Перадоль

рака ў Беларусі

Перадо́ль — правы прыток Прыпяці ў навакольлях Турава (Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласьць).

Рака
Перадоль
Агульныя зьвесткі
Выток скрыжаваньне вуліцаў Ленінская і Чапаева (Тураў)
Вусьце Прыпяць
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Тураў
Даўжыня каля 1 км

Этымалёгія рэдагаваць

У палескіх гаворках «перадол» азначае «месца, дзе доўга стаіць вада і вымакае пасеў; ніз, нізкая мясцовасьць». У тураўскіх гаворках «перадол» — даліна.

Апісаньне рэдагаваць

Пачынаеце ад цэнтру гораду (скрыжаваньне вуліцаў Ленінская і Чапаева) і працякае ўздоўж вуліцы Чапаева, затым перасякае Новую вуліцу і ўпадае ў затоку ракі Прыпяці. Раней рака была даўжэйшай у тры разы.

Літаратура рэдагаваць

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага р-на / Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X. С. 703