Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Тычына.

Паўло Рыгоравіч Тычына (па-ўкраінску: Павло Григорович Тичина; Павло Грыгоровіч Тычына; 11 (23) студзеня 1891, в. Пяскі, Чарнігаўская губэрня, Расейская імпэрыя — 16 верасьня 1967, Кіеў, УССР) — украінскі паэт, перакладнік, публіцыст, грамадзкі й дзяржаўны дзеяч.

Паўло Тычына
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 11 (23) студзеня 1891[1]
Памёр 16 верасьня 1967(1967-09-16)[2][3] (76 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт, перакладнік, публіцыст, літаратуразнаўца, палітык
Гады творчасьці 19061967
Жанр верш, апавядальная паэзія[d], нарыс[d] і апавяданьне
Мова украінская мова, беларуская мова, армянская мова, расейская мова, летувіская мова і баўгарская
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Сталінская прэмія Нацыянальная прэмія Ўкраіны імя Тараса Шаўчэнкі
Подпіс Выява аўтографу

Акадэмік Акадэміі навук УССР (29.06.1929), дырэктар Інстытута літаратуры Акадэміі навук УССР, народны камісар асьветы Ўкраінскай ССР (1943—1947), член-карэспандэнт Балгарскай акадэміі навук (1947).

Жыцьцяпіс рэдагаваць

 
Маці паэта
 
Паўло Тычына, 1901 год
 
Паўло Тычына зь першай настаўніцай Серафімай Марачэўскай, 1930 год
 
Магіла паэта П. Тычыны

Нарадзіўся 11 (23) студзеня 1891 году ў в. Піскі Чарнігаўскай губэрні (цяпер — Бабровіцкі раён, Чарнігаўская вобласьць, Украіна). У мэтрычнай кнізе ён быў запісаны як «рас. дарэф.: Павелъ Грыгоревъ Тычынінъ».

Вучыўся спачатку ў земскай школе, потым у Чарнігаўскім мужчынскім духоўным вучылішчы, адначасова сьпяваў у манастырскім хоры. Потым вучыўся ў духоўнай сэмінарыі (1907—1913). Пазьней ён знаёміўся зь Міхаілам Кацюбінскім, наведваў літаратурныя «суботы» ў ягоным доме, чытаў там свае, ухвальна сустрэтыя, вершы.

Друкавацца Павел Тычына пачаў у 1912 годзе, першы зборнік вершаў «Сонечныя кларнеты» датаваны 1918 годам.

З восені 1913 году па 1917 год вучыўся на эканамічным факультэце Кіеўскага камэрцыйнага інстытута, але ня скончыў яго. Адначасова рабіў рэдактарам рэклямнага адзьдзела ґазэты «Рада» і тэхнічным сакратаром часопіса «Сьвятло» (1913—1914), памочнікам хормайстра ў тэатры Мікалая Садоўскага (1916—1917). Летам падрабляў у статыстычным бюро Чарнігаўскага земства. Так, летам і восеньню 1914—1916 гадоў Тычына рабіў разьязным інструктарам і бухгальтарам-статыстыкам Чарнігаўскага губэрнскага земскага статыстычнага бюро. Гэта дало яму магчымасьць зрабіць нізку каштоўных фальклорных запісаў[4].

Рэвалюцыйныя падзеі 1917 году засьпелі Тычыну ў Кіеве.

У 1923 годзе пераехаў ў Харкаў, тагачасную сталіцу ЎССР, дзе пачаў працаваць у часопісе, шмат пісаў, вывучаў армянскую, пачаў авалодваць грузінскай і [Турэцкая мова|турэцкай]] мовамі.

Ва ўмовах татальнага сталінскага тэрору 1930-х гадоў, расстрэлаў адных і самагубства іншых пісьменьнікаў у нізцы «партыйных» кніг паэзыі Тычына капітуляваў перад гвалтам. Такімі жудасна майстэрскімі сталі зборнікі «Чарнігаў» (1931) і асабліва паэзыя «Партыя вядзе», надрукаваная ў газеце «Правда» (21.11.1933) і аднайменным зборніку (1934), якія сталі сымбалем падпарадкаваньня ўкраінскай літаратуры сталінізму. Усьлед за німі выйшаў шэраг іншых зборнікаў з вытанчанымі назвамі ў духу апалёгіі сталінізму: «Пачуцьцё адзінай сям’і», «Песьня маладосьці» (1938), «Сталь і пяшчота» (1941). Абстрактна-экспрэсіяністычнае майстэрства гэтых зборнікаў уражвае перавагай ударных, быццам безаглядна наступальных ямбаў у духу вострых імпэратываў сталінскай генэральнай лініі партыі.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені 1941 году Павел Тычына разам з амаль 400 акадэмікамі, членамі-карэспандэнтамі й іншымі навуковымі працаўнікамі Акадэміі навук Украінскай ССР быў эвакуяваны ва Ўфу. Там Тычына з 1942 году ўзначаліў Інстытут літаратуры імя Тараса Шаўчэнкі АН УССР. Разам зь ім ва Ўфу эвакуявалася яго сям’я — жонка Лідзія Пятроўна й яе маці Кацярына Кузьмінічна Папарук. Адразу па прыезьдзе ў Башкірскую АССР паэт папрасіў прызначыць яму настаўніка башкірскай мовы, якой ён хутка авалодаў і мог чытаць творы ў арыгінале. На працягу некалькіх месяцаў ён напісаў навуковую працу «Патрыятызм у творчасьці Мажыта Гафуры», хоць Гафуры пісаў толькі на башкірскай мове. У жніўні 1943 году Павел Тычына быў прызначаны народным камісарам асьветы ЎССР і пакінуў Уфу. Вярнуўшыся ў Кіеў, ён кіраваў Міністэрствам асьветы Ўкраінскай ССР да 1948 году.

У 1938—1967 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета ЎССР з 1-га па 7-е скліканьні, а ў 1953—1959 гадах быў Старшынёй Вярхоўнага Савета ЎССР. Член УКП(б) з 1944 году. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 2-5 скліканьняў (1946—1962).

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б метрычная кніга
  2. ^ Pawlo Hryhorowytsch Tytschyna // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
  4. ^ Тичина Павло. Зібрання творів у 12 томах. — Т. 7. — К., 1986. — С. 378.