Парэніца (па-славацку: Parenica) — традыцыйны славацкі авечы сыр. У адрозьненьне ад ошцьепка, парэніца фарміруецца ў выглядзе стужак, якія потым вытрымліваюцца ў салёнай вадзе і скручваюцца ў тугі клюбок. Парэніцы бываюць вэнджаныя і нявэнджаныя. Тлустасьць каля 22%. Прыблізна такой жа тэхналёгіяй выпрацоўваецца іншы вядомы славацкі сыр — корбачыкі.

Традыцыйны славацкі сыр парэніца

Глядзіце таксама рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць