Першы Бабруйскі раён

Першы Бабруйскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР. Існаваў у 19241927 гадах. Плошча 1453 км², насельніцтва 46,9 тыс. чал., 196 населеных пунктаў (1925, без Бабруйску).

Першы Бабруйскі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна БССР
Статус Бабруйская акруга
Адміністрацыйны цэнтар Бабруйск
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Дата скасаваньня 1927
Насельніцтва
  • 46 900 чал. (1925)
Плошча 1453 км²
Час існаваньня 19241927
Месцазнаходжаньне Першага Бабруйскага раёну
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Утварыўся 17 ліпеня 1924 у складзе Бабруйскай акругі. Падзяляўся на 13, потым 14 сельсаветаў: Багушоўскі (зь верасьня 1926 нацыянальны расейскі сельсавет), Броскі, Варатынскі, Восаўскі, Гарбацэвіцкі, Кавалёўскі, Каменскі, Малеўскі, Продзьвінскі, Рымаўцоўскі, Сычкаўскі, Туркоўскі, Цялускі, Бортнікаўскі (з жніўня 1925). 4 жніўня 1927 у зьвязку з узбуйненьнем раёнаў аб’яднаны з Другім Бабруйскім у адзіны Бабруйскі раён[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Камінскі М. Бабруйскі раён першы // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 261.

Літаратура рэдагаваць