньне імунітэту і цукровы дыябэт[2].

Праявы рэдагаваць

Хвароба выяўляецца праз высокую тэмпэратуру да +40°С, дрыжыкі, праліўны пот, боль у паясьнічнай вобласьці, смагу, млоснасьць, парушэньне мачаспусканьня і зьяўленьне мутнага асадка ў брулях[3].

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Піеланэфрытсховішча мультымэдыйных матэрыялаў