Прэзыдэнт Рэспублікі Сэрбскай Краіны

(Перанакіравана з «Прэзыдэнт РСК»)

Прэзыдэ́нт Рэспу́блікі Сэ́рбскае Кра́іны (па-сэрбску: Предсједник Републике Српске Крајине / Predsjednik Republike Sprske Krajine)— кіраўнік дзяржавы, выступае ад імя Рэспублікі Сэрбскае Краіны ў адносінах зь іншымі дзяржавамі і міжнароднымі арґанізацыямі.

Дзяржаўная пасада
Прэзыдэнт Рэспублікі Сэрбскай Краіны
па-сэрбску: Предсједник Републике Српске Крајине

Герб Рэспублікі Сэрбскай Краіны
Узначальвае РСК
Афіцыйная рэзыдэнцыя Кнін
Тэрмін паўнамоцтваў 5 рокаў
Папярэдняя пасада Старшыня Сэрбскага нацыянальнага веча
Пасада зьявілася 19 сьнежня 1991 року
Першы на пасадзе Мілан Бабіч
Апошні на пасадзе Мілан Мартыч
Замяніўшая пасада Старшыня ўраду Рэспублікі Сэрбскай Краіны ў выгнаньні
Пасада скасаваная 7 жніўня 1995 року

У адпаведнасьці з артыкулам 81 Канстытуцыі Рэспублікі Сэрбскае Краіна, Прэзыдэнт Рэспублікі Сэрбскае Краіна абіраўся грамадзянамі Сэрбскае Краіны на ґрунце ўсеагульнага, роўнага й прамога выбарчага права шляхам тайнага галасаваньня тэрмінам на пяць рокаў. Адна й тая ж асоба ня можа быць абраная Прэзыдэнтам Рэспублікі Сэрбскае Краіны больш ніж на два тэрміны запар. Новаабраны Прэзыдэнт Рэспублікі Сэрбскае Краіны ўступае ў пасаду не пазьней, ніж праз 30 дзён пасьля афіцыйнага абвяшчэньня вынікаў выбараў.

Прысяга Прэзыдэнта Рэспублікі Сэрбскае Краіны рэдагаваць

Заклињем се да ћу све своје снаге посветити очувању суверености цјелине територије Републике Српске Крајине, остваривању националних интереса српског народа, људских и грађанских слобода и права, поштовању и одбрани Устава и закона, очувању мира и благостања српског народа и свих грађана и да ћу савјесно и одговорно испуњавати све своје дужности.

Паўнамоцтвы Прэзыдэнта Рэспублікі Сэрбскае Краіны рэдагаваць

У вобласьці нацыянальнае бясьпекі й абароны:

  • Прэзыдэнт па пасадзе ё Вярхоўным Галоўнакамандоўцам Узброеных Сілаў Рэспублікі Сэрбскае Краіны, як у ваенны, так і ў мірны час у адпаведнасьці з Канстытуцыяю Рэспублікі Сэрбскае Краіны і рашэньнямі Вышэйшае рады абароны пад старшынствам Вярхоўнае рады абароны, і ажыцьцяўляў кіраўніцтва ў сфэры нацыянальнае бясьпекі й абароны дзяржавы[1].

Іншыя паўнамоцтвы:

  • зьдзяйсьняе памілаваньне[2];

Прэзыдэнты Рэспублікі Сэрбскае Краіны рэдагаваць

Імя
(нар-пом)
Партрэт Паступіў на пасаду Пакінуў пасаду Партыя
1 Мілан Бабіч
(1956—2006)
  19 сьнежня 1991 16 лютага 1992 Сэрбская дэмакратычная партыя
- Міле Паспаль[a]
(1953)
  16 лютага 1992 26 лютага 1992 Сэрбская дэмакратычная партыя
2 Горан Хаджыч
(1958—2016)
  26 лютага 1992 12 сьнежня 1993 Сэрбская дэмакратычная партыя
- Мілан Бабіч[b]
(1956—2006)
  12 сьнежня 1993 12 лютага 1994 Сэрбская дэмакратычная партыя
3 Мілан Мартыч
(1956)
  25 студзеня 1994 7 жніўня 1995 Сэрбская партыя сацыялістаў

Усе яны абвінавачаныя Гааґскім трыбуналам. Мілан Бабіч прызнаў віну і быў засуджаны да 13 рокаў зьняволеньня, але зьдзейсьніў самагубства ў 2006 годзе[3]. Мілан Мартыч быў прысуджаны да 35 рокаў зьняволеньня і адбывае тэрмін у Тарту, Эстоніі. Пасьля арышту колішняга камандзіра фармаваньняў басьнійскіх сэрбаў Стояна Жупляніна 11 чэрвеня 2008 року, арышту колішняга палітычнага лідэра басьнійскіх сэрбаў Радавана Караджыча 21 ліпеня 2008 року і арышту колішняга камандзіра войска басьнійскіх сэрбаў Ратка Младзіча 26 траўня 2011 року, Горан Хаджыч заставаўся самаю разшуквальнаю МТБЮ асобаю. Улады Сэрбіі аб’явілі ўзнагароду за інфармацыю пра месцазнаходжаньне Хаджыча ў 5 мільёнаў эўра. Горан Хаджыч пасьля сямірочнага вышуку быў арыштаваны 20 ліпеня 2011 року[4][5].

Гісторыя рэдагаваць

Гісторыя прэзыдэнцтва Рэспублікі Сэрбскае Краіны распачынаецца з 19 сьнежня 1991 пасьля яе ўтварэньня й абвяшчэньня незалежнасьці.

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ выканаўца абавязкаў
  2. ^ (сьнежань 1993 — студзень 1994) абраны ў сьнежні, але ў студзені 1994 на новых выбарах перамог Мілан Мартыч

Крыніцы рэдагаваць