Пяхорка (Пяхра́) — рака ў Маскоўскай вобласьці і Маскве, левы прыток Масквы-ракі. Агульная даўжыня — 42 км, плошча вадазбору — 513 км². Выток — за 1,5 км на поўнач ад мікрараёну Лукіна (Балашыха). Кірунак плыні амаль строга з поўначы на поўдзень. На рацэ разьмешчаныя месты: Балашыха і яе мікрараён Жалезнадарожны, пасёлкі гарадзкога тыпу Таміліна і Краскова, а таксама раён Масквы Някрасаўка. Пяхорка ўпадае ў Маскву-раку ў раёне места Жукоўскі, за 4 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Быкава.

Рака
Пяхорка (Пяхра)
Рака Пяхорка ля плятформы Таміліна
Рака Пяхорка ля плятформы Таміліна
Агульныя зьвесткі
Выток 1,5 км на поўнач ад мікрараёну Лукіна (Балашыха)
Вусьце Масква-рака
Краіны басэйну Расея
Вобласьці Маскоўская вобласьць
Даўжыня 42 км
Плошча басэйну 513 км²

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Пяхоркасховішча мультымэдыйных матэрыялаў