Пётар Павал Сапега

стольнік вялікі літоўскі, ваявода смаленскі

Пётар Павал Сапега (28 студзеня 1701, Дрэздэн — 23 студзеня 1771, Жылін) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік вялікі літоўскі (17321744), ваявода смаленскі1744).

Пётар Павал Сапега
Пётар Павал Сапега, 1744
Пётар Павал Сапега, 1744

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 28 студзеня 1701
Памёр 23 студзеня 1771
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Ян Казімер Сапега[1]
Людвіка Марыя з Апалінскіх[d][1]
Дзеці Яцак Сапега[d][2] і Ян Юзаф Сапега[d][2]
Дзейнасьць камэргер

Валодаў Ляхавічамі, Косавам, Старым Зьдзітавам, маёнткамі ў Польшчы. Быў старостам зьдзітаўскім1730).

Біяграфія рэдагаваць

З магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Яна Казімера і Людвікі з Апалінскіх.

У 1726 з дапамогай расейскай імпэратрыцы Кацярыны I заручыўся з дачкой А. Меншыкава Марыяй, стаў царскім камэргерам; пазьней ажаніўся з пляменьніцай імпэратрыцы Соф’яй Скаўронскай (з былых прыгонных Сапегаў у Беларусі)[3].

У 1728 выехаў у Рэч Паспалітую, дзе стаў адным з найбагацейшых магнатаў. Падтрымліваў Станіслава Ляшчынскага ад абраньня каралём і вялікім князем да самай абдыкацыі (1736). Далучыўся да Барскай канфэдэрацыі, якой перадаў сваю надворную харугву. У 1770 выехаў у Славаччыну, дзе знаходзіўся эміграцыйны асяродак канфэдэрацыі, тамака і памёр[4].

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць