Прывалкі

вёска ў Госкім сельсавеце Гарадзенскага раёну Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Прыва́лкі[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе Нёмана. Уваходзяць у склад Госкага сельсавету Гарадзенскага раёну. Насельніцтва на 2010 год — 206 чалавек. Знаходзяцца за 37 км на паўночны захад ад Горадні, на шашы Р42.

Прывалкі
лац. Pryvałki
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша
Касьцёл Сьвятога Тадэвуша
Герб Прывалкаў


Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Гарадзенскі
Сельсавет: Госкі
Насельніцтва: 206 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 152
Паштовы індэкс: 231741
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°53′0″ пн. ш. 23°58′0″ у. д. / 53.88333° пн. ш. 23.96667° у. д. / 53.88333; 23.96667Каардынаты: 53°53′0″ пн. ш. 23°58′0″ у. д. / 53.88333° пн. ш. 23.96667° у. д. / 53.88333; 23.96667
Прывалкі на мапе Беларусі ±
Прывалкі
Прывалкі
Прывалкі
Прывалкі
Прывалкі
Прывалкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Прывалка — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), колішні цэнтар староства.

Назва рэдагаваць

Паводле народнага паданьня, тапонім Прывалка ўтварыўся ад «правалу» (некалі на гэтым месцы стаяў прыгожы «Райгорад», які нібы праваліўся пад зямлю), на краі якога ўзьнікла паселішча.

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

 
Герб места, 1792 г.

Першы пісьмовы ўпамін пра Прывалку зьмяшчаецца ў сьпісах скарбовых маёнткаў, што належалі каралеўскай адміністрацыі, і датуецца 1569 годам. У гэты час мястэчка было цэнтрам староства Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва.

У 1650 годзе Прывалка атрымала прывілей на правядзеньне тут таргоў і кірмашоў. У 1762 годзе маёнтак перайшоў у валоданьне Агінскіх[2]. 27 лютага 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Прывалцы Магдэбурскае права і герб: «у ружовым полі арханёл Міхал, у правай руцэ маланкі, у левай — шчыт, пад нагамі постаць д’ябла сярод агню»[3]. У 1793 годзе места ўвайшло ў склад Гарадзенскага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

 
Стары касьцёл, каля 1900 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Прывалка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзенскім павеце Слонімскай (1795—1797), Літоўскай (1797—1802) і Гарадзенскай губэрняў[4]. Расейскія ўлады скасавалі Магдэбурскае права і панізілі статус Прывалкі да вёскі. У 1885 тут было 33 двары, дзейнічаў касьцёл.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Прывалкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час рэдагаваць

 
Стары касьцёл, 1910 г.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Прывалка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[5]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Прывалка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва. У гэты час тут было 112 двароў.

У 1939 годзе Прывалка ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Парэцкага раёну Беластоцкай вобласьці БССР. На 1998 год у вёсцы было 117 двароў, на 2000 год — 110.

Насельніцтва рэдагаваць

Дэмаграфія рэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1885 год — 387 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 611 чал.; 1998 год — 284 чал.; 1999 год — 271 чал.; 2000 год — 279 чал.[6]
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 206 чал.

Інфраструктура рэдагаваць

У вёсцы працуюць базавая школа, клюб, пошта.

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

Славутасьці рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 171.
  2. ^ Князева В. Прывалкі // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 578.
  3. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 221.
  4. ^ Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 181.
  5. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 57.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць